КЛАЎНАДА Ў МАСКВЕ

У Маскве на плошчу зноў выпусьцілі палітычных клоўнаў. 31 ліпеня 50 асобаў, якія назваліся “Другая Россія”, сабраліся і гукалі пра “честные выборы” і “зьмену выбарчага заканадаўства”. На іх накінуліся амоны, схапілі і вывезьлі. Героям дня быў фашыт-бальшавік Эдзічка Лімонаў, які зьяўляецца адным з лідэраў гэтай мікраскапічнай “Другой Россіі”. Яго арыштавалі і трымалі ў пастарунку ажно дзьве гадзіны. Пра гэта з пафасам паведамілі СМІ ўсяго сьвету (з намёкам, што “русскіе сражаются за свободу”). Лубянка ў чарговы раз хватка адпрацавала свой “пратэстны варыянт” (знаёмы нам у Менску з мясцовымі вінцучкамі-лебедько-сіўчыкамі). Усе ўбачылі, як мала гэтай “оппозіціі”, якая яна сьмешная і непрывабная. На гэтым клоўнскім фоне крамлёўска-лубянскі рэжым сапраўды гледзіцца як нешта маналітна-магутнае. Толькі ці выратуюць гэтыя фокусы-мокусы лубянскую шайку?

Янка Базыль