П'ЮЦЬ ДА СЬМЕРЦІ

15 ліпеня 2009 г. Французкая газэта “Le Monde” напісала пра скарачэньне працягласьці жыцьця ў Расеі ў сувязі з павальным алкагалізмам. Газэта абаперлася на афіцыйную статыстыку і паведаміла, што цяпер працягласьць жыцьця ў мужчын складае 61,4 гады, у жанчын 73 гады. З 1990-х гадоў працягласьць жыцьця скарацілася на 2 гады. Далей прыводзяцца выступы на гэтую тэмы афіцыйных асобаў і самога Пуціна.

Наш камэнтар: Так звычайна робяць неахайныя студэнты малодшых курсаў: “перадзіраюць” інфармацыю з кніжак і выдаюць яе за сваё вынаходніцтва. Пра якія гэта 61 і 73 гады барабаніць салідная французкая газэта? У Расеі масава вымірае моладзь, існуюць мільёны малагадовых алкаголікаў, наркаманаў і прастытутак (пра гэта газэта змаўчала). На каго абаперліся чарговыя “знаўцы рускай душы” — на Пуціна? На ягоных дзяжурных па расейскай статыстыцы?

Расея вымірае, найбольш інтэнсіўна вымірае менавіта расейскі этнас. І гэта ўжо не прыкрыеш фальшывымі заявамі начальства і афіцыйнай статыстыкі.

Юрка Марозаў