ДЗІЦЯЧЫЯ ЎНІВЭРСІТЭТЫ Ў СЛАВАКІІ

20 ліпеня 2009 г. Славацкая газэта “SME” напісала пра летнія Дзіцячыя ўнівэрсітэты, якія сёлета будуць працаваць ва ўнівэрсітэтатх Браціславы, Банскай Быстрыцы, Кошыцаў і ў тэатры Арэна ў Браціславе. Навукоўцы будуць чытаць дзецям і іхным бацькам папулярныя лекцыі з розных галінаў навукі. Гэтая праграма дзейнічае ўжо некалькі гадоў і карыстаецца вялікай папулярнасьцю.

Наш камэнтар: Які яркі кантраст з усеагульным падзеньнем навукі і адукацыі ў Беларусі, з разбуральнымі дзеяньнямі антынацыянальнага рэжыму. На роднай мове славацкія ўнівэрсітэцкія выкладчыкі зацікавяць дзяцей ведамі, адкрыюць нешта новае і захапляльнае. А на нашай зямлі працягваецца панаваньне хама-русіфікатара. Славацкі народ таксама перажываў пэрыяды германізацыі і мадзярызацыі, але ўратаваў сваю мову і культуру. Толькі ў супраціве чужынскаму гвалту можа быць пэрспэктыва нармальнага жыцьця ў будучынi.

Юрка Марозаў