МАСКОЎСКАЯ АЛІМПІЯДА Ў МЕНСКУ

30 гадоўтаму, 7 ліпеня 1980 года ў Маскве пампезна адкрылі Алімпійскіягульні. Падчас шоў на стадыёне пад грукат музыкі з рэпрадуктараўтанцавалі свае танцы “народы СССР”. Былі і беларусы. Дарэчы, ансамбль маладых выканаўцаў на мове танца выдатна перадаўвясёлы характар нашага народу, а таксама той факт, што кампазыцыйнырысунак, усе “па” і самы дух нашых танцаў зусім непадобных на расейскія “Сударушку”, “Матаню”,“Казачка” і што там яшчэ танцуюць падпітыя кліенты ўправінцыйных рускіх рэстаранах (о, гэтыя фальклёрныя сцэны трэбабачыць!). З царскай ложы на стракатых падданых імпэрыі глядзелапалітбюро ЦК КПСС і Л. Брэжняў. Махіна СССР здавалася непахіснай івечнай.

Сьвяткаваньне перакінулася на вуліцы і плошчы Масквы, дзе разам знеграмі і японцамі апантана скакалі цемры дзяжурных гэбэшнікаў. Паводле адпрацаванай мадэлі, уезд у Маскву быў забаронены для ўсіхграмадзянаў СССР, якія ня мелі маскоўскай прапіскі. У касах вакзалаўі аэрапортаў квіткі прадавалі толькі па прад'яўленьню пашпартуз гэтай прапіскай. Цягнікі і самалёты перавозілі ў тыя дні па 2-3чалавекі і выглядала гэта змрочна-кур'ёзна. Калі звычайнымасквіч спыняўся каля замежніка і спрабаваў паразмаўляць зь ім, на іхадразу набягаў міліцэйскі патруль. Афіцэр гукаў у рацыю: “Контактс іностранцем!..” І савецкага звозілі прэч у міліцэйскімтранспарце. Зачыстка тэрыторыі Масквы ад дысідэнтаў і іншых “неблагонадёжных” праводзілася за некалькі месяцаў даалімпіяды.

Хаця ззамежнікаў прыехалі ў асноўным “соціалістіческій лагерь” і трэці сьвет. Большасьць цывілізаваных краін начале з ЗШАбайкатавалі алімпіяду ў сувязі з савецкім нашесьцем на Аўганістан, якое пачалося ў апошнія дні 1979 года. Масква чакала прыезду сотняўтысячаў заўзятараў, але спадзяванкі на акупляемасьць алімпіядыправаліліся. Людзі ў Маскву не паехалі.

Алімпійскімігарадамі былі абвешчаны таксама Кіеў, Менск і Талін. Найбольшгрунтоўна пацярпела ад маскоўскай алімпіяды эстонская сталіца. Тамправодзілася алімпійская рэгата і для яе быў пабудаваны адмысловыпорт-стадыён, а таксама некалькі гатэляў. На будоўлю прывезьлі “созідателей” з-за межаў Эстоніі, у асноўным з Расеі. Пасьля алімпіяды тысячы іх атрымалі кватэры ў Таліне і камфортнаатабарыліся ў Эстоніі. У Кіеве і Менску заплянавалі па некалькіфутбольных матчаў адборачнага турніра. Але ў нашай сталіцы пад гэтаразгарнулі немалыя будаўнічыя і рамонтныя працы. Хто бачыў асфальтнаепакрыцьце нават на цэнтральных вуліцах Менску да 1980 года, тойніколі не забудзе гэтае мізэрнае відовішча: нібыта ўчора па імпрайшлі танкі, усё разьбітае і нават не залапленае. Дарогі паднавілі, і, трэба прызнаць, у ранейшы жахлівы выгляд яны ў Менску ўжо ніколіне вярнуліся.

