АКТ ГІСТАРЫЧНАЙ СПРАВЯДЛІВАСЬЦІ

21 ліпеняпарлямант Грузіі прыняў пастанову, паводле якой у краіне будзеадзначацца Дзень савецкай акупацыі. Пастанова прынята па прапановеўраду Грузіі. Цяпер мэмарыяльнымі мерапрыемствамі штогод будзеадзначацца дзень 25 лютага. 25 лютага 1921 года войскі маскоўскайкамуны ўварваліся на тэрыторыю Грузіі і пачалі разгром незалежнайгрузінскай дзяржавы, якая пазьней была ўключана ў склад СССР. У гэтыдзень цяпер па ўсёй краіне будуць прыспушчаны дзяржаўныя сьцягі іабвешчана хвіліна маўчаньня. Урад таксама запрапанаваў адзначацьДзень памяці ахвяраў таталітарызма 23 жніўня, у дзень падпісаньня ў1939 годзе злачыннага пакту Сталіна-Гітлера (Молатава-Рыбэнтропа). Парлямант зацьвердзіў гэтую ініцыятыву.

У Грузіі разгортваецца ачышчэньне ад сталішчыны і знакаў савецка-расейскайакупацыі. У 2006 годзе ў Тбілісі быў адкрыты Музэй савецкай акупацыі. А нядаўна быў дэмантаваны помнік Сталіну “на родіне героя” у горадзе Горы. Цяпер на гэтым месцы будзе ўстаноўлены помнік ахвярамсталінскіх рэпрэсій і савецкай акупацыі.

Працэсыдэсталінізацыі і вяртаньня да гістарычнай праўды і справядлівасьціадбываюцца ў шэрагу постсавецкіх краінаў. У Беларусі (паводле ўзорулубянскай Расеі) назіраецца адваротнае. У экспазыцыях музэяў зпіетэтам выстаўлены аб'екты сталіншчыны: “пісьмытрудзяшчыхся таварышу Сталіну”, графічныя і скульптурныяпартрэты крамлёўскага тырана. Прапаганда лезе ў беларускую душу зусхваленьнем “сталінскай эпохі і яе перамог”. Праўда пранашу гісторыю зноў загнаная ў кут і заменена тэатрам змрочныхфальшывых ценяў.

Інакш ібыць ня можа. Уладу ў Беларусі трымае групоўка лубянскіх васалаў, якія па-малпачаму паўтараюць усё гнюснае і ганебнае, што падае голасу імпэрскай Расеі. Вяртаньне гістарычнай справядлівасьці інармалізацыя духоўнага жыцьця нашага народу магчымая толькі пасьляліквідацыі гэтай антыбеларускай структуры і аднаўленьняпаўнавартаснай незалежнасьці нашай краіны.

Янка Базыль