СТО КРОКАЎ

У жыцьці чалавека, народа, дзяржавы бываюць моманты, калі здаецца, што ўсё згублена і няма паратунку. Слабыя біялагічныя і сацыяльныя арганізмыздаюцца на волю лёсу і нават ідуць на суіцыд. “Няма выйсьця!” — даюць сігналы трывожныя сістэмы арганізма, “Невыжыве...” — гучаць ацэнкі зацікаўленых і незацікаўленыхназіральнікаў. “Перамога наша!” — радуюццаворагі...

Але там, дзе ёсьць нязломны дух і сьветлая вера, адбываецца ня простапрацэс выжываньня насуперак абставінам, але і адраджэньне празбарацьбу і працу, сьцьверджаньне ў вечнасьці. Больш таго, гісторыядае шэраг прыкладаў, калі зьнешне магутныя і стабільныя дзяржаўныяўтварэньні абвальваліся ня столькі пад ударамі ворагаў, колькі падцяжарам уласнага маразму і выраджэньня. Так рассыпаліся ўсенаднацыянальныя імпэрыі. Так выратаваліся ўсе народы, якім няпрыяцеліі раўнадушныя сьведкі падзеяў ужо пасьпяшаліся выставіцьперадсьмяротны дыягназ, але самы людзі не пагадзіліся з чужынскімпрысудам.

Удраматычныя моманты, калі, здаецца, усё згублена, многае (а часам іўсё) залежыць ад рашэньняў лідэраў і паводзінаў элітаў. Сапраўдныялідэры разумеюць, што ў цяжкі пэрыяд самае галоўнае — захавацьсілы, зьберагчы людзей, ня даць ворагу зьнішчыць змагарны авангард. Утакі момант прынятае рашэньне можа быць непапулярным, выклікацьпратэсты ў большасьці ўдзельнікаў падзей.

Класічны прыклад парадаксальных паводзінаў дае нам гісторыянапалеёнаўскіх войнаў, дакладней самы фінал яе — бітва прыВатэрлоо (1815). Увечары ў дзень бітвы брытанская армія знаходзіласяна ўскрайку паразы, Напалеён ужо паслаў быў у Парыж гончыка зпаведамленьнем пра сваю перамогу. І тады Вэлінгтон аддаў сваёйабескроўленай арміі нечаканы загад: “Адступіць на сто крокаў!” Калі Банапарт убачыў, што шыхты ў чырвоных мундзірах адступаюць зполя бою, ён загадаў кінуць на іх апошнія рэзэрвы, сваю Старуюгвардыю. Але брытанцы спыніліся і адкрылі па гвардыі зьнішчальныагонь. Тут падасьпелі прускія палкі, якія маршыравалі да Ватэрлооцэлы дзень, і настала канчатковая параза напалеёнаўскай Францыі.

Шлях да перамогі не бывае роўным. Часам трэба адступіць, непадставіцца пад удар ворага, сабраць дадатковыя сілы. Пра гэтасьведчыць досьвед кожнай нацыянальнай рэвалюцыі. Пасярод кожнагарэвалюцыйнага змаганьня гучалі крыкі правакатараў і дурняў: “Намарш! Мы ім пакажам, пакладзем усіх людзей!” Пракрычаўшы, правакатары заўсёды хаваліся за плечы падманутых людзей...

Перамогі ў нацыянальна-вызвольным змаганьні дасягаюцца падкіраўніцтвам сапраўдных лідэраў, а не падстаўных, аплочаных ворагамафэрыстаў.

