НАСТУП РАСЕІ ВА УКРАІНЕ

Падзеіва Украіне шмат у якіх аспэктах вельмі нагадваюць працэс станаўленьняантынацыянальнай дыктатуры, які разгортваўся пасьля 1994 года ўБеларусі. Шкада, што самыя сумленныя ўкраінскія аналітыкі і палітыкі, падобна, ня бачаць гэтага і ня робяць з гэтага патрэбных высноваў. Беларускія патрыёты з свайго досьведу маглі б падказаць шмат што ўсувязі з антынацыянальнай палітыкай кіруючага рэжыму і з барацьбойсупраць гэтай палітыкі.

Хаця цяперашнюю рэакцыю ўкраінскіх патрыётаў можна зразумець. Балявышок ад перамогі прамаскоўскіх сілаў і ад іхных масаваных зьнішчальныхдзеяньняў настолькі моцны, што ўкраінцы можа і ня здольныя ў гэтыпачатковы пэрыяд усьведаміць аналогіі зь беларускай трагедыяй. Сапраўды, такога нахабнага наскоку на ўкраінскую адукацыю і мовукіруючыя колы не дазвалялі сябе ва Украіне ні разу з 1991 года.

Беларусы б падказалі ўкраінцам, што напрамак гэтага ўдару значнаважнейшы для Імпэрыі, чым апанаваньне ўкраінскай эканомікі іпадпарадкаваньне ўкраінскага бізнэсу. Калі агрэсары растопчуцьнацыянальную мову і адукацыю, то і эканоміка з бізнэсам ужо ніяк нябудуць украінскімі — гэта аб'ектыўны закон прыроды. Ігэтаму ёсьць адмоўны доказ з беларускай рэчаіснасьці. Але разумныялюдзі выступаюць ва Украіне з заклікамі да самаарганізацыі грамадтваў абароне дзяржавы і культуры, інстынктыўна паўтараючы формулу, выведзеную Беларускім Народным Фронтам і яго лідэрам ЗянонамПазьняком — Беларускай Салідарнасьці, якая ёсьць па-надпартыйным сяброўствам і іншымі індывідуальнымі адрозьненьнямі.

Сапраўды, галоўнае цяпер для кожнага народа — рыхтаваць народныконтрнаступ на імпэрскія акупацыйныя сілы. Тым больш, што згаданаеўкраінскім палітыкам Парубіем “поле бою” — гэтанаша родная зямля, якую мы не павінны саступіць паганаму маскоўскамуворагу.

Прапануемвашай увазе артыкул дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны ад партыі “НашаУкраіна” Андрія Парубія, які быў апублікаваны ў газэце “Украінська Правда” 11 траўня 2010 года.

Янка Базыль

Андрій Парубій:

Рыхтаваць контрнаступ

Пасьляперамогі Януковіча на прэзыдэнцкіх выбарах Украіна апынулася ў новайпалітычнай рэчаіснасьці. Мала хто з палітыкаў гэта ўсьведамляе. Шматхто з грамадзянаў інтуітыўна гэта адчувае.

Украінаператварылася ў поле бою. Падзеі апошніх месяцаў — гэта неміжпартыйныя сваркі і ня толькі ўнутрыўкраінскія супярэчнасьці.

Яперакананы: вайсковая інвазія Расеі ў Грузію, падзеі ў Кыргызстане, сьмерць (загадкавая) прэзыдэнта Польшчы Качыньскага і апошнія падзеіва Украіне — гэта зьвеньні аднаго ланцуга.

КіраўніцтваКрамля даўно паставіла мэту аднавіць геапалітычны ўплыў Расеі на ўсюпостсавецкую прастору. Пра гэта выразна гаворыцца ў новай ваеннайдактрыне Расейскай Фэдэрацыі, у нізцы іншых дакумантаў і ўвыказваньнях расейскіх палітыкаў. Геастратэгічная прастора расейскіхінтарэсаў — пад такім дэвізам сёньня рэалізуецца постімпэрскісіндром.

Украіна — асноўная мэта, звышзадача геапалітычнага наступу. Без Украіны нябудзе “Вялікай Расеі”. Гэта ключавы момант аналізукрамлёўскіх палітыкаў і аналітыкаў. “Нам не патрэбны Крым. Нампатрэбная ўся Украіна”, — заявіў ў свой час віцэ-спікеррасейскай Дзярждумы.

“Расеябудзе наступаць датуль, пакуль яе ня спыняць”, — заявіўдарадчык прэзыдэнта Расеі Дугін.

