АФРЫКАНСКАЯ ЛЕКЦЫЯ

1ліпеня 2010 г. Бэльгійская газэта “HetVolk” пісала пра сьвяткаваньні 50-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці ўРэспубліцы Конга. Там віталі і караля Бэльгіі з афіцыйнай дэлегацыяйбылых каланізатараў.

Нашкамэнтар: За 50 гадоў незалежнага існаваньня афрыканцам так і неўдалося пабудаваць у сваёй дзяржаве нармальнага чалавечага жыцьця. Угэтым ёсьць немалая доля віны бэльгійскіх каланізатараў, якія зпершых дзён незалежнасьці груба ўмешваліся ў кангалезкія справы. Масква таксама ўлезла туды. Разгарнулася барацьба за сфэры ўплываў, ахвярамі якой сталі афрыканцы. Сапраўдная незалежнасьць павінна быцьцалкам самастойным шляхам. Такая ёсьць афрыканская лекцыя беларусам.

Алесь Хадасевіч