ГЛУМ У МУЗЭЯХ

Раніцай 14ліпеня на БТ у чарговы раз апэлявалі да “гражданскойсознательності”. Цяпер заклікі гучалі на тэму спонсарства длямузэяў Беларусі, у прыватнасьці для Нацыянальнага музэя гісторыі ікультуры РБ у Менску. Маўляў, ужо цэлы год музэй ня можа купіцьпа-майстэрску выкананыя строі паводле ўзораў эпохі Рэнесансу. Наэкране паказалі майстрыху, якая займаецца гэтым мастацтвам, і яе яецудоўныя творы, якія ўпрыгожылі б любую экспазыцыю. І нагадалі, штояна ўжо атрымала вельмі спакушальныя прапановы з-замяжы. У музэя нямагрошай на пакупку новых экспанатаў, няма грошай у прынцыпе ні на што. Ва ўсіх беларускіх музэях.

Уцывілізаваным сьвеце дзяржаўныя музэі і тэатры не жывуць па законахсамаакупаемасьці. Перад імі ніхто ня ставіць гэтую невыканальнуюзадачу. Музэй — адно з апірышчаў духоўнасьці нацыі, скарбонканацыянальнага багацьця (нават калі ў ім не захоўваецца золата). Музэікарыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі і ніхто ў сьвеце не задае пытаньніна гэтую тэму. Так было заўсёды.

Беларускіямузэі па ўсёй краіне знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане, асаблівапа-за межамі сталіцы. Мізэрнага дзяржаўнага ўтрыманьня не стае насамае неабходнае. Музэйныя спэцыялісты (сярод якіх вельмі шматвыдатных навукоўцаў эўрапейскага ўзроўню) маюць жабрацкія заробкі. Абрыдла слухаць, як ім выказваюць камплімэнты пра тое, якія яны “бессребренікі” і “энтузіасты”. Многія збудынкаў патрабуюць рамонту. Некаторыя экспазыцыі і цэлыя музэі (як, напрыклад, у Гальшанах) зачыняюцца назаўсёды, бо іхнае фінансаваньнеспынена. Калі паглядзець на гладкія фізіяноміі чыноўнікаў мінкультурыРБ і паслухаць іхныя аптымістычныя прамовы пра “росквіткультуры пры Лукашэнку”, то можна і не здагадацца, што ўмузэйнай справе адбываецца крызіс. Прычым, крызіс ня толькіфінансавы.

Адразу пасьля аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў 1991годзе ў беларускіх музэях былі зьменены экспазыцыі. Экспанаты збеларускай гісторыі і культуры занялі ў экспазыцыях галоўныя месцы іпацясьнілі леніных ды “калгасную славу”. Адчуваўсясапраўдны ўздым музэйнай справы, якая ўпершыню за вельмі доўгія часыслужыла нашаму народу, а не чужой ідэалогіі і імпэрыі. З разьвіцьцёмі ўкараненьнем лукашызма мяняліся дзяржаўныя прыярытэты. Культурайсталі называць нікому не патрэбныя “лядовыя палацы”,“Чупа-чупс” (комплекс з нацбібліятэкі, масажныхкабінэтаў, рэстарана, парылкі, лазьні і нечага яшчэ), падземныўнівермаг на пл. Незалежнасьці. Пачалі дабудоўваць скульптуры ўсталінскім стылі, не дабудаваныя ў сталінскую эпоху (на будынкуВялікага тэатру ў Менску, на будынках “Менскай брамы” напрывакзальнай плошчы). Адным з сымвалаў эпохі фальшывага гістарызмаёсьць “лінія Сталіна”. Зразумела, што на беларускія музэіва ўмовах такога варварства грошай няма.

Уэкспазыцыях пачалося нашэсьце “русскості”, царызма ісапраўднага махровага сталінізма. Там, дзе раней сьвяціліся Ленін ібальшавікі, цяпер вісяць партрэты расейскіх цароў і іхных сатрапаў (маўляў, яны “нашы” і “аблагародзілі Беларусь”). У цэнтры адной з заляў Барысаўскага краязнаўчага музэя вісіць “Пісьмотаварышу Сталіну ад беларускіх працоўных” 1938 года, на якоеглядзець нават брыдка, ня тое што чытаць. Пра тэрор расейскіхакупантаў на Барысаўшчыне — аніслова. І так паўсюль. Беларусаўу чарговы раз спрабуюць абуць у лапці і прымусіць пакланяццаакупантам і забойцам нашага народу. Цяжка ўявіць, каб на экспазыцыіякога-небудзь расейскага музэя быў куток, прысьвечаныкультурастваральнай дзейнасьці хана Батыя або нават Карла ХІІ зНапалеёнам. У нас акупанцкія структуры прышчэпліваюць менавіта такіядзікія стэрэатыпы.

Але адусяго гэтага цемрашальства, акрамя прыкрасьці на душы, ёсьць яшчэадно ўражаньне. Адчуваецца, што ўсе гэтыя вурдалакі і фантамасы намузэйных экспазыцыях — нетрывалы матэр'ял, як і рэжым, што спарадзіў іх. Уся гэтая “чарнуха” растварыцца ізьнікне, як толькі на Беларусь пральецца сьвятло вызваленьня. Зкукарэканьнем пеўніка скончыцца гэты зацяжны кашмар, што душыць нашукультуру і цывілізацыю. А цароў, сталіных і іншае сьмецьце можнабудзе бясплатна вярнуць у Маскву.

Валеры Буйвал