АЗЬВЯРЭНЬНЕ

Беларусы са зьдзіўленьнем назіраюць за азьвярэньнем рэжымнай міліцыі, АМАПА і ўвогуле ўсёй гэтай рэжымнай аховы. Не задумваюцца толькі адкуль яно ўсё бярэцца. Нават пры саветах бнларускі міліцыянт не дазваляў сабе падняць руку на жанчыну.

Тым часам ужо нават антынароднае БТ ускосным чынам папярэдзіла грамадзянаў Беларусі. У канцы лета (21 жніўня) рэжымны тэлеканал паказваў жудасны сюжэт з Санкт-Пецярбурга. Там раскрыліся факты паліцэйскіх злачынстваў. Паказалі нават здымкі, зробленыя мінакамі: міліцыянты па-зьверску зьбіваюць на вуліцы маладзёна, які спрабаваў абараніць ад іх сваю дзяўчыну. Міліцыя паўсюдна катуе маладых у сваіх засьценках (“отделеніях міліціі”). БТ паведаміла нават, што нядаўна ў Піцеры знайшлі труп юнака з сьлядамі катаваньняў. Ён ляжаў проста пад парогам міліцэйскага ўчастка. Каты нават не паклапаціліся адцягнуць цела забітага некуды далей. Вось толькі не паведаміла БТ, што гэтыя зьверствы зьявіліся ў піцерскай паліцэйшчыне не самы сабой. Усе гэтыя “стражі порядка” прайшлі службу ў Чачэніі і Дагестане, куды на 2-3 месяцы вывозяць “на практыку” па чарзе ўсіх расейскіх міліцыянтаў. Цяпер збачэнцы паводзяць сябе паводле адпрацаваных на Каўказе стэрэатыпаў у сваёй Расеі.

Янка Базыль