ПРЫСЛУЖНІКІ СТРАЛЯЮЦЬ ПА АКУПАНТАХ

У Расеіразгараецца чарговы скандал на янычарскую тэму. Дакладней, выйшла ўсьвет чарговая сэрыя янычарскага сэрыялу. Нагадаем, што крывавысэрыял распачаўся ў 1994 годзе, калі Масква распачала сваю агрэсіюсупраць Чачэніі. У лістападзе-сьнежні 1994-га ня ўсе чачэнцыбаранілі сваю дзяржаву, якая абвясьціла незалежнасьць ад імпэрскайРасеі. Частка зь іх пайшла па склізкай сьцяжыне янычарства інацыянальнай здрады — як заўсёды спакусіўшыся на абяцанкіакупантаў аддаць ім уладу над уласным народам і даць магчымасьцьузбагаціцца. Аднак, ужо з першых імгненьняў расейскага нашэсьцяакупанты паказалі, дзе ёсьць месца здраднікаў нацыянальнай справы іпрыслужнікаў ворага нацыі. Сярод першых тэлерэпартажоў з месцаагрэсіі беларусам запомніўся адзін (які ніколі больш не паўтаралі). На экране дэманстраваўся рух танкавых калён, якія рваліся на Грозны, а ў эфіры немым крыкам крычаў адзін з начальнікаў здраднікаў. Ёнсьцьвярджаў, што “ў некалькіх месцах на ўзбочыну дарогі выйшліягоныя людзі, якія віталі рускіх вызваліцеляў”. А “вызваліцелі”, убачыўшы “ліц кавказкойнаціональності” ды яшчэ с зброяй, на ўсялякі выпадак далі ім панагах з аўтаматаў. З павітаньня атрымаўся непрыемны пшык з групайінвалідаў.

За гадычачэнскіх войнаў такіх эпізодаў было вельмі шмат. Расейцы навучылісяне давяраць нават самым правераным мясцовым здраднікам і ўзялі манеручас ад часу ліквідаваць іх (як яны ліквідавалі колькі гадоў тамусваёго васальнага “прэзыдэнта” ЧачэнііКадырава-старэйшага). І ў прынцыпе не давяраюць яны гэтай публіцыабсалютна слушна. Той, хто здрадзіў свайму народу, лёгка здрадзіцьноваму гаспадару. У газэце “Московскій комсомолец” 15ліпеня сёлета зьявіўся артыкул пад тытулам “Предателі пооружію”. Апісваецца карніцкая акцыя 4 лютага 2010 г., якуюправодзілі ў Чачэніі расейскія акупанты (ОМОН з Башкірыі) і атрад “Север” з чачэнскіх кадыраўскіх янычараў.

Бой супрацьпартызан быў прайграны. Загінулі пяцёра башкірскіх амонаў зрасейскімі ў асноўным прозьвішчамі. Аказалася, што калі яныасьцярожна падбіраліся да партызанаў, іх выдалі крыкамі “Алахуакбар!” іхныя васалы з “Севера”. Партызаны сустрэлікарнікаў сьвінцом. Але цікава, што ў трупах амонаў былі знойдзеныкулі ад зброі, якая ёсьць на ўзбраеньні толькі ў атрада “Север”. Гэта значыць, што разам з партызанамі па акупантах стралялі тыя, хтопавінен быў змагацца супраць іх. Справу ўдалося зацерці на некалькімесяцаў, але яна ўсяроўна вылезла. Цяпер пачынаецца яерассьледваньне. Расейскія амоны пакляліся адпомсьціць “Северу” за сьмерць сваіх. Помста і нянавісьць становяцца ўсё большзаблытанымі там, куды прышлі імпэрскія акупанты.

У Маскведобра ведаюць пра ўсё гэта. Менавіта таму сёлета Масква зрабіла ўсё, каб утварыць “міжнародныя сілы”, якія можна пасылаць убылыя савецкія краіны дзеля “навядзеньня канстытуцыйнагапарадку і барацьбы з тэрарызмам” (як яны гэта робяць, мы добрапабачылі ў Чачэніі). Вядома, што амаль цалкам гэтыя “сілы” мяркуецца скласьці з расейскіх галаварэзаў, якія будуць “боротьсяза мір” як умеюць. У гэты незаконны хаўрус янычарам Лукашэнкамуключаны і наш беларускі ўдзел.

Імпэрыя тым часам не давярае ні нацыянальным арміям краінаў СНД, ніпаліцыям, ні нават КГБ РБ, нягледзячы на тое, штопалкоўніцка-генэральскія кар'еры на беларускім гарбе робяць уасноўным прыбышы з расейскімі і экзатычнымі прозьвішчамі. Маскоўскагадаверу няма і ня будзе — а як раптам беларусы пачнуць страляцьпа акупантах? Масква зьбіраецца ратаваць свае пазыцыі і сваіхвасалаў з дапамогай уласных граміл. Але нічога, акрамя справядлівагагневу і справядлівай нянавісьці, гэта ў народаў ня выкліча.

Янка Базыль