ХВОРАЯ ВАЕНШЧЫНА, ХВОРАЯ КРАІН

Пастаянна чуючы паведамленьні пра забойствы ў Расеі, зьвяртаем увагу на характэрную інфармацыю.

Летам, 22 жніўня 2009 г., швэдская газэта “Dagens Nyheter” напісала, што на адным з клюбных сходаў у ЗША зрабіў публічную заяву адстаўны афіцэр Вільям Кэйлі. Ён сказаў з трыбуны: “Няма дня, калі б мяне ня мучыла сумленьне за тое, што здарылася ў той дзень у Май Лай”. (Май Лай — так амэрыканцы называюць в'етнамскую вёску Сонг Мі). 16 сакавіка 1968 г. амэрыканскі ўзвод пад камандваньнем лейтэнанта Кэйлі падчас патруляваньня расстраляў некалькі сотняў мірных жыхароў вёскі. Праз год пра гэта стала вядома ўсяму сьвету намаганьнямі журналістаў. Цяпер Кэйлі раскаяўся і папрасіў прабачэньня ў сем'яў в'етнамскіх ахвяраў і амэрыканскіх вайскоўцаў.

Наш камэнтар: Вы калі-небудзь чулі, каб нехта з расейскіх масавых забойцаў публічна каяўся і прасіў прабачэньня? Так не зрабіў аніводзін зь іх, хто забіваў людзей у 1937-м. Так ня робіць ніхто зь іх, хто забівае людзей на Каўказе ў нашы дні. Час ад часу іх ловяць за крывавыя рукі. Масква нават вымушана была арганізаваць некалькі судовых працэсаў над сваімі вырадкамі ў пагонах. Ніхто зь іх не раскаяўся. З экранаў тэлевізараў на нас глядзяць нахабныя цынічныя фізіяноміі, чуецца рык: “Русскіе не здаются! Мы вам ешчё покажем...” Хворая ваеншчына, хворая краіна.

Юрка Марозаў