ГЭБІЗМ КРОЧЫЦЬ ПА РАСЕЙСКІХ ПРАСТОРАХ

Вядомырасейскі палітык Валерыя Навадворская (нарадзілася і скончыла школу ўнашых Баранавічах) камэнтуе ў сваім новым артыкуле ў расейскімінтэрнэт-выданьні Grani.ru“папраўкі” да Закону аб спэцслужбах. “Папраўкі” цікавыя, такіх “паправак” дэ-юрэ ня мела нават НКВД пры “таварышчах” Ягодзе і Яжове. Яны робяць грамадзянаўабсалютна бяспраўнымі перад гвалтам спэцслужбаў. Цяпер людзі ня маюцьфармальнай прычыны адмовіцца ад кантакту з гэтай нячыстай сілай. Нявопытная моладзь застаецца сам-насам з гэбэшнікамі абсалютнабезабароненая. Гэбізм крочыць па расейскіх прасторах. Трэба чакацьтакіх жа “паправак” з рук рэжымных “палатак”. Але ня выратуецца Імпэрыя Зла сваёй гестапаўшчынай. Праваліццаантычалавечы лубянскі Вавілон пад цяжарам сваіх злачынстваў.

ВалерыяНавадворская:

Ахне дасажалі, не даціснулі

Складваеццаўражаньне, што ў сваёй дзейнасьці паважныя чэкісты, у рукі якім Расеяўпала, як сьпелы плод (праўда, са сталінскай гнілізнай), усё больш ібольш кіруюцца элемэнтарным пачуццем помсты. За тое, што восемельцынскіх гадоў перад імі не кланяліся, не трымцелі, і заместсэрвільных камплімэнтаў і здравіц яны пачулі пра сабе шмат горкіх ісправядлівых словаў.

Ніяк інакшне патлумачыш унесеныя ў Думу папраўкі, накручаныя на загадкаваеслова “экстрэмізм”. Любы “граматны” юрыстаслупянеў бы перад гэты тэрмінам. Але чэкісты не далі нам доўгапакутваць. Тэрарызм тут аказаўся ні пры чым. На яго ёсьць адмысловыартыкул, і ўжо, зразумела, папраўкі аб абавязкавым выкананьні “законных патрабаваньняў ФСБ” адносяцца не да тэрарыстаў. Тэрарыст ніякіх патрабаваньняў уладаў (ні законных, ні незаконных) невыконвае і на прафілактычныя размовы яго запрашаць нікому ня прыйдзеў галаву. Гэтыя папраўкі відавочна зьвернуты да іншых пластоўнасельніцтва. Праўда, уладу трымаючыя неяк прагаварыліся, што затэрарызм трэба караць і тых, хто прае бялізну або варыць суптэрарыстам. Аднак нарады ФСБ не пайшлі па пральнях і рэстаранах зпапярэджваньнем, каб там не кармілі і не пралі для каго дарма, аправодзілі апэратыўна-вышуковую дзейнасьць. Яны адразу пераключылісяна апазыцыю і прэсу. Для апазыцыі экстрэмісцкім аказаўся лёзунг “Далоў самадзяржаўе!”, а для прэсы крымінальнымі сталіўсе ацэнкі дзейнасьці супрэзыдэнтаў і ўраду, а таксама і сілавікоў (гвалтаўнікоў, рабаўнікоў, мучыцеляў людзей, а далей самы запаўняйцепаводле тэксту “Вайны народнай”) акрамя адной-адзінай — “Яволь!”