“Наша прыўкрасная краіна”

Велічны подзьвіг французкага народу, які перамог англічан у бясконцайСтогадовай вайне і вызваліў сваю айчыну. У тытанічным творчымнамаганьні сотні мільёнаў кітайцаў стварылі шэдэўр чалавечайцывілізацыі — Вялікі Мур. Германскія плямёны спынілі на Рэйнепераможны марш рымскіх легіёнаў, якія скарылі паўсьвета... Аленепараўнальнае захапленьне ў кожнага, хто любіць гісторыю, заўсёдывыклікае подзьвіг колькасна невялікага, але магутнага духам народу, які ня ўкленчывае перад моцным і шматлікім ворагам, змагаецца іперамагае ў няроўнай барацьбе, ратуе сваю культуру і цывілізацыю. Длянас такія старонкі гісторыі асабліва дарагія, таму што беларусыналежаць да ліку такіх народаў і заўсёды ўмелі супрацьстаяць цемрамагрэсіўных чужынцаў. І ў нашы дні сустрэчы і размовы пра нацыянальныялёсы з прадстаўнікамі розных эўрапейскіх краін пацьвярджаюцьунівэрсальнасьць правіла ўзаемаразуменьня. Лепш за ўсё, з паўслованас разумеюць менавіта прадстаўнікі “малых” народаў, якіяведаюць, што значыць агрэсіўны імпэрскі сусед: каталонцы, баскі, скандынавы. Якраз скандынаўская гісторыя дае нам узорны прыкладзмаганьня за сваё.

У сярэдзіне 19-га стагоддзя маленькая Данія разам з іншыміэўрапейскімі народамі перажывала ўздым. Пасьля доўгага пэрыядуразбуральнай германізацыі (калі сацыяльныя вярхі грэбавалі “мовайрыбакоў і сялян”, размаўлялі толькі па-нямецку) у Даніінабірала сілу нацыянальна-культурнае адраджэньне. Намаганьняміахвярнай творчай эліты разгортвалася культурніцкае рушаньнескандынавізму — адраджэньня ўсяго свайго, нацыянальнага, вяртаньне да крыніцаў роднай культуры, пазбаўленьне ад чужынскагасурагату. Фармавалася сучасная дацкая мова, расквітнела нацыянальнаялітаратура, разьвівалася гістарычная навука. Невялікі народ вяртаўсябе сваю душу.

Але на поўдзень ад Даніі мацнеў германскі вораг — Прусія, якаязнаходзілася на пачатку шляху “собіранія земель прусскіх” (сапраўды, як пад капірку выкананы праект пашырэньня расейскай “жыцьцёвай прасторы”). Сваё “собіраніе” Берлін вырашыў распачаць з Шлезвіга і Гальштэйна, германскіхкнястваў, якія з сярэднявечча знаходзіліся ў пэрсанальнай вуніі зДацкім каралеўствам. Прусія падрыхтавала і справакавала праз сваюагентуру нямецкае паўстаньне ў княствах, а на Вялікдзень 1848 годараспачала агрэсію супраць Даніі, разлічваючы на хуткую перамогу.

Але дацкі народ не напалохаўся і не скарыўся, а пачаў энэргічнаабараняцца супраць ворагаў. Ня вытрымаўшы першых удараў прусакаў, датчане адышлі на лінію ракі Альс. Але ўжо ў траўні-чэрвені прусакібылі разьбіты ў бітвах пры Нюбёле і Дзюбёле. Нямецкую агрэсію ўдалосяспыніць. Дацкія гарнізоны трымалі аброну ў фартэцах пасяродтэрыторыяў, захопленых прусакамі. 6 ліпеня 1849 года дацкая арміяперайшла ў наступ і канчаткова разграміла немцаў пры Фрэдэрыцыі.

Усе паняволеныя народы Эўропы віталі невялікі пераможны народ. Капэнгаген сустракаў сваіх герояў народным сьвятам, гірляндамі набрамах дамоў і морам нацыянальных сьцягоў. Тысячы людзей па ўсёйДаніі сьпявалі нацыянальны гімн “Наша прыўкрасная краіна”.

Аднак, датчане разумелі, што вораг вернецца і рыхтаваліся да абароныайчыны, будавалі ўмацаваньні, вучылі армію і флёт, заручалісяміжнароднай падтрымкай. Прускі рэванш пачаўся 1 лютага 1864 года. Датчане меркавалі арганізаваць абарону на ўмацаванай лініі Данэвіркэ. Яны мелі дамову на вайсковую дапамогу з Швэцыяй на выпадак вайны. Алешвэды адмовіліся падтрымаць скандынаўскага суседа (так яны рабілі і ўнаступныя крызісы, пакідаючы скандынаваў у бядзе). Датчанам не хапалавойскаў, каб абараняць шырокі фронт каля мяжы.

