ПАКАЯНЬНЯ НЯ БУДЗЕ

5 жніўня ўКіеве прайшоў Марш жыцьця. Маршам ішлі 200 грамадзянаў Нямеччыны. Гэта нашчадкі фашыстаў, якія падчас ІІ Сусьветнай вайны зьдзейсьнілізлачынствы супраць чалавечнасьці. Трэба прызнаць, што ў гэтых людзейхапіла мужнасьці і духоўнай культуры для таго, каб сказаць у адкрытуюпра свой род і асудзіць злачынствы, якія зьдзейсьнілі іхныя продкі. Яны прыехалі ва Украіну, каб папрасіць у людзей прабачэньня зазьдзейсьненае немцамі зло.

Маршпрайшоў праз горад да мэмарыялу ў Бабіным Яры, дзе падчас нямецкайакупацыі былі расстраляныя дзясяткі тысячаў габрэяў, цыганоў іваеннапалонных. Там Марш сустрэлі прадстаўнікі габрэйскай абшчыны, сваякі якіх былі забіты падчас гітлерскіх рэспрэсіяў.

“Мылічым сваім абавязкам папрасіць прабачэньня за злачынствы нашыхпродкаў і ўзьняць свой голас супраць антысемітызму”, — заявіўарганізатар шэсьця Джобст Бітнэр. Іншыя немцы таксама прасіліпрабачэньня ў сваіх выступах.

Паўстаюцьрытарычныя пытаньні: ці магчыма такое ў дачыненьні да ахвяраў, забітых злачынцамі ў Быкоўні каля Кіева або ў Курапатах каля Менску? Ці можна сябе ўявіць, каб расейскія нашчадкі зьвяругаў з НКВДсабраліся натоўпам ды пасунуліся на месцы злачынстваў сваіх продкаў зшчырым пакаяньнем?

Гістарычныдосьвед паказвае, што такога не было, няма і ня будзе. Расейскісэрыйны забойца ніколі не раскайваецца. Ягоны нашчадак ня просіцьпрабачэньня. І той і другі, скрывіўшыся ад нянавісьці, шыпяць: “Мало вас стреляли, гадов, мало... Мы ещё за вас возьмёмся...” У Беларусі патрыёты ня раз чулі такое і ад вэтэранаў НКВД, і адцяперашніх гэбэшнікаў, і ад іхных маладзейшых нашчадкаў. На іх, зразумела, не паўплывала “вяртаньне Расеі да праваслаўя” (бо гэтае фальшывае “вяртаньне” было арганізавана якраз “сьвятошамі” з Лубянкі). Забойстванародаў і нянавісьць да нашай культуры і нашай мовы — іхнызвычайны стан. Іхная душа — той жа гадзюшнік, які быў там у часы Дзяржынскага, Берыі і Андропава.

Ігэта ня проста пажыцьцёвая паталогія гэтай публікі (хаця зразумела, што гэта ёсьць паталагічны стан). Гэтаёсьць вынік беспакаранасьці, у якой жылі і жывуць (вельмі камфортнажывуць) лубянскія галаварэзы. Іхкрыху папалохалі ў 1956-60 гадах пры раньнім хрушчавізме. А потым усёвярнулася на свае месцы. Цяпер на нашых вачах Крэмль-Лубянканаладжваюць чарговую сталінізацыю і зьвязанае зь ёю ўсхваленьне “герояў НКВД-КГБ”. Яны рабілі і робяць дагэтуль бліскучыякар'еры ў Расеі і Беларусі, іхныянашчадкі карыстаюцца ільготамі на шляху нянавісьці да народаў.Беларускія патрыёты сутыкаліся з гэтымі “сынкамі” акупацыйнай публікі. Яны наладжваюць акты вандалізма у Курапатах і наіншых месцах пакутніцтва, яны кідаюцца на нашых людзей, пачуўшыразмову па-беларуску. Яны першымі паступаюць па пратэкцыі на юрфакі істановяцца сьледчымі, пракурорамі і г.д. Усёгэта робіцца на грунце нянавісьці да беларусаў і нашай Дзяржавы.Што ж ім раскайвацца, калі ўсё ідзе так, як пастанавілі былі іхныяпродкі з наганамі ў руках над расстрэльнымі ямамі?

Алевечна так ня будзе. Абвальваецца гнілая імпэрыя Крамля-Лубянкі іадтуль прыйдзецца ўцякаць кланам забойцаў. Набліжаеццавызваленьне ад рэжыму ўнутранай акупацыі і ў Беларусі. Катыі іхныя нашчадкі больш ня будуць куражыцца над нашым народам і нашымісьвятынямі. Сьледства і суд высьвятляць ступень злачынстваў кожнага злубянскай касты. У адпаведнасьці з Законам, будуць вынесены прысудытым, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады, хто арганізоўваў іарганізоўвае генацыд беларускага народу. Той, хто ненавідзіць нашу Дзяржаву і беларускі народ, ня будзе блюзьнерыцьна дзяржаўных пасадах. Беларусыбольш не дазволяць пляваць сабе ў душу вырадкам чалавецтва.

Янка Базыль