АНДРЭЙ ПІАНТКОЎСКІ ПРА ПУЦІНА-МЕДВЕДЕВА

Прапануемвашай увазе артыкул А. Піанткоўскага, апублікаваны 7 траўня сёлета ўрасейскім інтэрнэт-выданьні Grani.ru. Аўтарнагадвае пра крамлёўскі “мэдыюм” — палову тэрмінуіснаваньня непаўторнага “двоецарствия” на маскоўскімалімпе.

Андрэй Піанткоўскі — былы дэпутат Нацыянальнай асамблеі РФ, вядучы навуковы

супрацоўнік Інстытута сістэмнага аналізу РАН, цяпер прафэсар Кэмбрыджскагаўнівэрсітэта ў ЗША. Ён ведае сістэму пуцінізма знутры, бо на працягугадоў служыў дарадчыкам Крамля. Вядома, што выдатны аналітык з'ехаўу ЗША, калі пераканаўся, што імпэрская сістэма Расеі не паддаеццарэфармаваньню.

Андрэй Піанткоўскі

Поўдзень ПуМе

7 траўня завяршаецца першая палова тэхнічнага “прэзыдэнцтва” Дзімітрыя Медведева. Прэзыдэнтам ён, зразумела, ня стаў і цяпер ужо, хутчэй за ўсё, ня стане.

З самага пачатку апэрацыі-2008 ён успрымаўся як службовы блок упрамежкавай камбінацыі, якому па статусу не належыць валодаць уласнайсуб'ектнасьцю. Ключавой сярод кандыцыяў ягонага прызначэньнябыла ягоная, паводле выказваньня Пуціна, “парадачнасьць”, гэта значыць гатоўнасьць саступіць крэсла па першаму патрабаваньнюгалоўнага Раба на салодкіх крамлёўскіх галерах. Ці зьмянілася нешта ўгэтай канструкцыі за два прамінулых гады? Забягаючы крыху наперад, адкажу, што так, зьмянілася. Але ня ў сэнсе набыцьця суб'ектнасьціпрастолаблюсьціцелем, а ў сэнсе пэўнай залежнасьці ад уласнага ценю, якая нечакана ўзьнікла ў самога архітэктара тандэма.

Прызначаючысвайго Сімяёна Анатольевіча, Пуцін у характэрным для яго стылі невырашаў лёсавызначальную для сябе дылему “уйти нельзяостаться”, а адкладаў яе вырашэньне, упэўнены, што захоўваесабе опцыі. (Аўтар іранічна выкарыстоўвае імя па бацьку Медведева, прыстаўляючы яго да імя вядомага татарскага князька, якога на 11месяцаў на царства пасадзіў Іван Жахлівы — СімяёнаБекбулатавіча. Захаваліся нават граматы і ўказы, падпісаныя “царомСімяёнам”, але Масковіяй на самой справе кіраваў сам Іван. Гісторыкі мяркуюць, што такім чынам Іван сярод іншага складваў з сябеадказнасьць за тэрор апрычнікаў у дзяржаве — заўвагарэдактара). Ліхаманкавая і нічым, здавалася б, не матываваная зьменаКанстытуцыі на прыканцы 2008 года пацьвярджае, што варыянт яговяртаньня разглядаўся тады ў канкрэтным практычным пляне. Але, адчуўшы нейкую туманную небясьпеку, ён зноў адклаў рашэньне і меўрацыю.

2009 год стаў пераломным для настрояў палітычнага класу. Разуменьневычарпанасьці, беспэрспэктыўнасьці, тупіковасьці, наканаванасьці, тупасьці, трагікамічнага блюзьнерства пуцінскай эканамічнай іпалітычнай мадэлі абвальна стала дамінаваць у сьвядомасьці добраінфармаванай аб рэальным стане справаў у краіне кіруючай “эліты” і яе ідэалагічнай абслугі.

Гэтае крыху спозьненае разуменьне было дастаткова адназначна выказанаў адным эсэ, якое нашумела: адсталася сыравінная эканоміка, якую іэканомікай назваць нельга — адзін хабар ды адкаты, сістэмнаякарупцыя, полымя на Каўказе, насельніцтва, што вымірае ад алкагалізмаі наркаманіі, няразьвітая палітычная сістэма, эклектычная зьнешняяпалітыка, якая кіруецца комплексамі і бізнэз-інтарэсамі, і г.д. Імя “нацыянальнага лідэра” не згадвалася дарэмна, але ацэнкаславутага дзесяцігоддзя была больш чым адназначнай.

