“УЛАСНЫЯ КОМПЛЕКСЫ МЕНШ МУЧАЮЦЬ...”

10 ліпеня 2009 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “15 гадоў цара Беларусі”, прысьвечаны 15-годдзю ўступленьня на трон Лукашэнкі. У артыкуле мы прачытаем наступнае: “Выйграў выбары”, “выказаліся “за” 83,3% беларусаў” (гэта пра апошнія псэўдавыбары) і г.д.

Наш камэнтар: Камэнтаваць тут няма што. У праграмным артыкуле здавалася б сур'ёзнай газэты няма ані слова пра маскоўскую агрэсію супраць Беларусі, супраціў беларускіх патрыётаў, дыктатуру КГБ, грубае фальшаваньне вынікаў выбарчага працэсу. У выніку ў непадрыхтаванага чытача абавязкава ўзьнікне ўражаньне, што Лукашэнка і лукашызм ёсьць самастойнымі, “самабытна беларускімі” зьявамі, што ўсё йдзе лагічна ў суседняй з Польшчай краіне. А можа такія газэтчыкі зусім не дурныя, а проста ім камфортна выстаўляць нашу драму ў якасьці дзівакаватага вадэвіля. Атрымліваецца даволі прыемны кантраст, уласныя комплексы менш мучаюць...

Алесь Хадасевіч