НЯ ТЫЯ СЛОВЫ

Радыё Свабода 4 траўня сёлета правяла он-лайн канфэрэнцыю зь ЛявонамБаршчэўскім, вядомым дзеячом Фронта (пазьней псэўда-БНФ), якога разамз В. Вячоркам нядаўна выдаліла з кіраўніцтва іхнай арганізацыічарговая “новая хваля” начале з “чалавекам угаліфэ” Янукевічам. Дарэчы, у той жа дзень і час адбываласяон-лайн і з Янукевічам, і той на поўным сур'ёзе казаў, штогаліфэ ня носіць (цікава, што гэты фрагмэнт на наступны дзень быў “вычышчаны” з тэксту ягоных адказаў на сайце РадыёСвабода). Але вернемся да Баршчэўскага.

Зьмітрок з Жодзіна задаў яму пытаньне: “Лявон, ці не здаецца вам, штозараз супраць вас “новай хваляй” ужываюцца тыя ж мэтады, што вамі былі выкарыстаны ў свой час супраць Пазьняка?”

Цытуем за дказу Баршчэўскага: “На зьезд, калі ўпершыню старшынём не быўвыбраны паважаны сп. Пазьняк, дэлегатаў не прызначалі, а выбіралі. Іне прывозілі на яго нікому не вядомых людзей (паглядзіце архіўныяздымкі делегатаў зьезду 1999 года). І да перамогі сп. Пазьняку напершай сэсіі зьезду не хапіла ўсяго аднаго голасу (нябожчык УладзімерКармілкін расказваў мне, што ён галасаваў самым апошнім і ў апошнююхвілю вырашыў не галасаваць за сп. Зянона)”.

Крыніца: http://www.svaboda.org/discussion/1/145655.html

Вядома, што спасылацца на нябожчыкаў вельмі зручна, яны не адкажуць, не запярэчаць. Але справа не ў легендарным фатографе-фронтаўцыКармілкіне (хаця спасылка Баршчэўскага некарэктная). На Зьезьдзе 1999года ўдзельнічалі сотні чалавек і яны ўсё бачылі. Яны пацьвердзяць, што сп. Баршчэўскі сказаў няпраўду пра вынікі галасаваньня.

У выніку галасаваньня і падліку галасоў Зьезд Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне” і Партыі БНФ абраў старшынёмабедзьвюх арганізацый сп. Зянона Пазьняка большасьцю ў чатыры галасы. Гэта зафіксавана ў дакумантах Зьезду.

Убачыўшы, што ўся задумка (узгодненая з грантадаўцамі) і ўся працапа адхіленьні Пазьняка ад кіраўніцтва Фронтам пайшла на марна, Баршчэўскі аб'явіў, што ніхто ня выбраны (што, маўляў, патаваясытуацыя) і зачыніў паседжаньне Зьезду з прапановай прадоўжыць Зьездпраз месяц. Такая была хлусьня, хітрасьць і тактыка змоўшчыкаў.

На наступным пасьля Зьезду паседжаньні Управы БНФ на вул. Варвашэні, 8 пацешна было назіраць і слухаць, як сп. Баршчэўскі, цытуючы нейкіяамэрыканскія энцыкляпэдыі, даказваў, што “большасьць у чатырыгаласы — гэта на самой справе ня большасьць, а меншасьць...” Мы, — людзі менш абазнаныя ў тонкасьцях схаластыкі і сафістычнагаштукарства, — ад душы рагаталі, слухаючы разважаньні прамоўцы. Памятаю, я глядзеў на яго і думаў: “Які таленавіты артыст, якрэалістычна, проста па Станіслаўскаму, прыдумляе. І нават нечырванее...”

