РАСЕЙСКАЯ ІМПЭРЫЯ: ФАКТЫ І ПАДЗЕІ. № 2

У Тбілісі завяршаецца пабудова Помніка грузінам, якія загінулі ў барацьбе супраць расейскіх агрэсараў. Помнік — гэта калёна вышынёй 48мэтраў, на якой высечаны імёны герояў, што загінулі ў змаганьні занезалежнасьць радзімы ў 1918 годзе, падчас антымаскоўскага паўстаньня1924 года, у так званай “абхазкай вайне” 1991-93 гадоў іў вайне супраць расейскай агрэсіі ў 2008 годзе. На манумэнце будуцьувекавечаны 3500 імёнаў.

Безумоўна, такі помнік павінен быць пастаўлены ў вызваленай ад расейскайакупацыі Беларусі. І не адзін, бо ў нашага народа былі незьлічоныяахвяры расейскай агрэсіі.

***

Група былых расейскіх дысыдэнтаў апублікавала 25 траўня ў польскай газэце “Rzeczpospolita” адкрыты ліст з падтытулам “Наконт зварота Яраслава Качыньскагада расейцаў”. Прадстаўляем вашай увазе тэкст гэтага ліста, зьмешчанага ў расейскім інтэрнэт-выданьні Grani.ru.

Адкрытыліст

Ужонекалькі сотняў тысячаў чалавек праглядзелі ў інтэрнэце Зварот дарасейцаў кандыдата ў прэзыдэнты Польшчы Яраслава Качыньскага, у якімён здолеў знайсьці шчырыя і цёплыя словы падзякі расейскім людзям, што выказалі спачуваньне і дапамагалі палякам ў самы цяжкі дляабодвух нашых народаў час.

Расейскіяўлады не знайшлі нагоды апублікаваць гэты зварот, не палічылі неабходным адказаць на яго. Сваім маўчаньнем расейскія ўлады яшчэ разпрадэманстравалі, што іхныя афіцыйныя словы і знакі спачуваньня знагоды гібелі прэзыдэнта Леха Качыньскага і асобаў, якія ягосуправаджалі, зьяўляліся фармальнай адгаворкай і ня йшлі ад сэрца (якнекаторым з нас хацелася верыць), а з кан'юнктурныхмеркаваньняў. Балазе, гэтаму не прыходзіцца зьдзіўляцца.

Але мызьдзіўлены і сур'ёзна заклапочаны хадой сьледства, якое павіннавысьветліць прычыны крушэньня Ту-154 пад Смаленскам. Складваеццаўражаньне, што ў той час, як расейскія ўлады не зацікаўлены ўвысьвятленьні ўсіх прычын катастрофы, польскія ўлады завяраюць абпоўнай “адкрытасьці” расейскага боку, фактычна нічога адяго не патрабуюць і толькі цярпліва чакаюць, пакуль з Масквы прышлюцьдаўно ім абяцаныя матэр'ялы.

Цяжкапазбавіцца ад уражаньня, што для польскага ўраду набліжэньне зцяперашнімі расейскімі ўладамі аказваецца важнейшым за ўстанаўленьнеісьціны ў адной з буйнейшых нацыянальных трагедый. Здаецца, польскіясябры праяўляюць некаторую наіўнасьць, забываючы, што інтарэсыцяперашняга расейскага кіраўніцтва і народаў суседніх з Расеяйдзяржаваў не супадаюць.

Мызанепакоены тым, што ў такіх умовах незалежнасьць Польшчы і сёньня ізаўтра можа апынуцца пад сур'ёзнай пагрозай. Мы спадзяемся, штограмадзяне Польшчы, якія цэняць свабоду сваёй краіны, здолеюць яеабараніць.

У тым ліку — і каля выбарчых урнаў.

Аляксандр Бондараў

Уладзімір Букоўскі

Натальля Гарбанеўская

Андрэй Іларыёнаў

Віктар Файнбэрг

25.05.2010

(Пераклад з расейскай)

