ІМІТУЮЦЬ ЗБОРКУ НА ВЫБАРЫ

Апошніміднямі ў беларускіх СМІ зьявілася некалькі арыгінальных заяваў адрозных асобаў і груповак. А. Мілінкевіч заявіў, што подпісы за ягонаекандыдацтва ў прэзыдэнты будуць зьбіраць тры тысячы чалавек. Потымпсэўда-БНФ начале з Янукевічам паведаміў, што ў ягонай ініцыятыўнайгрупе пад кандыдата Кастусёва будуць працаваць 1300-1400 асобаў. Арыгінальным ёсьць тое, што такое рашэньне было прагаласавана наСойме гэтай арганізацыі, на Сойме, які так і не адбыўся. Кворумуініцыятыўшчыкі за нікому не вядомага кандыдата ў кандыдаты сп. Кастусёва так і не сабралі. І вымушаны былі назваць сваю сходку “соймавай нарадай”. Праўда, яны так і не паведамілі, аколькі ж асобаў сабралася для галасаваньня над такім “важнымпытаньнем” — пяць, а можа дзесяць?

Тут неэлектаральная алгебра, а самая звычайная палітычная арыфмэтыка. Каліарганізацыя ня можа сабраць пару дзесяткаў асобаў з кіруючага ворганудля прыняцьця нейкага важнага рашэньня, то значыць яе ўжо няма. Ёсьцьшыльда, чарнільніца, зітц-старшыня, паведамленьні ў прэсе, шматслоўныя дакуманты (як у канторы “Рогі і капыты” Астапа Бэндэра), але арганізацыі і, самае галоўнае, нейкай яедзейнасьці няма. Арганізатары “нарады” не раскрылітаямніцу, адкуль яны будуць набіраць сваіх 1300-1400 асобаўініцыятыўнай групы. Зноў будуць завабліваць зборшчыкаў абяцанкамі “срубіть деньжат” па 50 цэнтаў за кожны подпіс? Дык утакім выпадку досьвед паказаў (і ня раз), што наёмныя зборшчыкіхватка падрабляюць подпісы грамадзянаў. Калі праводзіцца афіцыйнаяправерка, то аказваецца, што большасьць з падпісантаў — гэта “мёртвыя душы”. Тысячы людзей сьведчаць, што ні за кагоне падпісваліся і нічога ня ведаюць пра кандыдата ад “Рагоў ікапытаў”.

Многіялюдзі ўжо заўважылі, якія адкрытыя формы прыняў апошнім часампсэўдаапазыцыйны падман. Складваецца ўражаньне, што гэтыя асобы ігрупоўкі навыперадкі хочуць прадэманстраваць сваю фальшывую сутнасьцьі сацыяльна-палітычную нікчэмнасьць.

Яны зноўцягнуць беларусаў на крымінальнае шоў рэжыму пад назовам “выбары”. Яны даказваюць, што трэба ўдзельнічаць у гэтым шоў, але і прызнаюць, што там ужо ўсё заранёў вырашана і вядома, што пераможцам будзеЛукашэнка. Яны абяцаюць выставіць легіёны падпісантаў і абходчыкаўкватэраў. Але ня могуць ужо нават сабрацца разам у сваім штабе. Сродкам на ўсю гэтую хлусьню і ганьбу можа быць толькі Народны Байкотвыбарчага фарсу дыктатуры.

Янка Базыль