Алечэксіты-рэваншысты ўжо не задавальняюцца сваімбрэжнеўска-андропаўскім статусам. Яны хочуць большага і разам зпартрэтамі і бюстамі Сталіна выцягваюць з прасякнутага крывёйгістарычнага нафталіну трымценьне, дрыжыкі і вернападданыя пачуцьці, якія павінен перажываць выкліканы да іх індывід. Уладзімер Альбрэхт, юрыдычна падкаваны дысідэнт, даў сваім таварышам і народанасельніцтву70-х — 80-х выратавальную работу “Як быць сьведкам”. (Ганарар яму выпісалі ў выглядзе трох гадоў лягяроў). Узброены гэтайработай і распрацаванай аўтарам сістэмай ПЛОД (протокол — личное отношение к делу — допустимость) грамадзянін могдавесьці любога супрацоўніка ворганаў да мяжы самагубства. Выкліканыў КГБ па тэлефоне ня йшоў туды без законнай позвы. Выкліканы папозьве патрабаваў, каб у ёй указвалі нумар крымінальнай справы, паякой ён выклікаецца сьведкам. На гэтых двух пытаньнях сканчалісяспробы закідваньня вуды ў нявінную савецкую душу, калі гаворка йшлааб спробе вярбоўкі. Калі ж нумар справы (разам са справай) знаходзіўся, то сьведка, які ашчасьлівіў чэкіста сваім візытам, патрабаваў весьці пратакол і на кожнае пытаньне пытаўся: “Аякое гэта мае дачыненьне да справы?”. Раззлаваны чэкіст адчайнаўздыхаў: “А, сістэма ПЛОД”, — і падпісваў паперку “навыхад”.

Цяперяны абяцаюць 15 сутак за адмову зьявіцца на спатканьне дадзяржбясьпекі, якая чакае вас у парку на лаве. І ўсё гэта ў рамкахпраекту “Ах, не досажали, не дожали, не догнули, недоупекли” (Юлій Кім).

А наконт “законных патрабаваньняў” ФСБ магу падзяліцца досьведам, бо ведаю асартымэнт патрабаваньняў КГБ. Вас будуць схіляць дацьпадпіску і стукаць на бліжняга свайго. Вас папросяць напісаць даносна Барыса Нямцова або Гары Каспарава. Калі вы журналіст, вамзапрапануюць аўтарскую садружнасьць з ФСБ і сальюць заказуху. Калі выбізнэсмэн, вас папросяць аддаць палову маёмасьці або ўзяць кампаньёнаса спэцслужбаў. І калі вы ня знойдзеце што сказаць, то туды вам ідарога: у СССР.

Няма сэнсу, калі вы пачнеце паўтараць сьледам за баязьлівымі сьведкамі 70-х–80-х гадоў: “Шануйце сваю Канстытуцыю” Гэта ня іхнаяКанстытуцыя, а наша, мы яе прымалі, зламаўшы хрыбет камуністычнайгідры ў 1993 годзе, не для чэкістаў. Іх якраз Канстытуцыя непрадугледжвала. Чэкісцкая гідра выпаўзла з нейкага вельмі цёмнага іпыльнага кута, ды й камуністычная выжыла і цяпер разбэшчвае дзяцей, прымаючы іх у піянэры на Чырвонай плошчы.

Дарэчы, якое права маюць людзі, што называюць сябе чэкістамі і адзначаюць 20сьнежня (савецкае сьвята ўтварэньня Леніным ВЧК у 1917 годзе — заўвага рэдактара), выклікаць вас на “прафілактычную размову”? Гэта пасьля грузінскай і чачэнскай войнаў! А хто, цікава, трымае ўтурмах Ігара Суцягіна, Валянціна Данілава, Платона Лебедзева, МіхаілаХадаркоўскага, Зару Муртазаліеву? ФСБ такое ж нелегітымнае, як КГБ. Канстытуцыю яны даўно ўжо трымаюць за анучу падлогу падціраць. Такшто калі вам патэлефануюць з ФСБ і некуды запрашаюць, расцэньвайцегэта як запрашальны квіток на мафіёзную разборку.

Меў рацыюСалжаніцын, калі сказаў, што ад дзяржбясьпекі не патрабуецца, каб янаперабудоўвалася. Ад яе патрабуецца, каб яна проста згінула.

Крыніца: http://grani.ru/opinion/novodvorskaya/m.178526.html

(Перакладз расейскай)