РАНА РАДАВАЛІСЯ Ў ІМПЭРЫІ ЗЛА

Мы аналізавалі былі тут “месячнік трыюмфаў” маскоўскайімпэрыі, які кур'ёзным чынам разгарнуўся ў роўных каляндарныхрамках з 29 сакавіка да 28 красавіка сёлета. Усё атрымлівалася ўлубянскіх гаспадароў Расеі: выбухі ў маскоўскім мэтро і штурмыкыргызкіх палацаў, дзіўная авіякатастрофа пад Смаленскам іантыканстытуцыйны пераварот у Кіеве. “Месячнік” завяршыўся вялікім пажарам пскоўскага (пакуль што пскоўскага) Крамля, але далёка ня ўсeзразумелі глыбокі і пагрозьлівы для Масквы Божы знак у гэтай падзеі.

Месяцтравень распачаўся і працягнуў сваю хаду стракатымі дэманстрацыямі ўбуйных гарадах імпэрыі і ў самой Маскве. Было, што праўда, параўнальна няшмат удзельнікаў гэтых шоў, затое вельмі шмат патрэтаўСталіна, савецкай чырвані і імпэрскай настальгіі па былоймагутнасьці. На 9 траўня імпэрыя выставіла свае галоўныя аргуманты — цемру танкаў, самалётаў, ракет. Імпэрскія аргуманты каталіся паЧырвонай плошчы і плошчах буйных гарадоў, наводзячы страх нанямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цывілізаваны сьвет са зьдзіўленьнемглядзеў на гэты шабас. Расейскія “эліты” і расейскі охласбылі задаволеныя сабой.

Але якказаў Шцірліц, “что-то у ніх там не получілось...” Трыюмфальная мітусьня не засьціла сабой сапраўдныя падзеі ў імпэрыі івакол яе. Крызіс сістэмы даў новыя шчыліны на фальшыва расфарбаванымімпэрскім фасадзе. 8-9 траўня ў самай вялікай (і як кажуць, самайсучаснай па тэхнічных парамэтрах) шахце Расеі “Распадская” прагрымелі выбухі і загінулі дзесяткі шахцераў і выратавальнікаў. Крэмль паспрабаваў не заўважыць чалавечую трагедыю і працягнуў свойфальшыва-пампезны “день победы”. Але сьвет заўважыў гэты “дзень маральнай паразы” лубянскага рэжыму. Заўважылі ізразумелі ўсё таксама сем'і і калегі ахвяраў катастрофы.

У шахцёрскім пасёлку “Распадскай” 14 траўня ўспыхнуліпратэстныя выступы. Народ перакрыў чыгунку Новакузнецк-Абакан ізапатрабаваў ад ураду вырашэньня тэхнічных і сацыяльных праблемаўшахцёрскага рэгіёна. Людзей атакаваў ОМОН, мужчын, жанчын і дзяцейзьбівалі і гналі ад чыгункі. Зразумела, што людзі ўжо ня верацьсалодкім абяцанкам нядаўняга візыцёра Пуціна ў свой шахцёрскі раён. Касталомам з ОМОНу лёгка ваяваць супраць мірных людзей. У той жадзень 9 траўня каўказкія партызаны зьдзейсьнілі дзёрзкую атаку нааўтакалёну ОМОНа ў Дагестане. Трапнымі стрэламі яны падбілі галаўнуюі хваставую машыны і расстралялі калёну з кулямётаў і гранатамётаў. Расейская ваеншына-паліцэйшчына прызналася ў сямі сваіх забітых. Арасейскае тэлебачаньне гэтым разам вымушана было паказаць кадры зразьбітай і спаленай тэхнікай.

Цяжкасьці (ды яшчэ якія!) пачаліся і ў Кыргызстане. Новы прамаскоўскі (бессаромна прамаскоўскі) “часовы ўрад” ня ведае шторабіць пасярод хвалі народнага гневу. Нібыта лёгкая перамогаарганізаванага Масквой красавіцкага путча становіцца глыбокай ямай, куды Расея вымушана кідаць усё новыя сілы і сродкі.

Нахабныя ісутаргава пасьпешлівыя дзеяньні януковіцкай групоўкі па здачысувэрэнітэту Украіны далі моцны штуршок украінскаму грамадзтву, якоепачало выходзіць з стану пасьлявыбарчай летаргіі. Ужо з канцакрасавіка ў шэрагу гарадоў Украіны адбыліся сходы грамадзкасьці, наякіх былі ўтвораны мясцовыя Камітэты паратунку Украіны. Ініцыятарамінароднага рушаньня сталі прадстаўнікі патрыятычнай інтэлігенцыі: пісьменьнікі, мастакі, гісторыкі, былыя вязьні савецкіх канцлягяроў. У пэўным сэнсе паўтараецца сытуацыя канца 1980-х гадоў, калі ўпадсавецкіх рэспубліках менавіта інтэлігенцыя ўтварала народныяфранты, а ва Украіне быў заснаваны Народны Рух. 10 траўня ў Кіевепрайшоў зьезд прадстаўнікоў Камітэтаў, якія заснаваліагульнанацыянальны Камітэт паратунку Украіны. Ідзе кансалідацыянацыянальных сілаў грамадзтва, распачынаецца новы этап барацьбы зарадзіму, супраць Імпэрыі і яе януковіцкай агентуры.

Ранарадваліся сваім красавіцкім “посьпехам” крамлёўска-лубянскія імпэрыялісты. Народы ўжо не дазволяць імбеспакарана тварыць зло. Цёмнае шэсьце Крамля заходзіць у тупік.

Янка Базыль