Было вырашана зрабіць свае “сто крокаў”. Пакуль непадышоў прускі авангард, датчане адступілі на лінію Дзюбёльскіхрэдутаў і занялі больш вузкі фронт. Умовай тактычнага посьпеху былоперамяшчэньне артылерыі на новыя пазыцыі. Жаўнеры і афіцэры цягнуліна сабе гарматы. Адступаючы і ратуючы гарматы, яны ратавалі радзіму. Армія выканала свой абавязак. Лабавую прускую атаку сустрэўзьнішчальны агонь з рэдутаў. Вораг панёс вялікія страты і перайшоў дааблогі. На працягу двух месяцаў немцы абстрэльвалі рэдуты і занялііх, калі яны былі цалкам разбураны.

Дацкая армія і флёт працягвалі абараняцца. Быў выйграны час, пачаліпрацаваць дыпляматычныя мэханізмы. За Данію на міжнароднай арэнеўступілася Францыя, якая была не зацікаўлена ва ўзмацненьні Прусіі. Уліпені 1864 года ў Вене быў заключаны мір. Данія згубіла васальныякняствы. Але з бліскучай перамогай і парадам у захопленым Капэнгагенеў немцаў нічога ня выйшла. Пасьля сканчэньня І Сусьветнай вайны Даніявярнула сябе некалькі ўездаў з большасьцю дацкага насельніцтва. Невялікі колькасьцю народ абараніў сваю прыўкрасную краіну.

Захавацьлюдзей, абараніць Беларусь

Побачз нашай краінай таксама знаходзіцца варожы, магутны і агрэсіўнысусед. Але ня трэба забывацца, што Расея перажывае не пэрыяд уздыму, а паласу старэчага маразму, самаразбурэньня і канчатковага распадусваіх сацыяльна-палітычных і эканамічных схем. Замест таго, кабзаняцца самалячэньнем Імпэрыя выдаткоўвае сродкі і сілы на злачынствыі дэстабілізацыю ў суседніх і далёкіх краінах. Імпэрыя Зла здольная жыць толькі злом. Побач з каласальным імпэрскім утварэньнем любая краіна, ня толькіБеларусь выглядае маленькай. Але наш народ не пагадзіўся на рабскаеіснаваньне пад імпэрскім ярмом і, калі настаў крызіссавецка-маскоўскай імпэрыі, нацыянальны авангард пачаў Беларускуюнацыянальна-вызвольную рэвалюцыю.

Нашанацыянальная рэвалюцыя мела свае трыюмфы — 1988 год, каліпаўстаў Беларускі Народны Фронт і да яго далучаліся дзесяткі тысячаўлюдзей па ўсёй яшчэ тады “савецкай рэспубліцы”; 1991 год, калі фронтаўскі авангард дасягнуў аднаўленьня незалежнасьціБеларускай Дзяржавы; 1996 год, калі ў драматычнай барацьбе патрыётысарвалі пляны акупацыі Беларусі расейскай імпэрыяй. Наша барацьбазаўсёды была няроўнай, але патрыятычны авангард зрабіў такіязьдзяйсьненьні, у магчымасьць якіх верылі далёка ня ўсе.

Напрацягу апошніх 16 гадоў няспынна ўзмацняецца антыбеларуская рэакцыя. Яна становіцца ўсё больш цынічнай, адкрытай і расперазанай. Многімздаецца, што яе немагчыма спыніць і гвалтаўнікі вечна і беспакаранабудуць таптаць Беларусь. Многія разуверыліся і адышлі ад змаганьня. Маскоўскі вораг вядзе агрэсіўны наступ на Беларусь і рукамі сваіхмясцовых наймітаў разбурае адну за другой беларускі пазыцыі: нацыянальную адукацыю, беларускі бізнэс і народную гаспадарку ўцэлым, беларускую культуру і мову, дэмаралізуе людзей. Ня ўсе ўсьвеце бачаць гэтыя працэсы (альбо робяць выгляд, што ня бачаць). Агрэсія супраць Беларусі вядзеццападступным спосабам унутранай акупацыі пры фармальным захаваньнідзяржаўнага фасада. Трэба надтадобра ведаць маскоўскага ворага, каб разабрацца з тым, што сапраўдыадбываецца за фасадам.