Крыніца: http://grani.ru/Politics/World/Europe/m.178309.html

***

Украінскія патрыёты вядуць змаганьне супраць русіфікацыі адукацыі ва Украіне. Януковіцкі міністар асьветы Табачнік сярод іншага загадаўперайменаваць і перайначыць школьны курс “замежная літаратура” на курс “сусьветная літаратура”. У рамках перайначанагакурса вывучэньне рускай літаратуры павінна заняць тры чацьвертыхусяго аб'ёма (!!!). Старшыня камітэту Вярхоўнай Рады папытаньнях культуры і духоўнасьці Уладзімер Яварыўскі сказаў у сваімвыступе: “Ну нельга так абядняць сусьветную літаратуру, зводзіць яе выключна да рускай, бо так хочацца гаспадзіну Табачніку”. Яварыўскі сказаў, што школьнікі павінны нароўне з рускай вывучацьтаксама й турэцкую і амэрыканскую літаратуры. Дэпутат сказаў: “Нічогаасаблівага ў рускай літаратуры няма. Я не кажу, што яна бедная, алезводзіць усё да адной літаратуры неразумна”. На думкуЯварыўскага, новы вучэбны курс доўга не пратрымаецца, як і сам Табачнік.

***

СаветФэдэрацыі РФ прагаласаваў 26 траўня за новае дзяржаўнае сьвята ўРасеі. 28 ліпеня штогод будзе адзначацца “День крешченія Русі”. Запрапанавала новы выходны РПЦ, якая ў гэты дзень адзначае сьвяткікнязя кіеўскага Уладзімера, што хрысьціў жыхароў Кіева ў 988 годзе. Ва Украіне гэты дзень адзначаецца ўжо некалькі гадоў. А вось прычымтут Масква, Расея, “наша велікая родіна — СССР”? Сапраўды ні аднаго, ні другога, ні трэцяга не існавала ня тое што ў988 годзе, але і шэраг стагоддзяў пасьля гэтага. Уладзімер хрысьціўукраінцаў, Русь-Украіну. А Расеі проста не існавала. Расейская ўладапаўтарае анэкдот з даўняй савецкай трактоўкай гісторыі. Памятаеце, падручнік “Історія СССР”, які пачынаўся з царства навозеры Ван (Турэцкая Арменія)?

Яшчэ аднукропку над “і” паставіў маскоўцам татарскі дэпутат зАмурскай вобласьці Амір Галямаў. Ён нагадаў ім, што яшчэ раней, аменавіта ў траўні 922 года Волжская Булгарыя, якая знаходзілася нацяперашняй тэрыторыі Расеі, прыняла іслам. І запрапанаваў адзначаць уРасеі Дзень ісламізацыі Русі.

***

Расейская “пятая калёна” пачала наступ на дзяржаўную ўкраінскуюмову. 26 траўня Вярхоўная Рада крымскай аўтаноміі Украіныпрагаласавала за перанайменаваньне ў “Верховный СоветРеспублікі Крым” і прыняла пастанову аб расейскай мове. Упастанове гаворыцца: “В автономной республике Крымрусский язык как язык большинства населения и приемлемый длянационального общения используется во всех сферах общественной жизнии является региональным языком”. Далей упастанове расейскіх асаднікаў гаворыцца, што іх вымусіла на гэты крок “кампания по вытеснению русского языка, которая ведёт кдестабилизации общественно-политической обстановки в Крыму, обострению языковой и этнополитической ситуации, ограничению праврусских и русскоязычных граждан”.

Свая імпэрская логіка ў гэтых фармулёўках, безумоўна, ёсьць. Чужакі-асаднікі (у тэксьце “русскіе граждане”) бароняць (бароняць любымі спосабамі) захопленую іхняй імпэрыяй тэрыторыю. Яныпрыкладаюць усе намаганьні для вяртаньня імпэрыі на тэрыторыюсувэрэннай Украіны. Але вось што гэта за фармулёвачка “ограніченіерусскоязычных граждан”? Дык хто яны такія? Такой нацыі няма ўсьвеце. Да расейскай нацыі яны не адносяцца аб'ектыўна і самысабе зь ёю не ідэнтыфікуюць. Нават Гітлер з Рыбэнтропам не дадумалісявынайсьці катэгорыю “немецкоязычных”. Такую восьабстракцыю зьбіраюцца бараніць ад украінцаў маскоўскія асаднікі. Аледзеяньні іхныя канкрэтныя. На гэтым жа паседжаньні “верховногосовета” было прынята, што пашпарты грамадзянаў Украіны ў Крымебудуць запаўняцца па-руску (!).

Старшынякрымскага “верховнога совета” Владімір Константіновсказаў сярод іншага, што дэпутаты вырашылі такім чынам нагадаць усіммясцовым чыноўнікам аб тым, што выкарыстаньне расейскай мовыабаронена Канстытуцыяй Украіны. Груба хлусіць тав. Константінов. УКанстытуцыі Украіны няма палажэньня пра абарону расейшчыны.

Янка Базыль