МАСКОЎСКІЯ МАФІЁЗЫ “НА НАЖАХ”

Расейскіятэлеканалы пачынаюць свае выпускі навінаў з хакейных перамогаў сваёйзборнай, украінскіх маналогаў свайго Медведева і бадзёрых выступаў нарозныя тэмы свайго Пуціна. Галоўнае — сацыяльна-палітычныаптымізм, “не надо печаліться — вся жізнь впереді...” За тэлешырмай, аднак, хаваюцца трагедыі і драмы неабсяжнай імпэрыі. Час ад часу інфармацыя аб іх прарываецца праз заслонку. І тады сэрцабеларуса сьціскаецца ад паведамленьняў пра цэлы дзіцячы садок, якіатруціўся ў Хабараўскай вобласьці неякаснымі прадуктамі (якасныя быліскрадзены адміністрацыяй), пра забойствы ў Маскве вэтэранаў вайныдзялкамі, якія прадаюць ваенныя ўзнагароды і г.д.

Інфармацыя, зь якой мы хочам пазнаёміцьчытачоў, не гучала з афіцыйных рупараўімпэрыі. Яе падае расейскае інтэрнэт-выданьне Grani.ru. Гэтым разам мы ўпэўнены, што ў беларусаў ня ўзьнікне спачуваньня дагалоўных фігурантаў канфліктнай справы — Жырыноўскага і Лужкова. Таму што ўсе без выключэньня фігуранты — паханы маскоўскіхдзяржаўна-мафійных кланаў, дзеячы, якія на працягу гадоў разбудоўвалінепараўнальную па маштабах і не падпольную па характару мафійнуюканструкцыю. Яны прыклалі шмат намаганьняў, каб наша Беларусь сталавасальнай правінцыяй іхнага злачыннага сіндыката. Але трэба прызнаць, што на самой справе яны зрабілі таксама шмат шкоды і натварылі бядысвайму расейскаму народу, які за гэта люта ненавідзіць іх упрыватнасьці і мафіную Маскву ў цэлым.

Маскоўскідон Карлеонэ ганяецца з судовай позвай за маскоўскім донам Барзіні. Як бачым, пагроза для донаў зыходзіць з унутранага мафійнага кола, ане з нянавісьці мільёнаў простых расейцаў. Апошнія так падарвалі сваюэнэргію алкаголем, што ўжо няздольныя на маштабны пратэст іпазбаўленьне сябе самых ад злодзеяў. Салодка зьвіняць мандаліны, сіцылійскі тэнар выводзіць трывожна-прыгожае “Гаварыцецішэй...” У Маскве працягваецца сіцылійскі сэрыял, толькі не патэлебачаньні, а ў рэчаіснасьці.

І аднаго дона і другога мы бачылі ня раз у Беларусі. Жырыноўскіасабліва ярка засьвяціўся ўзімку 1992 года. Ён прыехаў мабілізавацьна “лібэральна-дэмакратычную” справу мясцовагаГайдукевіча со товарішчі, пасіянарна выступаў на вуліцы ў раёнеменскага Палацу спорта. Але беларуская моладзь не даслухаламаскоўскага госьця і пагнала яго разам со товарішчі па Паркаваймагістралі. Жырыноўскі бег па сьнезе прафэсійна, адарваўся адперасьледу, але згубіў быў шапку (на наступны дзень моладзь шукалаяго па горадзе, хочучы “вярнуць” шапку).

Яшчэчасьцей зьяўляўся ў нас дон Лужкоў. Ён запоўніўся сваімірасперазанымі ацэнкамі ўзроўню беларускага жыцьця пры Лукашэнку — “уровень ніже колен”. Апошнія гады менавіта Лужкоў зсваёй бандай арганізоўвае сацыяльнае і архітэктурнае зьнішчэньненашай сталіцы. Зразумела, што ёнзьяўляецца толькі правадніком агульнаімпэрскай палітыкі патапленьняБеларусі ў маскоўскай гразі. Алесеткі мафійных казіно і разбурэньне гістарычнага цэнтру Менска падзабудову хмарачосамі для расейскай мафіі — гэтая спэцапэрацыянепасрэдна зьвязана з імем і фігурай Лужкова.

