РАСПЕРАЗАНАСЬЦЬ ЗЛА АЛЬБО ЦЁМНАЕ ШЭСЬЦЕ КРАМЛЯ

Уманаграфіі расейскага гісторыка Дзімітрыя Валкагонава “Трыюмф ітрагедыя”, прысьвечанай Сталіну, ёсьць адзін сапраўды яркіфрагмэнт. “Вождь народов” падыходзіць да вакна свайгокабінэта і ўзіраеца ў шырокія прасторы сваёй імпэрыі, якаяраспасьціраецца перад ім за крамлёўскімі мурамі. “Вождь” задаволены, на двары пачатак 1941-га года. Усё атрымалася, з Гітлерамзаключаны пакт пра падзел Эўропы і пра ненападзеньне. Немцыразграмілі заходнія краіны і дабіваюць Брытанію. Растаптананенавісная Польшча. Да СССР далучаны краіны Прыбалтыкі, заходніячасткі Беларусі і Украіны, Бэсарабія. Мільёны ворагаў савецкай уладызьнішчаны або замкнуты ў ГУЛАГу. У далёкай Мэксіцы забіты галоўныканкурэнт Леў Троцкі. Адным словам, трыюмф на ўсіх напрамках... Вядома, да чаго прывёў гэты трыюмф і што настала ў жыцьці мільёнаўпадуладных сталіншчыне людзей усяго праз некалькі месяцаў страшнага41-га года.

Быў пэрыядняспынных трыюмфаў і ў жыцьці сталінскага сябра Гітлера. Ён рэагаваўна посьпехі з большай эмацыйнасьцю. Пасьля разгрому Францыі наваттанцаваў упрысядкі перад сваім палітбюро (ёсьць архіўная кінастужка). Вядома, што сябрукі-блізьняты разумелі немагчымасьць сумеснагатрыюмфу над чалавечай цывілізацыяй. Яны сістэматычна рыхтаваліся данападу адзін на аднаго і вельмі сьпяшаліся. Больш арганізаванаянямецкая моц апярэдзіла Сталіна ўсяго на некалькі дзён (некаторыягісторыкі сьцьвярджаюць, што ўсяго на адзін дзень).

У выніку гіганцкай вайны сталінска-маскоўскі фашызм і ягоная імпэрыяатрымалі магутныя ўдары, але ацалелі. Гітлерска-нямецкі фашызм быўразгромлены, асуджаны трыбуналам і забаронены як ідэалогія іпрактыка. Дагэтуль гэтая незавершанасьць перамогі над Злом даецца ўзнакі ўсяму чалавецтву.

Але ўмоманты самых галавакружных посьпехаў ані адзін, ані другі фашызм нямелі такой неверагодна спрэсаванай у кароткім часе паласы посьпехаў усваёй злачыннай дзейнасьці. На ўсё выдаткоўваліся месяцы, часам гадыпадрыхтоўкі, намаганьняў, барацьбы і рызыкі. Тэрарыстычны разгромуласнага грамадзтва заняў у Сталіна амаль тры гады (1936-39). Паўгодааддзяляюць захоп Гітлерам Аўстрыі (“Аншлюс”) і акупацыюЧэхаславакіі (1938). Гэты шэраг можна працягваць.

Наваткласічныя папярэднікі расейскага гэбізма былі няздольныя насёньняшнія працэсы інтэнсіфікацыі Зла, якія мы цяпер назіраем ваўсходняй імпэрыі. На працягу роўна месяца крамлёўска-лубянскаякантора імкліва ляціць ад аднаго трыюмфа да другога. 29 сакавіка янападарвала пасажыраў мэтро і адразу пачала гукаць, што гэта зрабілі “каўказкія сьмяротніцы”. Лубянку не засмуціла, што гэтымразам нават масквічы (якія ня любяць каўказцаў) не папаліся нагэбельсаўскую вуду канторы. Але страху было нагнана на ўсіх. Празтыдзень, 7-8 красавіка Масква арганізоўвае крывавы бунт у Кыргызстанеі скідвае мясцовага прэзыдэнта (якога яна, дарэчы, такім жа чынамсама і паставіла на царства пяць гадоў таму). У Бішкеку яшчэстралялі, а Пуцін ужо публічна апраўдваўся, што “Россія тут ніпрі чём”. Ніхто, аднак, яму не паверыў. Новы ўрад Кыргызстанаадразу паабяцаў Маскве вывесьці з краіны амэрыканскую вайсковую базу (пра гэта Маскве йшлося).

