РЭЖЫМНАЯ АГЕНТУРА ВЫХОДЗІЦЬ НА МІЖНАРОДНУЮ АРЭНУ

29 чэрвеняРадыё Свабода зрабіла сюжэт з прафсаюзнага жыцьця. 21-25 чэрвеня ўКанадзе адбыўся зьезд Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў, у якімудзельнічалі больш за тысячу дэлегатаў, нават некалькі прэзыдэнтаўкраінаў і міжнарожных арганізацый. Яны вырашалі, “як павінныразьвівацца сацыяльна-працоўныя і грамадзкія адносіны пасьлянайцяжэйшага фінансава-эканамічнага крызісу...”

Цікава, можа арганізатары зьезду прышлі да высновы, што “найцяжэйшыкрызіс” ужо пераадолены? Але гэта не адзінае пытаньне, якоеўзьнікае пры знаёмстве з інфармацыяй пра зьезд. На зьезьдзе адбылісявыбары ў Генэральную Раду Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў. Намесьнікам старшыні гэтай прэстыжовай міжнароднай арганізацыі быўабраны Аляксандр Ярашук, старшыня Кангрэсу дэмпрафсаюзаў Беларусі.

Нагадваем, што Ярашук прышоў у дэмакратычны прафсаюзны рух на пачаткугэтага дзесяцігоддзя проста з начальства рэжымных псэўдапрафсаюзаў (ФПБ), куды рэжымам упісаны амаль пагалоўна працуючыя ўсёй краіны. Гэты Ярашук запомніўся сваімі публічнымі выступамі (у тым ліку і ўгазэце “Нар. Воля”), у якіх ён заклікаў да хутчэйшагаўключэньня Беларусі ў Расею і аднаўленьня “лепшых савецкіхтрадыцый”.

Мясцовую журналістыку (якая называе сябе “дэмакратычнай інезалежнай”) неяк не зьдзівіла імгненная перафарбоўка гэтагаспадара з прафсаюзнага чыноўніка рэжыму высокага класу ў галоўнаганачальніка нібыта альтэрнатыўнага рэжыму прафсаюзнага руху. За гадыпад кіраваньнем Ярашука со товарішчі дэмакратычныя прафсаюзыдаведзены да поўнага заняпаду.

У 1990-я гады дэмакратычныя прафсаюзы мелі некалькі тысячаў сяброў іэфэктыўна, часам у драматычным змаганьні баранілі правы працоўных. Цяпер пра іх нічога (акрамя зьвестак пра кар'ерны рост тав. Ярашука) не чуваць. Ад змагарных прафсаюзаў намаганьнямі агентурырэжыму засталася адна назва. Сапраўдныя прафсаюзныя лідэры іэнэргічныя людзі даўно ўжо выдалены з гэтых структураў. Цяпер А. Ярашук будзе з такім жа эфэктам працаваць на ніве міжнароднагапрафруху (з чым мы іх і віншуем).

Што ж адбылося? Няўжо яны там, на Захадзе ня ведаюць, што гэта зафігура і што за “дэмпрафсаюзы”? Адказ на гэтыя рытарычныяпытаньні мы атрымліваем з таго ж паведамленьня Радыё Свабоды. На тыхжа выбарах старшынём Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў быў абранычарговы немец — кіраўнік Канфэдэрацыі прафсаюзаў НямеччыныМіхаэль Зомэр. Можна не сумнявацца, што германскія партайгэносэнастойліва паспрыялі таму, каб у іхныя намесьнікі быў запісаныпрадстаўнік агентуры антыбеларускага рэжыму. Цяпер яны разам зь імбудуць мацаваць дэмакратыю ў Беларусі і ва ўсім сьвеце. Нямецкаяпалітыка супраць Беларусі трывае далей..

Юрка Марозаў