Савецкая намэнклатура, спадчыньніцай якой па простай зьяўляеццасучасная клептакратыя, добра ведала, што трэба рабіць з першайасобай, якое перастала, на яе думку, выконваць неабходныя длякарпарацыі жрэцкія функцыі. Ленін быў ізаляваны ў Горках, Сталінудапамаглі памерці на ўласнай дачы, Хрушчова і Гарбачова проставыкінулі высьпеткам пад зад.

Класічнае “оказался наш отец...” гатовае, здавалася б, іў нашым выпадку сарвацца з калектыўных вуснаў “эліты”. Найбольш таленавітыя і адданыя з пуцінскіх халуёў ужо асьцярожнаспрабуюць “...не отцом, а сукою” на густ: Паўлоўскідундзіць пра Дэголя, які старэе, Максім Сакалоў замахваецца насьвятое — каапэратыў “Озеро”, над аўгусьцейшымічленамі якога раней дазвалялі сябе зьдзеквацца хіба што толькімаргінальныя аўтары малазначных інтэрнэт-выданьняў.

Але нешта спыняе іх у апошні момант, і сьціскаюцца іхныя дзёрзкіявусны. І гэтае нешта — наш бясцэнны Сімяён Анатольевіч. “Эліты” мараць пазбавіцца ад Пуціна і ягонага зусім абарзеўшага блізкагакола, якія вядуць іх да катастрофы. Але яны абцяжараны вялізныміабозамі і баяцца рызыкаваць імі, калі ёсьць яшчэ нейкая магчымасьцьпачакаць.

Як справядліва папярэдзіў іх днямі ў імпэце цынічнай шчырасьці той жаПаўлоўскі — “Не забывайце, што мы ўсе з вамі злодзеі, панове! Асьцярожней расхіствайце човен!” Дык ня лепш было б намасьцярожна падладзіцца спачатку пад новага фальш-гаспадара, якірэгулярна пасылае нам какетлівыя знакі, сігналы, грымасы. А Пуцін загэты час сам як-небудзь растварыцца, як несапраўдная цяжарнасьць. Да2012 года ўжо засталося зусім нішто. А там, глядзіш, ДзімітрыАнатольевіч рашыцца пайсьці ў прэзыдэнты-мадэрнізатары. Такіяпрыкладна “узважаныя” і “зразумелыя” настроіпануюць у “эліце”, якая разумее неабходнасьць нейкіхперамен, і гасяць яе магчымую антыпуцінскую актыўнасьць.

Вось калі б Пуцін з самага пачатку пайшоў на трэці тэрмін або паслаўМедведева ў адстаўку ў хуткім часе пасьля зьмены Канстытуцыі, ёнаказаўся б сёньня ў значна горшым становішчы — адказным за ўсёі ідэальным кандыдатам у “оссученные отцы”. Цяпер жа нятое што накіроўваць у Канстытуцыйны суд (куды, я падазраю, той саммарыць уцячы), а песьціць як мінімум да канца тэрміну будзе ён свайгомалодшага партнёра па галерах.

Тымбольш, што ніякай небясьпекі Медведев, нягледзячы на ўсeягоныя гіганцкія паўнамоцтвы, для яго не ўяўляе. Ня будзе ёнрасхістваць човен. Ён паралізаваны тым жа страхам, што і сам Пуцін, іўся ягоная “эліта” апошняга дваццацігоддзя: застаццасам-насам з грамадзтвам і адказваць за доўгі пералік вельмінепрыемных пытаньняў.

Сямейны лекар Паўлоўскі паставіў расейскаму палітычнаму класу і самому сабеканчатковы дыягназ, які не паддаецца абскарджваньню. У Расеі нямасёньня суб'екта дзеяздольнай улады. Засталася дзіўнаядзьвюхгаловая істота ПуМе, якой наканавана паўзьці па інэрцыі да 2012года, і якая ніводнай з галоў не разумее, што яна будзе рабіць далей. Бруд у шоўкавых панчохах з гадзіньнікам Patek Philippe на правай іBreguet на левай, адпаведна, канечнасьцях і з брыльянтавымі запанкамі ад ФСБ.

Крыніца: http://grani.ru/opinion/piontkovsky/m.177802.html

(Перакладз расейскай)