ПерамогаЯнуковіча — гэта пачатак расейскай інвазіі ва Украіну: інвазііінфармацыйнай, праз трансляцыю рупараў крамлёўскай прапаганды: каналаў РТР ды іншых, інвазіі гуманітарнай, праз палітыку русіфікацыіі зьнішчэньня ўкраінскай асьветы міністрам асьветы ДмытромТабачнікам.

Інвазіігістарычнай, праз дыскрэдытацыю ўкраінскай гісторыі, украінскіхгерояў, інвазіі эканамічнай, праз перадачу Расейскай Фэдэрацыіключавых аб'ектаў украінскай эканомікі.

Інвазііэнэргетычнай, праз шантаж за цану на газ. Інвазіі палітычнай, празантыканстытуцынае ўтварэньне ў парляманце пракрамлёўскай большасьці.

Зрэшты, інвазіі мілітарнай, праз працягваньне базаваньня Чарнаморскага ФлётуРФ у Крыме. Паводле пагадненьня — фактычна назаўжды. Чаму гэтаробіцца так хутка і агрэсіўна? Чаму так безапэляцыйна ўздымаюццатэмы, якія расколваюць украінскае грамадзтва?

Адказадзін: іхная мэта — разарваць Украіну. Доьсвед 20-гадовайдзяржаўнасьці прадэманстраваў — год за годам нацыянальнаесамаўсьведамленьне і дзяржаўніцкія настроі паступова, але няспыннапашыраюцца ва Украіне. Спачатку гэтыя настроі дамінавалі толькі ўГалічыне. Потым дайшлі да Дняпра. Праз пэўны час перайшлі на ЛевыБераг і апанавалі прастору да Сум і Кіраваграду. Вынікі некалькіхапошніх выбараў даюць гэтаму яркае пацьверджаньне.

Штогадовыаналіз разьвіцьця самаідэнтычнасьці ва Украіне, які праводзіць цэнтрімя Разумкова, ёсьць сьведчаньнем незваротнасьці гэтага працэсу. Яшчэколькі гадоў — і паварот Украіны ў прастору “геастратэгічныхінтарэсаў Крамля” будзе немагчымым. Так сьцьвярджаеэкс-сакратар РНБОУ Аляксандр Гарбулін.

Таму іхныядзеяньні такія імклівыя і жорсткія, а напружаньне, якое яныправакуюць ва ўкраінскім грамадзтве, выразна сплянаваная.

Найбольшае, чаго яны баяцца — гэта ўтварэньня поля агульнаўкраінскагасупраціву, нацыянальнага контрнаступу. Я перакананы, менавіта ваколгэтай мэты і павінна згуртавацца ўкраінскае грамадзтва.

Хто можаарганізаваць і павесьці агульнаўкраінскі контрнаступ? Я сумняваюся, што гэта змогуць зрабіць палітыкі старой генэрацыі, перасвараныя ідыскрэдытаваныя. Старыя формы выявіліся недзеяздатнымі.

Больш таго, я перакананы, што ўкраінскаму супраціву неабходна выйсьці далёкапа-за межы палітычных асяродкаў і партый. Грамадзкія арганізацыі іграмадзкія аўтарытэты, студэнцтва, прадпрыймальнікі, вольныяжурналісты павінны аб'яднацца дзеля таго, каб нарадзіць новыяформы арганізацыі і дзеі. Энэргетычнае поле нацыянальнагаконтрнаступу ўтворыцца з зараджаных часцінак украінскага грамадзтва. Адзін або некалькі лідэраў апынуцца на вастрыі гэтага працэсу — пакажа час.

Абодзейсныя палітыкі перад абліччам выкліку адкінуць амбіцыі ісшыхтуюцца ў адзін шыхт, або ім на замену прыйдуць іншыя лідэры. Найгалоўнейшае: у нас ёсьць прычыны для аптымізму. Мы прайгралі бой, але не прайгралі вайну. Нам трэба перагрупавацца і самаарганізавацца.

Гэта нябудзе хутка і проста. Згадайма гісторыю нашых апанэнтаў — Партыі регіёнаў. Пасьля 2005 года яны здолелі перагрупавацца, вярнуцца і здабыць уладу. Для нас сёньня самае галоўнае — недапусьціць зьнешніх сцэнароў расколу Украіны. Мы ў 1991 годзе здабыліВялікую Украіну. Такой мы павінны і перадаць яе сваім нашчадкам.

Новаяпалітычная рэчаіснасьць патрабуе новых арганізацыйных формаў. Самаегалоўнае — усьведаміць абрысы новай палітычнай рэчаіснасьці, зразумець памылкі апошніх гадоў, асабліва ў стане палітыкаў.

І перш за ўсё — пераадолець роспач і расчараваньне, і паверыць ва ўласныясілы, у моц і энэргетыку Вечнай Украіны.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/opinions/6203/

(Перакладз украінскай)