На стадыёне “Дынама” пабудавалі вялікую трыбуну і сучасныяасьвятляльныя ліхтары. Трыбуна гэтая за тры дзесяціцгоддзі былазапоўнена толькі адзін раз, у дзень першага футбольнага матча. Прапаганда трубіла аб тым, што Беларусь пад алімпіяду атрымалавялікія грошы з саюзнага бюджэту. Цікава спытаць, а адкуль грошытраплялі ў саюзны бюджэт, можа не з Беларусі?

Лета 1980года было адным з самых дажджлівых і халодных за ўсё стагоддзе. Шкадабыло глядзець на спартоўцаў, якія выступалі пад адкрытым небам. Уперамазаных гразёй трусах яны кідалі молаты і дзіды, бегалі за мячомі штораз падалі на мокрай траве. Пад шэрым дажджом праз цэнтар Менскапрабеглі маладыя асобы ў мокрых белых уніформах. Яні несьлі паходню залімпійскім агнём.

УМенск таксама ніхто не прыехаў. Гатэлі пуставалі. У першых пару дзённемагчыма было паабедаць ў сталоўцы або рэстаране ў цэнтры сталіцы. На парозе стаяла ахова і гукала: “Толькі для алімпійскіхгасьцей!” Але на трэці дзень усіх ужо запускалі. У горадзе часад часу зьяўляліся групы асобаў у аднолькавых строях: немцы з ГДР, палякі, адным словам транзытчыкі-заўзятары, якіх арганізаванапасылалі на Маскву.

Першымі ўтрэніровачны цэнтар у Стайкі прыехала алімпійская зборная Сірыі. Яныня толькі трэніраваліся. Па горадзе прайшла пагалоска пра інцыдэнт зін'язаўскай перакладчыцай каманды. Яна за грошы пагадзіласяаказаць пэўныя паслугі адному з футбалістаў, узяла ганарар. Алеаказалася, што мелася на ўвазе паслуга для ўсяе каманды. Памятаю, штоагентуры неяк ніхто не спачуваў.

Сірыйцысустрэліся на нашым стадыёне з іспанцамі. На дзіва, гэта быў адзін злепшых матчаў, які я бачыў не па тэлебачаньню. Іспанцы ўвесь часатакавалі і білі па варотах. Лік павінен быў быць каля 20:00. Аленізкарослы сірыйскі варатар кідаўся на атакуючых, выбягаў далёка завароты і раз за разам забіраў у іх мяч. Так і скончылася гэтая гульнясухім лікам 0:00.

Агульныярахункі для саўдэпіі былі правальнымі нягледзячы на 195 узятыхмэдалёў (80 залатых). Усе разумелі несур'ёзнасьць гэтых “перамогаў”. У Маскву не прыехалі лепшыя каманды іспартоўцы сьвету. Масква адпомсьціла Захаду праз чатыры гады, аддаўшызагад усім сваім васалам байкатаваць наступную алімпіяду, якаяправодзілася ў ЗША. Аналітыкі падлічылі ўжо ў 1980 годзе, што шалёныясродкі, якія СССР выдаткаваў на алімпіяду (частку зь іх, зразумела, разкрала чынавенства), разам з аўганскай вайной грунтоўна падарвалімаскоўскую імпэрыю. Пад алімпійскія фанфары ў Маскве і залпы нааўганскай зямлі распачыналася апошняе дзесяцігоддзе саўдэпіі.

Многімцяпер успамінаецца “алімпійская пыха” Крамля ў сувязі зпуцінскай алімпіядай, якую Масква абяцае правесьці ў Сочы, а таксамаў сувязі з абяцаным чэмпіянатам сьвету па хакею, які рэжым паабяцаўправесьці ў Менску ў 2012 годзе. Сродкі на падрыхтоўку раскрадаюцца імарнуюцца, уражаны сьвет глядзіць на правальныя сацыяльна-эканамічныясправы Масквы і прамаскоўскага рэжыму РБ. Усе чакаюць лагічнайразьвязкі...

Валеры Буйвал