З дапамогайлібэральнага Захаду (перш за ўсё Берліна і Брусэля) Масква ўтварыла ўБеларусі “пятую калёну” правакатараў і прадажных дзялкоў, якіх амаль не было ў часы змаганьня іншых народаў, напрыклад датчан. Калі па дамоўленасьці антыбеларускага рэжыму зь немцамі, раскалоліБеларускі Народны Фронт, Масква пачала ўзмацняць рэпрэсіі ў Беларусіі цэмэнтаваць рэжым антыбеларускай паліцэйшчыны-гэбоўшчыны (канец1990-х — пачатак 2000-х). Тады, пры падтрымцы Захаду і Масквы, наперад выскачылі вінцучкі-хадыкі-лебедько і пачалі вадзіць беларусаўна свае “маршы за лучшую жізнь”. Правакатары заводзілітысячы людзей у тупік і пад удары рэжыма. Яны давялі да абсурду ўсеформы палітычнага змаганьня, заблыталіся ў хлусьні і дэмагогіі, упрадажніцкім калабаранцтве з Масквой і рэжымам. Яны заявілі (вуснаміЮ. Хадыкі), што “нацыянальная ідэя зжыла сябе, пара НародныФронт злучаць з АГП”. Праз некалькі гадоў беларусы разабралісяз гэтай публікай і пакінулі яе. Але быў згублены час і змарнаванысілы.

БеларускіНародны Фронт пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка ўвесь час заклікаелюдзей не паддавацца на правакацыі і ня слухаць падстаўнуюпсэўдаапазыцыю, якая зьяўляецца неад'емнай часткайпрамаскоўскага рэжыму. Цяпер галоўнае — захаваць змагарныхлюдзей, сабраць сілы, абараніць дасягненьні нашай рэвалюцыі. Ваўмовах абароны нельга хадзіць у лабавыя атакі па заклікупсэўдаапазыцыйных папоў-гапонаў. Яны ў чарговы раз заклікаюцьбеларусаў пайсьці на шулерскія выбары дыктатуры, дзе даўно нішто ўжоне вырашаецца. Правакатарам вельмі важна стварыць натоўп, масоўку навыбарчых участках рэжыму і тым самым забясьпечыць рэжыму прэтэкст для “элегантнай перамогі”. Ужо зараз агентура (у асноўным зАГП) мітусіцца сярод беларусаў і гукае: “Все на выборы, а потомпойдём на плошчадь, все на плошчадь!” Гэта ёсьць подлая ізлачынная, антыбеларуская палітыка.

Нацяперашнім этапе наша грамадзтва павінна дзейнічаць у абароне і нехадзіць за папамі-гапонамі нікуды. Трэба не дапусьціць, каб яныправярнулі маштабную правакацыю. Наша народная абарона — гэтаБайкот выбарчага фарсу, байкот рэжыма і прышпіленых да яго прадажныхімітатараў з падстаўной апазыцыі. Беларусы павінны цьвёрда стаць наабарону Закона і Канстытуцыі, праваліць Байкотам спробу падмануць усёнаша грамадзтва фальшывымі “выбарамі”, сарвацьлегалізацыю імпэрскага рэваншу ў Беларусі. Час для наступу, для вяртаньня страчаных пазыцый, для вызваленьня Бацькаўшчыны наперадзе. А цяпер трэба не дапусьціць, каб папы-гапоны зноў змарнавалі народныя сілы і за кошт людзей выканалі сваю правакатарскую місію.

Усена Байкот! Усе на абарону Беларусі!

Валеры Буйвал