СУМЛЕНЬНЕ ІХ НЕ ЗАЯДАЕ

31 сакавіка 2010 г. Угорская газэта “Nepszabadsag” паведамляла з Белграда. Парлямант Сэрбіі прагаласаваў за адмысловую рэзалюцыю, у якой выказаў асуджэньне масавых забойстваў мусульман у Срэбраніцы сіламі басьніцска-сэрбскіх атрадаў у 1995 годзе. Парямант папрасіў прабачэньня ў сем'яў ахвяр. Дыскусія над тэкстам рэзалюцыі працягвалася цэлы дзень. З 250 дэпутатаў “за” прагаласвалі 127.

Наш камэнтар: Беларускі народ, іншыя народы ніколі не дачакаюцца такіх прабачэньняў і такіх рэзалюцыяў з Масквы. У гэтым можна не сумнявацца. Сумленьне не заядае маскоўскіх начальнікаў нават тады, калі яны зьнішчаюць свой народ.

Юрка Марозаў