20-Я ЎГОДКІ ДЭКЛЯРАЦЫІ

Унядзелю, 25-га ліпеня, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФнаведалі мясьціны Янкі Купалы ў гонар 20-й гадавіны прыняцьцяДэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі. Як заўсёды ва ўрачыстыя дні, тутгучэлі гімны, разьвяваліся беларускія сьцягі.

Ускладзе групы прысутнічалі тры дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-гаскліканьня, якія належылі да парляманцкай Апазыцыі БНФ, удзельнічаліў падрыхтоўцы тэксту Дэклярацыі і змагаліся за яе прыняцьце ВярхоўнымСаветам. Гэта ЮрыБеленькі,СяргейПапкоў,МікалайКрыжаноўскі. Дэпутаты падзяліліся ўспамінамі аб тым, як прымалася Дэклярацыя, якіябылі цяжкасьці на шляху яе прыняцьця і якую тактыку ўжывала Апазыцыядзеля перамогі над камуністычна-намэнклятурнай бальшынёй ВярхоўнагаСавета.

Тутжа прэзэнтавалася брашура Зянона Пазьняка “Дэклярацыя — першы крок да незалежнасьці”, якая толькі што выдадзена ўВаршаве і прымеркаваная да 20-годдзя прыняцьця Дэклярацыі.

Пасьляліквідацыі антыбеларускага рэжыму Дзень прыняцьця Дэклярацыі абсуверэнітэце — 27 ліпеня — будзе шырока адзначацца ўБеларусі так, як гэта было да 1994 года.

27.07.2010 г. ТамашРакса