“НАРОД МАЎЧЫЦЬ...”

Цырк, тэатр, арэны і рынгі — гэта ня простаформы сацыяльнай забавы на розныя густыі культурныя прыярытэты. У такіх месцахзьбіраюцца вялікія масы людзей, якіяжывуць напружаным сумарным эмацыйнымжыцьцём. Пра гэта ведалі старажытныядыктатары і тыраны. Менавіта ў тэатрахі цырках яны раздавалі бясплатныя пайкіі квіткі. Публіка гукала класічнае “Panem etcircenses!” (“Хлеба і відовішчаў!”), тыран у залатымвянцы лагодна кланяўся з імпэратарскайложы і прывітальна махаў рукойвернападданым.

Але ў моманты сацыяльна-палітычныхкрызісаў трыбуны раўлі праклёны, уздымаўся лес кулакоў, і які-небудзьНэрон пасьпешліва рэціраваўся падпрыкрыцьцём напалоханых прэтарыянцаў. У сярэдзіне 19-га стагоддзя ў Італіі, разарванай на кавалкі тыраніямі іакупантамі, опэрны тэатр стаўся сапраўднайарэнай палітычнага змаганьня. Калі ўМілане, Неапалі або Вэроне ставілі творывялікага Джузэпэ Вэрдзі, то італьянцыразумелі, чаму сапраўды прысьвечаныягоныя шэдэўры “Жана Д'Арк”, “Бітвапры Леньяна”, “Дон Карлас” — адраджэньнюнацыянальнага духа, барацьбе супрацьакупантаў і тыранаў, сьветламу ідэалусвабоды. Пасьля кожнага спэктаклямоладзь уздымала на плошчы перад тэатрамзабароненыя нацыянальныя сьцягі, налятала паліцыя і жандармэрыя, адбывалісядэманстрацыі і сутычкі.

Сучасныбеларускі тэатр перажывае цяжкія часы. Русіфікацыя, бэтоннае жлобства кіруючай “эліты”, здушэньне нацыянальнайкультуры адбіліся на ўсіх працэсахнашага жыцьця. Старэйшыя людзі час адчасу са зьдзіўленьнем канстатуюць, штотакога антыбеларускага цынізму іпублічнай расперазанасьці не дазвалялісабе нават саветы ні пры Сталіне, ні прыБрэжняве. Таму многія людзі інстынктыўнацягнуцца да сапраўднай класікі і да яеносьбітаў, якіх з кожным годам застаеццаўсё менш. 16 траўня сёлета ў Вялікімтэатры оперы і балета ў Менску сабралосяшмат аматараў вялікага таленту. Урачыстаадзначаўся 80-гадовы юбілей выдатнагаопэрнага сьпевака Віктара Чарнабаева. Гучала музыка, арыі з опэр, віншавальныяпрамовы, шчырыя і добрыя зычэньніюбіляру. Утварылася атмасфэра, у якойпанавалі гармонія і прыгажосьць. Культураўзьняла людзей над штодзённасьцю.

Але людзей не пакінулі ў спакоі ў гэтывечар, рэжым улез дысанансам у суладдзе. На сцэну выйшаў таварыш Рылатка, вечнынамесьнік шэрагу міністраў культурыБССР і РБ. Празваны за сваю вечнасьцьСфінксам. Памятаем часы, калі тав. Рылаткавыступаў без паперкі і нават па-беларуску (умее!). Але галоўнае уменьне любоганамэнклятуршчыка — уменьне прыстасоўваццаі трымаць нос па ветру. Рылатка дастаўцарскую грамату і пачаў зачытваць яе, зразумела, на якой мове. Уяўляем сябе, каб на юбілеі Вэрдзі ў міланскім тэатрынехта зачытваў бы граматы на мовеаўстрыйскіх акупантаў. Вечар скончыўсяб барыкадамі. Беларусы ж выслухалікрывадушныя канстатацыі і пажаданьніад рэжыму і ягонага начальніка да канца. Пасярод грабавой цішыні. Калі лукашысцкігерольд скончыў чытаньне, у вялікайзале пачулася некалькі самотныхвоплескаў. А потым зноў завісла цішыня. Беларусы праігнаравалі рэжымную грамату.

Яквядома, тэмпэрамэнты ў розных народаўрозныя. Кажуць, што “беларус доўгазапрагае ды хутка езьдзіць”. Уся нашанацыянальная гісторыя паказвае, штобеларусы не сьпяшаюцца па-тэатральнамудэманстраваць, што ў іх на душы. Тамуворагам і здраднікам часта здавалася, што ў нас на душы спакой і пакора. Потымяны зьдзіўляліся, “адкуль усё ўзялося”. Апошнім разам мы такое зьдзіўленьнебачылі на іхных тварах у 1988-91 гадах, каліБеларускі Народны Фронт узьняў надкраінай Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Яныразгублена лепяталі: “А мы думали, что вас уже и не осталось — белоруссов...”

Некаторым зь іх гэтак здаецца і цяпер, у іх памяць кароткая. Ім здаецца, штопушкінская фармулёўка зь ягонага “БарысаГадунова” — унівэрсальная і прыкладаеццада любога статус-кво. Але ня трэба блытаць “безмолвіе” маскоўскага люду, штосабраўся пад крамлёўскім муром і гатовыпрыняць любога Нэрона. Калі ад беларусаўчакаюць воплескаў, а яны зацята маўчаць — гэта суровы знак для прамаскоўскагарэжыму, ад якога ўжо адвярнуліся людзі. Рэжым губляе сацыяльнае апірышча ізавісае ў пустаце. Туды яму і дарога.

Янка Базыль