ПАРАД КРЫТЫКІ АЛЬБО КАРНАВАЛ МАСКОЎСКІХ ШАМАНАЎ.

Старэйшыя ўдзельнікі Беларускага Народнага Фронту памятаюць, якой папулярнасьцю карысталіся ў 1988-91 гадах карыкатуры на саўдэпію, менскіх партыйныхбонзаў і іхныя парадкі. Пазьней, з усталяваньнем прамаскоўскагарэжыму, усё гэта паступова зьнікла.

Івось апошнім часам мы назіраем, як актывізуецца “мастацкаятворчасьць” пэўнага кшталту. З празрыстымі намёкамі (большпадобнымі на аглушальныя крыкі) пачалося камэнтаваньне эпохілукашызма і асобы начальніка прамаскоўскага рэжыма. Самае кур'ёзнае, што асноўныя артэфакты “творчасьці” нясуць на сабе штамп “Made inRussia”. Мясцовая псэўдаапазыцыя ня можа стрымаць захапленьня, гукае: “Так, іх так! Даўно пара!” І сапраўды, паўстае пытаньне: а што янытам у Маскве толькі цяпер разабраліся, хто ён такі і што гэта такое? Раней ня чулі, як ён Гітлера публічна ўхваляў? Ня бачылі, як “праваслаўны атэіст” па-блюзьнерску хлусіць “людуправославному”, стаўшы плячыма да галоўнага абраза? З кімпадпісвалі дамовы, з кім цалаваліся на прыёмах і г.д.?

З чымзьвязана гэтае раптоўнае “кінапрасьвятленьне” маскоўскіхаўтараў? Многія людзі сапраўды перасталі арыентавацца ў рэчаіснасьціі задаюцца пытаньнямі: калі ён такі і такі рэжым, які ён узначальвае, то чаму Крэмль хаўрусіцца зь ім? Калі адбываецца інфармацыйны наступз Масквы на Лукашэнку, то чаму лукашысты здаюць за бясцэнак аднобеларускае прадпрыемства за адным, умацоўваюць рэжым зьнішчальнайрусіфікацыі ў нашай краіне, ізалююць Беларусь ад цывілізаванай Эўропыі ня ставяць мяжу з крымінальнай Расеяй?

Водгукі маскоўскай крытыкі дакаціліся наватда цэнтру Менска. У памяшканьні псэўда-БНФ на вул. Варвашэні (Машэрава), 8 зь вялікім шумам адчынілася “выстава пра яго”. Мяркуючы па здымках на сайце Радыё Свабода, выстаўленыя там артэфактыня маюць ніякага дачыненьня да жывапісу і ўсяго астатняга. Вісяцьбрутальна намаляваныя твары Лукашэнкі, карыкатурына карыкатуры... Сьмелы дзеяч гэты “чалавек у галіфэ”. Рэжым мабыць так баіцца яго, што нават ня пікнуў на скандальнуюэкспазыцыю. Паспрабуйце з нечым падобным прайсьціся па вуліцахсталіцы. