ФАЛЬШЫВЫЯ ГАЛАСЫ

З усяе Беларусі паступаюць зьвесткі пра актывізацыю падстаўной кампаніі “Говорі правду”. Яны неяк хутка аправіліся пасьля “бесчалавечных рэпрэсій рэжыму” і зноў за сваё. Аднекульузяліся вялікія стосы іхных улётачак, бюлетэнчыкаў і брашурачак, якіяяны імкнуцца распаўсюдзіць па ўсёй нашай краіне. Цікава, што гэтымразам значная частка друкаванай прадукцыі выканана на беларускаймове. Надта моцным аказалася непрыняцьце і агіда грамадзтва пасьляспробы гэтай публікі затлуміць галаву людзям русскоязычныміпаштовачкамі. Яшчэ больш напсавалі сваёй жа справе выступы ў абарону “языка, на котором говорят все” ад Процькі і самога паэтаНякляева. Яны і сапраўдныя арганізатары “Говпраду”, штостаяць за імі, адчулі, што гэтак — антыбеларускім нахрапам — іхная ініцыятыва не атрымае нічога і хутка зьдзьмецца, як безьліч яепапярэднікаў.

Актывісты “Говправду” сістэматычна зьвяртаюцца да мясцовыхпатрыётаў, у тым ліку да сяброў КХП-БНФ у шэрагу гарадоў і мястэчаккраіны. Трэба адзначыць, што амальусе гэтыя “актывісты” зьяўляюцца членамі сумнавядомайпрарасейскай АГП. Ужо заўважана: дзе круцяцца шалёныя грантаўскія грошы, там у першых шэрагах крочацьасобы з AГП. Агэпэшнікі прапануюць патрыётам супрацоўніцтва. Трэба складзіравацьіхныя друкаваныя матэр'ялы, а потым распаўсюджваць іх сяроднасельніцтва. За паслугі яны прапануюць ганарар. Сума ўнівэрсальная — 50 даляраў на чалавека. Многія людзі сьмяюцца, пачуўшы такую лічбу.

“Говправду” прапануе супрацоўніцтва таксама журналістам. Прычым ня толькі нефармалам ад недзяржаўных СМІ. Яны дамаўляюццатаксама з журналістамі афіцыёзу сталічнага, абласнога і месьцячковагаўзроўню, каб тыя проста пісалі пра “Говправду”, згадваліпра яе і самае цікавае, што пісаць і згадваць можна ня толькі ўстаноўчым сьвятле. Грошы (200 даляраў штомесяц) будуць плаціць наваткалі вы будзеце ганіць “Говправду” і паклёпнічаць на яе. Галоўнае, каб гэтыя “барцы” гучалі ў інфармацыйнайпрасторы, каб пра іх рэгулярна, а лепш увесь час чулі людзі. Беларусыразумеюць, што грантаўскіх грошай шмат, але агэпэшнікам цяжкаразьвітвацца зь імі, яны неяк прыліпаюць да рук і іх цяжкаадлепліваць, каб аплаціць паслугі тых, каго яны лічаць прастачкамі. Цікава, што пры ўсёй зьнешняй разгалінаванасьці і падкрэсьленайактыўнасьці “Говправды”, яна мае толькі раздзьмутуюгрупку штабістаў і кіраўнікоў. Як заўсёды, паўстае праблема звыканаўцамі, работнікамі, складамі, ахвярнымі людзьмі.

2 чэрвеняРадыё Свабода зрабіла рэпартаж. На поўным сур'ёзе яно распавялопра “гераічны ўчынак”. На выспе пасярод Менскага мора “Говправду” арганізавала прэзэнтацыю сваёй рускай брашурыпра беспрацоўе. Рэпарцёры Свабоды паспрабавалі прадставіць пацешнуюгульню “у рэвалюцыю” як нейкі сур'ёзны актсупраціву, што заслугоўвае калі не захапленьня, то піетэту. Стыльусёй задумкі падобны да сюжэту з чытанкі для савецкіх першакласнікаў. А менавіта на тое месца з чытанкі, дзе дзядуля Ленін у турме еўчарнілкі, зробленыя з хлеба, калі ў камэру заглядаў ахоўнік. Гэта жза якіх недалёкіх трэба лічыць беларусаў, каб загружаць іх такімісюжэтамі.

Пасяродгэтакіх сюжэтаў працягваецца “выбарчы марафон”. Падобна, што гэтым разам сваіх “кандыдатаў у прэзыдэнты” вырашылівыставіць усе (ад “жука да жабы”). З псэўда-БНФ кінутыпасіянарны лёзунг “Са Шклова прышла бяда, Шклоў яе і ліквідуе!” і прадстаўлена пад гэта зусім невядомая нікому шклоўская асоба.“Левыя” у сваю чаргу ўжо лепяць сваю прэзыдэнцкуюэлектаральную фігуру. Яшчэ рак на гары ня сьвіснуў, а гэтая публікаўжо даволі грунтоўна затлуміла галаву людзям, якія хаця б крыхуцікавяцца палітычнымі справамі. Гэта і ёсьць іхная сапраўднаяфункцыя, за якую іх утрымлівае на плаву антынародны рэжым. Нудны, нястройны хор з фальшывых галасоў выводзіць сваю даўно знаёмую ўсімпесьню...

Юрка Марозаў