ВАРТЫЯ АДЗІН АДНАГО

12 ліпеня 2009 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” апублікавала інтэрв'ю з Лукашэнкам. На пачатку журналіст заявіў: “Гэр прэзыдэнт, нядаўна вы адсьвяткавалі 65-годдзе незалежнасьці Беларусі...” Лукашэнка падхапіў: “Сувэрэнітэт — не ікона, на якую трэба маліцца...” (гэта вядомае выказваньне ягонага хаўрусьніка Д. Булахава). Далей па тэксту было яшчэ адно цікавае выказваньне пра жнівень 1991 года: “Я тады марыў, каб мы ўзьядналіся і арганізавалі магутны рынак...”

Наш камэнтар: Бачна, што бакі вартыя адзін аднаго. І гэта будзе чытаць аўстрыйскае грамадзтва. Што ж не сказаў журналіст “гэру прэзыдэнту”: “Дык вы ж арганізавалі з Расеяй “магутны рынак”, крах якога мы цяпер якраз і назіраем...” — ?

Юрка Марозаў