ПАШЫРЭНЬНЕ РЭПРЭСІЎНЫХ СТРУКТУР

На “Народную Волю” рэжымны суд Ленінскага раёну горада Менска 4 лютага наклаў штраф — 700 тысячаў рублёў за анонс новага сэзону тэлеканала “Белсат”. У гэтай жандармскай гісторыі (звыклай ўжо для рэжыму) цікавае тое, што пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні на газэту “Народная воля” склалі чыноўнікі Міністэрства гандлю, прадставіўшы анонс перадачаў як рэкляму. Нават Міністэрства гандлю далучана ўжо да рэпрэсіўных структураў (не кажам пра іншыя міністэрствы). Кагэбізацыя грамадзтва паглыбляецца. А сэнс яе толькі адзін: вынішчэньне ўсяго беларускага. Але нічога, неўзабаве тыя каго душаць, публічна выступяць дзе-небудзь, што няма ніякой ўнутранай акупацыі, што ўсё гэта выдумкі КХП — БНФ

Адам Мікша