У прынцыпеправакацыя пэўных асобаў, якія заплянавалі адсоўваньне ЗянонаПазьняка ад кіраўніцтва Фронтам, з грукатам правалілася. А як янынамагаліся, як мітусіліся і хітрылі! У многіх рэгіёнах краінынапярэдадні другой сэсіі Зьезда насуперак Статуту БНФ адбыўся прыём уФронт шэрагу асобаў, якія побач з Фронтам ніколі не стаялі. Іх адразуабіралі дэлегатамі на Зьезд. Перад самым пачаткам Зьезду мітусьлівыяяшчэ праводзілі рэгістрацыю такіх “дэлегатаў”. Калі янызаўважылі, што колькасьці падстаўных асобаў ўсяроўна не хапае для “перавароту”, яны пачалі рабіць рэзкія жэсты. На нашыхвачах сп. Баршчэўскі (адукаваны інтэлектуал, у эўрапейскіхунівэрсітэтах вучыўся) кінуўся да стала рэгістрацыі, схапіў кіпупадрыхтаваных бюлетэняў для рэгістрацыі і пабег прэч.

Дарэчы, пра згаданыя Баршчэўскім фотаматар'ялы Зьезда. Янысапраўды ёсьць. Ёсьць кадры з хапаньнем і паяданьнем бюлетэняў і шматпра што іншае.

“Путчысты” круціліся, як маглі. Па зале паседжаньня Зьезду падчас галасаваньняасабліва актыўна бегалі дзьве асобы: Вячаслаў Сіўчык і ПавалСевярынец. Яны крыкамі і знакамі камандвалі прысутным маладзёнам, яктрэба галасаваць. Але большасьць дэлегатаў Зьезду ўсяроўнапрагаласавала за сп. Зянона Пазьняка.

На другой сэсіі Зьезду “путчысты”, бачачы свой правал, адкалоліся і арганізавалі свой асобны “зьезд”, ўтварылісвой БНФ на “прагматычных асновах” начале зь Вячоркам. Нагадаем, што праз пэўны час абодвух актывістаў (Сіўчыка і Севярынца) гэтыя “прагматыкі” выдалілі ўжо з свайго “Фронта”. (Прытым у аперэткавым стылі.) Сіўчыка нават выносілі з Варвашэні, 8 за ногі-рукі і недалікатна выкідвалі, як Панікоўскага ў рамане “Залатое цяля”. Баршчэўскі, Вячорка, Хадыка і некалькііншых затрымаліся ў псэўда-БНФ даўжэй.

Ніхто не падлічыў аб'ём шкоды, якую прынесьлі нашай краінесваёй раскольнай дзейнасьцю такія дзеячы. Але ў пэўны момант, як мыўжо згадалі, іх пагналі прэч яшчэ больш “прагмацейшыя” заіх. Прычым, зрабілі гэта маладалікатным спосабам. Цяпер, як бачым, яны (прынамсі некаторыя зь іх) шукаюць свайго месца ў Фронце, займаюцца “мэмуарыстыкай” і міфатворчасьцю.

Дзіўнае ўсё гэтае захаваньне. Само жыцьцё пацьвердзіла рацыю ЗянонаПазьняка і засьведчыла крах той “прагматычнай рэвалюцыі” (ці “новай хвалі”, як яе называлі). Самы раз спадарамБаршчэўскаму і Вячорку прызнаць гэта і пагадзіцца, што памыліліся, прызнацца ў сваіх памылковых дзеяньнях. Замест гэтага спадарБаршчэўскі зноў нешта прыдумляе.

Вядома, прызнаваць памылкі цяжка, асабліва чалавеку вядомаму іаўтарытэтнаму. Але ж і жыць не па-праўдзе не выпадае. Няпраўдадзіўным чынам (ды што дзіўным — заканамерным) абарочваеццалюдзьмі ў галіфэ ды гандлярамі, што гандлююць шылдай, пад якой іншыянекалі гатовыя былі пакласьці сваё жыцьцё.

Сапраўднае Адраджэньне, аднак, жыве, рухаецца і працягвае змаганьнеза волю, справядлівасьць і вызваленьне Бацькаўшчыны.

Валеры Буйвал