ТАДЖЫКІСТАН НАПЕРАДЗЕ

Цікавая падзея, якая, натуральна, у рэжымным друку прайшла незаўважанай, адбылася месяц таму. 10 кастрычніка 2009 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведамляла з Таджыкістану, што там уступіў у сілу новы закон аб дзяржаўнай мове. Таджыцкая мова зьяўляецца цяпер адзінай афіцыйнай мовай для ўсіх грамадзянаў Таджыкістана. Адменены пункт аб “расейскай мове — мове міжнацыянальных зносінаў у краіне”. Цяпер усе афіцыйныя звароты, дакумэнты, публікацыі, аб'явы і г.д. павінны выконвацца толькі на таджыцкай мове.

Наш камэнтар: Таджыкістан доўгі час меў рэпутацыю найбольш падпарадкаванай Маскве тэрыторыі. Але і там адбываюцца неабарачальныя працэсы нацыянальна-дзяржаўнага станаўленьня. Якая б ні была ўлада ў краіне (нават хунта), але калі на чале яе не стаіць цемра, маральны дзікун і здраднік нацыі, та нават такая улада часам нешта можа зрабіць для свайго грамадзтва. Рэдка, але бывае.

Алесь Хадасевіч