КАЛАСАЛЬНЫ “ЦІСК” НА ІРАН

17 лютага 2010 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” апублікавала артыкул пад тытулам “Крэмль пачынае ціск на Іран”. Газэта напісала, што Крэмль паведаміў, як ён загадаў Ірану палепшыць адносіны з МАГАТЭ.

Наш камэнтар: Вух ты, як націснуў Крэмль! На працягу гадоў Масква актыўна разьвівала атамную праграму іранскага рэжыму: вывучыла спэцыялістаў, пабудавала лабараторыі і заводы, прыкрывала Тэгеран на міжнароднай арэне. А цяпер вось падказвае аяталам сябраваць з МАГАТЭ. І пра ўсё гэта заходнія СМІ пішуць на поўным сур'ёзе.

Алесь Хадасевіч