РАСЕЙСКАЯ ІМПЭРЫЯ. ФАКТЫ І ПАДЗЕІ № 6

Селігерскікашмар. На працягу ўсяго ліпеня каля 10 тысячаў маладзёнаў з шэрагурэгіёнаў Расеі жылі на беразе возера Селігер (Цьверская вобласьць) нагрошы падаткаплацельшчыкаў. Гэтая тусоўка зьбіраецца ўжо ня першыгод. Такім чынам Крэмль-Лубянка рыхтуюць новае пакаленьне “лідэраў” (як гэта было абвешчана афіцыёзам). Нават у так званай “Обшчественнойпалате” пры Крамлі прадстаўнікі інтэлігенцыі былі ўражаныстылем падрыхтоўкі гэтых “новых лідэраў”. У якасьціілюстрацыі інтэлігенты прапанавалі паглядзець здымкі з мерапрыемстваўі ілюстрацыі фэномэну “наглядной агітаціі” у гіганцкімлагеры пуцінска-медведевскага югенда.

Усёпачынаецца з псэўдаправаслаўнай дэмагогіі і фальшу. Вісіць плакат звыявай Кірыла-патрырха і ягонай цытатай: “Святая Русь — это мощнейшая цивилизационная сила в современном мире и, в первуюочередь, это, конечно, духовная сила”. Кірыл, як кажуць у такіх выпадках расейскія інтэлектуалы, “соврамші”. Бо фэномэн Сьвятой Русі — гэта даўняя зьява і да сёньняшняй РФяна ня мае ніякіх адносінаў. Культура і духоўнасьць маладогаХрысьціянства, якое расквітнела ў Кіеве, Полацку, Чарнігаве, разьвіваліся на землях княстваў цяперашніх Украіны і Беларусі. Далейшая гісторыя гэтай Русі — поўны драматызму супраціўмангола-маскоўскай экспансіі, якая ўзмацнілася на базе ўспрынятагаМасквой ардынскага досьведу зьнішчэньня і паняволеньня.

Другімаспэктам пуцінізма-медведзенізма быў агалцелы мілітарызм. Даўганогіядзяўчаткі ў джынсе залазілі на бранетэхніку і какетліва махалістылізаванымі палкавымі сьцягамі. У сувязі з гэтым успамінаеццагітлерская кінахроніка 1941 года. Калі праваліўся план “Барбароса” і нямецкія войскі пачалі замярзаць у лёгкай вопратцы ў раньнююзімовую непагадзь, з Нямеччыны да іх прыслалі “патрыятычныякінастужкі”. Нямецкія дзяўчаты ў адных купальніках веселакуляюць адна адну ў сьнежных сумётах, сьмяюцца і ўдаюцьбадзёрасьць... Хаця трэба прызнаць, што ў арганізатараў селігерскайтусоўкі ваеншчына выглядала яшчэ больш брыдка.

Аленайбольш дзікі момант тусоўкі, наладжанай Крамлём-Лубянкай, — гэтаагалцелая сталіншчына. Усім раздалі маечкі з надпісам “Сталь”. Кемлівы фотарэпарцёр зазьняў натоўп, які віхляецца пад папсу перадэстрадай. Паўсюль лезе надпіс “Стал...”, і зразумела, штомаецца на ўвазе тав. Сталін — узорны ідэал Лубянкі і яемоладзі. Агрэсіўна ўскінутыя рукі вельмі нагадваюць фашыстоўскі “хайль”. Выразны здымак. Можна сказаць, партрэтпуцінізма.

Далей наздымках ужо не “святейшій патріарх” і не ягонаепэсўдаправаслаўе, а дзікая і расперазаная маскультурка. Нейкія дзеўкіпад сьвіст заўзятараў дужаюцца ў бруднай калюжыне. На калахнатаркнутыя галовы асобаў (пакуль што дэкаратыўныя), якія маюцьрэпутацыю маскоўскай апазыцыі. Шпіёнка Аня Чапмэн (прывабнаясэкс-бомба), якая супрацьпастаўляецца дысыдэнтцы Валерыі Навадворскай (пажылой, у акулярах з тоўстымі лінзамі) — зразумела, хто зь іхёсьць ідэалам. І іншая агрэсіўна-збачэнская гнюснасьць. Трэбапрызнаць, што нават класічная камсамольская прапаганда савецкагапэрыяду ніколі ня мела такой глыбокай разбуральнай сілы, такойэнэргіі антыдухоўнасьці. Ад гэтага кашмару трэба ратаваць беларускуюмоладзь.

