ХЛУСЬНЯ Ў ЧАСЕ ЧУМЫ

А 7-8 жніўня расейскае тэлебачаньне і ўсе імпэрскія СМІ надрываліся ў энтузіястычным адзначэньні гадавіны “вялікай перамогі нашай арміі над грузінамі” (хаця на самай справе гэта была вялікая ваенная і палітычная параза Масквы). Пад юбілей спэцы накруцілі “дакумэнтальна-мастацкіх” фільмаў, здалі ў друк сотні артыкулаў з карцінкамі. Але вось жа цікава, у гарадах і вёсках Расеі ніхто не танцаваў на плошчах і не маршыраваў радасна ў сувязі з “днём перамогі”. Афіцыёзная траскатня пра “трыюмф над Саакашвілі” гучала на фоне абсалютнай раўнадушнасьці насельніцтва. Людзі занятыя сваім беспрацоўем, насоўваньнем голаду (у многіх рэгіёнах ужо паелі сабак і катоў), п'янствам і наркаманіяй. А ў “незалежнай” П. Асэціі як стаялі “вызваленыя” расейскімі танкамі руіны, так і стаяць. Усе — ад крамлёўскага трону да апошняга бюракрата з лакальнай хунты Какойты — актыўна раскралі грошы, прымеркаваныя для “возрожденія”. Класічная маскоўская акупацыя.

Янка Базыль