УКРАІНСКІЯ ПАТРЫЁТЫ ПРА ГАЛАДАМОР

Апошнімчасам мы падаем шэраг інфармацыйных і аналітычных паведамленьняў зУкраіны. Гэта ня проста ёсьць цікаўнасьць да таго, што адбываецца ўсуседняй краіне. Ва Украіне ідуць палітычныя працэсы, якія часамўражваюць падабенствам мадэлі разьвіцьця з нашай беларускайсытуацыяй. Нічога дзіўнага, ва Украіне дзейнічае тая ж імпэрская сілаі падобная на мясцовую маскоўская агентура ўплываў. Беларускі фронтнацыянальнага супраціву імпэрскай экспансіі Масквы ёсьць натуральнымадпаведнікам Украінскага фронту нацыянальнага супраціву. Вораг унашых народаў адзіны, падобныя і ягоныя спосабы антынародныхдзеяньняў.

Некалі Лукашэнка быў “чэмпіёнам” постсавецкай прасторыпа антынацыянальных выказваньнях і дзеяньнях. На цяперашнім этапе “пальму першанства” у гэтай ганебнай справе прыняўЯнуковіч (мяркуем, што не надоўга). Агентура на найвышэйшым узроўніадпрацоўвае праграму Масквы па нівэліроўцы маскоўскіх акупацыйныхзлачынстваў эпохі сталінізма. Робіцца гэта ў адкрытую, нахабна, агрэсіўна. Паслугачы імпэрскага ворага плююць у твар украінскаму ібеларускаму народам, блюзьнераць з ахвяраў Галадамору і Курапатаў. Даіх далучаецца шчодра аплочаная публічка ў агульнаэўрапейскіхстразбургска-брусэльскіх структурах, якая ўсімі мыйнымі сродкаміадмывае Маскву ад нявіннай крыві. Але ні першым, ні другім, ні трэцімужо ня ўдасца затаптаць праўду аб маскоўскай акупацыі і імпэрскіхзлачынствах. Народы і іхныя патрыятычныя авангарды працягваюцьзмаганьне.

Зьмяшчаем некалькі матар'ялаў, апублікваных на афіцыйнымсайце партыі “Наша Украіна” 27-29 красавіка 2010 г.

Навукоўцы даказалі,

што ў 1932-33 гг. быў генацыд украінскага народа

КіраўнікІнстытута нацыянальнай памяці, акадэмік, грамадзка-палітычны дзеячІгар Юхноўскі мяркуе, што ў Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропынедастаткова было інфармацыі наконт Галадамору ва Украіне 1932-33гг., таму голад ва Украіне ня быў прызнаны гэтай арганізацыяйгенацыдам.

“За1932 год ва Украіне было забрана ўсё, што толькі можна забраць. У1933 годзе адбыўся пік забойства голадам этнічнай групы сялянУкраіны, дзе загінула больш за 3,4 мільёнаў людзей, — распавядаеЮхноўскі. — У людзей вырывалі ежу — з місак, каструль, торбачак. Гэта адбывалася па ўсёй Украіне, але гэта не былозафіксавана ў дакумантах, гэта былі толькі ўказаньні. Таму ў ПАРЭ небыло дастатковай інфармацыі наконт забойства голадам”.“Інфармацыі не было і ў выступе Прэзыдэнта Украіны. ПрэзыдэнтуЯнуковічу і ягонаму атачэньню варта было больш уважліва вывучацьгэтае пытаньне”, — дадаў акадэмік.

Ён заявіў — усё, што было зроблена за апошнія гады Віктарам Юшчанкам, украінскімівучонымі, каб Галадамор быў прызнаны генацыдам на міжнароднымузроўні, можа быць зьнівелявана новымі высновамі ПАРЭ.

Юхноўскіпадкрэсьліў, якая вялікая праца была праведзена ўкраінскімідасьледчыкамі: “Мы зьбіралі бясспрэчныя доказы таго, што гэтабыў генацыд украінцаў”. “Фактычна, мы зьмянілі расейскуюдумку, якая са зьнявагай і лёгкасьцю ставілася да трактоўкі голаду паўсяму Савецкаму Саюзу. Цяпер яны прызналі, што Галадамор быўзлачынствам Сталіна. Гэта першае, чаго мы дасягнулі ў Расеі”.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/6105/

Абурэньнепазыцыяй Януковіча па Галадамору ва Украіне

Народны дэпутат, сябра Прэзыдыюма палітрады “Нашай Украіны” Володымыр В'язівській абураны пазыцыяй Віктара Януковіча паГаладамору ва Украіне, выказанай ім падчас паседжаньня ПарляманцкайАсамблеі Рады Эўропы ў Стразбурзе.

В'язівській нагадаў, што арганізаваны камуністычным рэжымам іСССР галадамор 32-33 гадоў стаў адным з найвялікшых злачынстваў угісторыі чалавецтва: “За некалькі месяцаў улада зьнішчыламільёны ўкраінцаў. Мужчыны і жанчыны, маленькія дзеці і старыя людзіпухлі з голаду і паміралі ў страшных пакутах. Ахвярамі забойстваголадам сталі каля 20% украінскіх сялян”.

Ён заявіў — архіўныя дакуманты ўскосна сьведчаць, што Галадаморбыў сьвядома арганізаваны кіраўніцтвам СССР і КПСС з мэтай фізычнагаі маральнага зьнішчэньня сялянства. “Акрамя таго, мішэньнюдзяржаўных злачынцаў было сялянства менавіта ўкраінскае. Богаладаморам былі ахоплены тэрыторыі, дзе большасьць вясковаганасельніцтва складалі ўкраінцы — Украінская ССР, Кубань, Паўночная Слабажаншчына і г.д.” — дадаў В'язівській.

Народны дэпутат падкрэсьліў, што за апошнія гады Прэзыдэнт Украінызрабіў усё для таго, каб Галадамор прызналі дзесяць парлямантаўсьвету, у тым ліку і Вярхоўная Рада Украіны. Ён таксама зрабіў нямаладля адпаведнага ўшанаваньня памяці ахвяраў трагедыі.

“Таму сёньняшнія заявы Януковіча — гэта словы ня простасупраць гістарычнай праўды — гэта словы супраць уласнаганароду, уласных продкаў”, — перакананы В'язівській.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/6055/

(Перакладз украінскай)