А ў ЗШАправалілася яшчэ адна лубянская “красотка кабарэ”. 27ліпеня стала вядома, што амэрыканскія ўлады затрымалі 24-гадовуюГанну Фэрман. Товарішч Аня № 2 спрабавала вывезьці з краіны ў Масквудэталі высокатэхналагічнай аптычнай тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца ўваеннай справе. На допыце тав. Аня заявіла, што везла тэхналогіюсвайму мужу, які “захапляецца паляваньнем”. Яна таксама, як і № 1, грамадзянка ЗША. Але рэгулярна езьдзіць у Маскву, дзе ў яе “жыве муж”. І пра яе таксама ўжо пачалося гэбоўскаераспаўсюджваньне фота з гульліва-вясёлай фізіяноміяй і прэтэнзіяй нафігураваньне ў часопісе “для мужчын”.

Вельмі цікавымі ёсьць першыя тлумачэньні Масквы. Лубянцыпаведамляюць, што да іх Аня ня мае ніякіх адносінаў. Яна, маўляў, нарадзілася ў Латвіі і зьяўляецца грамадзянкай ЗША. Яны неякзабыліся, што ў 1986 годзе Латвія была ЛССР у складзе СССР-КГБ. Правал лубянскай агентуры працягваецца. Падобна, што харавоесьпяваньне хіта “С чего начінается родіна” праваленайагентурай у клюбе імя Дзяржынскага на Лубянцы стане традыцыйнымрытуалам. Прапануем стварыць ансамбль песьні і танцаў ФСБ з гэтайпа-свойму таленавітай публікі.

Падчассвайго візыту ва Украіну патрыярх РПЦ Кірыл служыў літургію ўстаражытным храме Украіны — Сафійскім саборы ў Кіеве. Як гэтапрынята ў Маскве, простых людзей у гэты дзень не пускала ў хрампаліцыя. Прычым, ня толькі тых, каго ідэнтыфікавалі як украінскіхнацыяналістаў. Кірыл сабраў у саборы сваю агентуру з мясцовагапрадстаўніцтва РПЦ. Ім было прыемна разам удаваць “СвятуюРусь”. За перамогу над Украінай Кірыл уручыў Януковічу вышэйшыордэн РПЦ. Усе яны вельмі задаволены сабой. Ім здаецца, што яныбудуць гаспадарыць ва Украіне вечна.

25 ліпеня ўдзіцячым спартова-аздараўляльным лагеры каля Туапсэ (Краснадарскікрай ў Расеі) адбываліся драматычныя падзеі. Мясцовы расейскі охласарганізаваў пагром, ахвярамі якога сталі чачэнскія дзеці ўзростам ад7 да 14 гадоў. Усё пачалося з таго, што на двары лагера да чачэнскіхпадлеткаў пачалі чапляцца прадстаўнікі лагернай адміністрацыі, якіябылі нападпітку. Дырэктар лагера Усольцев пагражаў ім і крычаў: “Явас в Чечне давіл і здесь буду давіть”. Чачэнскім выхавацелямудалося ўгаманіць агрэсіўных начальнікаў і вярнуць дзяцей у іхныкорпус. Але праз некаторы час дырэктар прывёў у лагер натоўп з300-400 мясцовых жыхароў, узброеных жалезнымі прутамі. Пачаўся штурмкорпуса, дзе пражывалі чачэнскія дзеці. Выхавацелі і старэйшыяпадлеткі схавалі малых дзяцей па розных пакоях і пачалі арганізаванаабараняцца. Азьвярэлыя расейцы ня здолелі прарвацца ў корпус. Сямёрачачэнскіх падлеткаў атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы. Мясцоваяміліцыя назірала за злачыннымі дзеяньнямі збоку і нават падбадзёрвалаагрэсіўны натоўп. Раніцай дзяцей удалося вывезьці на радзіму. Мяркуем, што большасьць зь іх, калі дасягнуць паўнагадовага ўзросту. Пойдуць у партызаны і будуць змагацца супраць расейскіх акупантаў.

Янка Базыль