ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА Ў ДАГЕСТАНЕ

2 красавіка 2010 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала пра выбухі ў Дагестане і паўтарыла маскоўскую інфармацыю ад Пуціна, што ўсё гэта зьвязана з нядаўнімі выбухамі ў маскоўскім мэтро.

Наш камэнтар: Заходнікі, як заўсёды (ну, амаль заўсёды), не абцяжарваюць сябе пошукам інфармацыі. Што ім падклалі на рэдакцыйны стол з Крамля, тое яны і давядуць сваім грамадзтвам.

Журналісты расейскай рэдакцыі Радыё Свабода не задавальняюцца гэтым (у адрозьненьні ад менскай рэдакцыі, якая занята ў асноўным асьвятленьнем подзьвігаў псэўдаапазыцыі на рэжымным выбарчым шоў). 2 красавіка на расейскай Свабодзе прагучала перадача “Медведев не пераканаў дагестанцаў”, дзе сярод іншага было такое выказваньне дагестанскага журналіста і праваабаронцы Алісултана Газімагамэдава: “Для дагестанскага народа канкрэтнага паляпшэньня жыцьця не чакаецца. Сістэма, якая валадарыла Дагестанам апошнія 15 гадоў, не згубіла сваіх пазыцый — менавіта кланы будуць працаваць у сваіх інтарэсах. У фэдэральным цэнтры ў Макве ёсьць вельмі магутныя сілы, якім выгадна сітуацыя на Паўночным Каўказе, калі ідзе грамадзянская вайна, а ўсё гэта прыпадносіцца як барацьба з міжнародным тэрарызмам. Вельмі шмат людзей і ў арміі, і ў бюракратычных структурах, якія няблага зарабляюць на гэтай сітуацыі, што склалася на Паўночным Каўказе. Дагестан — не выключэньне”.

Крыніца: http://www.swobodanews.ru/content/article/2000562.html

І прычым тут маскоўскае мэтро? У Дагестане ідзе грамадзянская вайна паміж народам і пракрамлёўскімі кланамі.

Юрка Марозаў