НАІЎНЫЯ ЛЮДЗІ

13 красавіка 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” пісала пра дэманстрацыю 2 красавіка на адным расейскім тэлеканале (“Культура”) фільма польскага рэжысёра Вайды “Катынь” пра расстрэлы НКВД польскіх афіцэраў. Газэта задалася пытаньнем: цізьменіць расейцаў гэты фільм? Газэта напісала пра водгук: “НачальнікЦэнтра Дасьледваньняў Расеі Ігар Чубайс сумняваецца, што паказ фільмазмяніў адносіны расейцаў, большасьць зь якіх альбо ня чула праКатынь, альбо ня верыць таму, што там было зьдзейсьнена злачынства”. Чубайс сказаў: “Пячатка сталінізма адбілася на нас вельміглыбака”.

Наш камэнтар: Разумныя расейцы рассейваюць спадзяваньні многіхпалякаў, што імпэрскае грамадзтва зьмянілася пад уздзеяньнем польскайпраўды.

Трывожыць іншае. 12 красавіка польскае тэлебачаньне працягваламэмарыяльныя праграмы ў гонар ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам. Людзі выказваюць свой шчыры боль, спачуваньне. Паўстае вобразпольскага народу, які згуртаваўся ў гэтыя трагічныя дні. І вось перадтэлекамэрамі сядаюць былы прэзыдэнт Польшчы Квасьнеўскі і былыпрэм'ер Мазавецкі (былы камуніст і былы змагар “Салідарнасьці”). Спачатку яны кажуць шчырыя словыспачуваньня. А потым гучыць нешта, на наш погляд, неверагоднае. Яныкажуць пра дэмакратычную Расею, якая дазволіла польскія мэмарыяльныямерапрыемствы ў Катыні, хваляць Пуціна, які жагнаўся перад катынскімКрыжам, а цяпер хораша арганізоўвае сьледства па сьлядахавіякатастрофы. Яны кажуць пра магчымасьць яшчэ большага набліжэньняі ўзяемазразуменьня паміж Польшчай і Расеяй пасьля гэтых падзеяў...

Спадзяемся, што польскае грамадзтва ўсё ж дасьць адэкватныя ацэнкіўсяму што адбываецца.

Юрка Марозаў