МАСКОЎСКІЯ МАФІЁЗЫ “НА НАЖАХ”

Інфармацыя, зь якой мы хочам пазнаёміцьчытачоў, не гучала з афіцыйных рупараў імпэрыі. Яе падае расейскае інтэрнэт-выданьне Grani.ru. Гэтым разам мы ўпэўнены, што ў беларусаў ня ўзьнікне спачуваньня да галоўных фігурантаў канфліктнай справы — Жырыноўскага і Лужкова. Таму што ўсе без выключэньня фігуранты — паханы маскоўскіх дзяржаўна-мафійных кланаў, дзеячы, якія на працягу гадоў разбудоўвалі непараўнальную па маштабах і не падпольную па характару мафійную канструкцыю. Яны прыклалі шмат намаганьняў, каб наша Беларусь стала васальнай правінцыяй іхнага злачыннага сіндыката. Але трэба прызнаць, што на самой справе яны зрабілі таксама шмат шкоды і натварылі бяды свайму расейскаму народу, які за гэта люта ненавідзіць іх у прыватнасьці і мафіную Маскву ў цэлым.

Маскоўскі дон Карлеонэ ганяецца з судовай позвай за маскоўскім донам Барзіні. Як бачым, пагроза для донаў зыходзіць з унутранага мафійнага кола, а не з нянавісьці мільёнаў простых расейцаў. Апошнія так падарвалі сваю энэргію алкаголем, што ўжо няздольныя на маштабны пратэст і пазбаўленьне сябе самых ад злодзеяў. Салодка зьвіняць мандаліны, сіцылійскі тэнар выводзіць трывожна-прыгожае “Гаварыце цішэй...” У Маскве працягваецца сіцылійскі сэрыял, толькі не па тэлебачаньні, а ў рэчаіснасьці.

І аднаго дона і другога мы бачылі ня раз у Беларусі. Жырыноўскі асабліва ярка засьвяціўся ўзімку 1992 года. Ён прыехаў мабілізаваць на “лібэральна-дэмакратычную” справу мясцовага Гайдукевіча со товарішчі, пасіянарна выступаў на вуліцы ў раёне менскага Палацу спорта. Але беларуская моладзь не даслухала маскоўскага госьця і пагнала яго разам со товарішчі па Паркавай магістралі. Жырыноўскі бег па сьнезе прафэсійна, адарваўся ад перасьледу, але згубіў быў шапку (на наступны дзень моладзь шукала яго па горадзе, хочучы “вярнуць” шапку).

Яшчэ часьцей зьяўляўся ў нас дон Лужкоў. Ён запоўніўся сваімі расперазанымі ацэнкамі ўзроўню беларускага жыцьця пры Лукашэнку — “уровень ніже колен”. Апошнія гады менавіта Лужкоў з сваёй бандай арганізоўвае сацыяльнае і архітэктурнае зьнішчэньне нашай сталіцы. Зразумела, што ён зьяўляецца толькі правадніком агульнаімпэрскай палітыкі патапленьня Беларусі ў маскоўскай гразі. Але сеткі мафійных казіно і разбурэньне гістарычнага цэнтру Менска пад забудову хмарачосамі для расейскай мафіі — гэтая спэцапэрацыя непасрэдна зьвязана з імем і фігурай Лужкова.

І вось доны пасварыліся. За канфліктам сочыць расейская інтэлектуальная публіка. Знаёмім вас з яе высновамі. Цікава даведацца пра новыя падрабязнасьці з жыцьця маскоўскіх “дабрадзеяў” эпохі лукашызма.

Янка Базыль

Мітволь просіць Іспанію і Кіпрарыштаваць нерухомасьць і рахункі Жырыноўскага

Прэфэкт Паўночнай адміністрацыйнай акругі Масквы Алег Мітволь зьвярнуўся ў Нацыянальны суд Іспаніі і Цэнтральны банк Кіпра з просьбай заблакаваць рахункі і арыштаваць нерухомасьць, якім, паводле ягонай інфармацыі, валодае ў гэтых краінах лідэр ЛДПР Уладзімер Жырыноўскі. Як піша “Коммерсант”, такі зварот Мітволь зрабіў з мэтай “забесьпячэньня іска” чыноўнікаў ураду Масквы супраць лідэра ЛДПР “да высьвятленьня ўсіх абставінаў па справе”. Па ягоных словах, абедзьве інстанцыі паводле закону “абавязаны зрабіць захады”, калі атрымаюць гэтыя лісты.

Канфлікт Жырыноўскага са сталічнымі ўладамі працягваецца з восені 2009 года. У кастрычніку пасля сустрэчы з прэзыдэнтам Дзімітрыем Медведевым Жырыноўскі назваў сталічны ўрад “крыніцай карупцыі”, а ягоных членаў — “круцелямі”.

28 красавіка Савелаўскі суд Масквы прызнаў гэтыя выказваньні зьневажальнымі для гонару і годнасьці мэра Юрыя Лужкова і тое, што яны падрываюць дзелавую рэпутацыю ўраду Масквы, і прысудзіў тым, хто падаў позву, па 500 тысячаў рублёў. Пасьля падобнага выступу Жырыноўскага ў Дзярждуме 20 красавіка 27 вышэйшых чыноўнікаў ураду падалі на лідэра ЛДПР іскі аб абароне гонару і годнасьці на агульную суму 13,5 мільёнаў рублёў.

У тым, што іскі будуць задаволены, Мітволь не сумняваецца: “Ва ўрадзе Масквы няма аніводнага чалавека, асуджанага за круцельства. Пра што тут гаварыць?” — сказаў ён. (Бліскучая аргумэнтацыя юрыста наконт юрыдычнай цнатлівасьці вышэйшай маскоўскай публікі — заўвага рэдактара). Тым ня менш, па словах прэфэкта, спагнаць гэтую суму з Жырыноўскага будзе праблематычна: палітык абаронены законам “Аб статусе члена Савета фэдэрацыі і дэпутата Дзярждумы”, і спагнаць сродкі можна толькі пасьля таго, як лідэр ЛДПР складзе дэпутацкія паўнамоцтвы.

“Хаця на маёмасьць або рахункі, калі яны ёсьць, у іншых краінах расейскі закон не распаўсюджваецца, — удакладніў Мітволь. — І калі мы выйграем суды, то будзем падключаць заходніх юрыстаў. Каб яны праверылі, ці існуюць там актывы, і, калі яны ёсьць, каб яны дапамаглі арыштаваць іх у забесьпячэньне іскаў”.

Камэнтар маскоўскага публіцыста Ільі Мільштэйна: У Крамлі даўно ўжо мараць пазбавіцца ад няўрымсьлівых дзеячаў цяжкай вагі. Яны проста ўжо не патрэбныя. За мінулае дзесяцігоддзе падрасьлі новыя клоўны і новыя гаспадарнікі, якія драпежна паглядаюць на вэтэранаў. Прастора для манеўра заўважна звузілася. І Жырыноўскаму з Лужковым засталося толькі таптацца на сваім пятачку і выштурхоўваць адзін аднаго з круга”.

Крыніца: http://grani.ru/Politics/m.178123.html

(Пераклад з расейскай)