І вось доны пасварыліся. За канфліктам сочыць расейскаяінтэлектуальная публіка. Знаёмім вас з яе высновамі. Цікава даведаццапра новыя падрабязнасьці з жыцьця маскоўскіх “дабрадзеяў” эпохі лукашызма.

Янка Базыль

Мітвольпросіць Іспанію і Кіпр

арыштавацьнерухомасьць і рахункі Жырыноўскага

ПрэфэктПаўночнай адміністрацыйнай акругі Масквы Алег Мітволь зьвярнуўся ўНацыянальны суд Іспаніі і Цэнтральны банк Кіпра з просьбайзаблакаваць рахункі і арыштаваць нерухомасьць, якім, паводле ягонайінфармацыі, валодае ў гэтых краінах лідэр ЛДПР Уладзімер Жырыноўскі. Як піша “Коммерсант”, такі зварот Мітволь зрабіў з мэтай “забесьпячэньня іска” чыноўнікаў ураду Масквы супрацьлідэра ЛДПР “да высьвятленьня ўсіх абставінаў па справе”. Па ягоных словах, абедзьве інстанцыі паводле закону “абавязанызрабіць захады”, калі атрымаюць гэтыя лісты.

КанфліктЖырыноўскага са сталічнымі ўладамі працягваецца з восені 2009 года. Укастрычніку пасля сустрэчы з прэзыдэнтам Дзімітрыем МедведевымЖырыноўскі назваў сталічны ўрад “крыніцай карупцыі”, аягоных членаў — “круцелямі”.

28красавіка Савелаўскі суд Масквы прызнаў гэтыя выказваньнізьневажальнымі для гонару і годнасьці мэра Юрыя Лужкова і тое, штояны падрываюць дзелавую рэпутацыю ўраду Масквы, і прысудзіў тым, хтопадаў позву, па 500 тысячаў рублёў. Пасьля падобнага выступуЖырыноўскага ў Дзярждуме 20 красавіка 27 вышэйшых чыноўнікаў урадупадалі на лідэра ЛДПР іскі аб абароне гонару і годнасьці на агульнуюсуму 13,5 мільёнаў рублёў.

У тым, штоіскі будуць задаволены, Мітволь не сумняваецца: “Ва ўрадзеМасквы няма аніводнага чалавека, асуджанага за круцельства. Пра штотут гаварыць?” — сказаў ён. (Бліскучая аргумэнтацыяюрыста наконт юрыдычнай цнатлівасьці вышэйшай маскоўскай публікі — заўвага рэдактара). Тым ня менш, па словах прэфэкта, спагнаць гэтуюсуму з Жырыноўскага будзе праблематычна: палітык абаронены законам “Аб статусе члена Савета фэдэрацыі і дэпутата Дзярждумы”, і спагнаць сродкі можна толькі пасьля таго, як лідэр ЛДПР складзедэпутацкія паўнамоцтвы.

“Хацяна маёмасьць або рахункі, калі яны ёсьць, у іншых краінах расейскізакон не распаўсюджваецца, — удакладніў Мітволь. — І калі мывыйграем суды, то будзем падключаць заходніх юрыстаў. Каб яныправерылі, ці існуюць там актывы, і, калі яны ёсьць, каб яныдапамаглі арыштаваць іх у забесьпячэньне іскаў”.

Камэнтармаскоўскага публіцыста Ільі Мільштэйна: У Крамлі даўно ўжо марацьпазбавіцца ад няўрымсьлівых дзеячаў цяжкай вагі. Яны проста ўжо непатрэбныя. За мінулае дзесяцігоддзе падрасьлі новыя клоўны і новыягаспадарнікі, якія драпежна паглядаюць на вэтэранаў. Прастора дляманеўра заўважна звузілася. І Жырыноўскаму з Лужковым засталосятолькі таптацца на сваім пятачку і выштурхоўваць адзін аднаго зкруга”.

Крыніца: http://grani.ru/Politics/m.178123.html

(Пераклад з расейскай)