10 красавіка пры вельмі падазроных абставінах адбываецца катастрофапольскага прэзыдэнцкага самалёта пад Смаленскам. Загінула 96 чалавек. І тут адчуваецца знаёмы падступны сьлед. Іншага прыкладу такоймаштабнай катастрофы і гібелі (ліквідацыі?) нацыянальнай эліты ўадным месцы і ў адзін час немагчыма знайсьці ў аналах гісторыічалавецтва, нават у час вайны. Зноў бяспрыкладны (і беспакараны) трыюмф Зла. Такога бадзёрага, вясёлага Пуціна мы даўно ня бачылі.

Далей — болей. Праз пару тыдняў пасьля кыргызскай перамогі Масква пачынаеставіць на калені Украіну. Медведев падпісвае з стаўленікам КрамляЯнуковічам тое, што ўкраінскія патрыёты ўжо назвалі “харкаўскімпактам”: за абяцаныя саступкі ў газазабесьпячэньні Маскваатрымала пралангацыю базаваньня свайго флёту і войскаў на тэрыторыіУкраіны. Потым Медведев адпраўляецца ў Нарвэгію і без марскіх бітваў “выроўнівае” нарвэжска-расейскую марскую дзяржмяжу — на поўную карысьць Маскве, якой, зразумела, мала зямлі і вады. Адзначым, што на працягу двух красавіцкіх дзён крамлёўцы вымусілі нанарвэжцах тое, за што дыпламатычныя спрэчкі вяліся на працягу саракагадоў (!).

27 красавіка адбываецца, фактычна, антыдзяржаўны акт (пераварот) уВярхоўнай Радзе Украіны, дзе януковічаўцы ў парушэньне Канстытуцыі іпарляманцкай працэдуры галасуюць за ратыфікацыю “харкаўскагапакту”. У той самы час Януковіч заяўляе ў Стразбурзе, штоГаладамор — гэта не генацыд (“ніякага генацыдуўкраінскага народу ў 1932-33 гадах не было”). І гэта ёсьцьперамога маскоўскага Зла.

У гэты ж дзень вясёлы Пуцін робіць тэлезаяву аб тым, што з 1 ліпеня2010 г. на беларускай мяжы будуць выстаўленыя расейскія мытныя пасты “для аховы межаў мытнага саюза”. Маскоўскія ваяводы істральцы бяз бою вяртаюцца на зыходныя пазыцыі, якія яны былі згубіліў 1991 годзе. Сувэрэнітэт нашай краіны будзе груба парушаны ворагам, і гэта толькі пачатак.

28красавіка адбываецца яшчэ адна падзея, якая ўжо выпадае зтрыюмфальнага шэрагу. Успыхвае каласальны пажар у старажытнайкрэпасьці Пскова. Агонь пагражае зьнішчыць усю фартэцыю, полымяпадымаецца пад самае неба. Але намаганьнямі пажарных удаеццаабмежаваць культурныя страты. Нагадаем, што Пскоў і ягоныякультурныя каштоўнасьці былі створаны роднасным беларусам этнасампаўночных славянаў, у якіх была блізкая да нашай мова (яна і цяперсьвеціцца праз пазьнейшыя напластаваньні ў пскоўскім “дзэканьні” і “гэканьні”) і свая высокаразьвітая культура. Пскоўскаярэспубліка была бяльмом на вачах дэспатычнай Маскве, і яна зьнішчылапскоўскую самастойнасьць і культуру яшчэ на прыканцы 15-га стагоддзя.

Людзідухоўнага жыцьця ўбачылі ў цяперашнім пажары Пскова Божы Знак. Справаў тым, што роўна 400 гадоў таму — 28 красавіка 1610 года — пажар таксама ахапіў пскоўскую крэпасьць. Было гэта пасярод трагедыі “Смутнага часу”, крамлёўскіх самазванцаў і бунтоў. Многімуспомніўся каласальны пажар гістарычнага будынка Манежа, што каляКрамля ў Маскве, у дзень інаўгурацыі Пуціна.

Завяршыўсямесяц інтэнсіўных падзеяў расейскай гісторыі, у якую Крэмль гвалтоўнаўцягнуў суседнія народы. Радуецца, пацірае ручкі крамлёўская хунта. Рыхтуе наступны “месячнік” сваёй крымінальнайактыўнасьці. Не зважае на Божыя Знакі, сьмяецца з праклёнаў людзей.

Толькісалідарны супраціў народаў можа спыніць гэты трыюмф Зла.

Янка Базыль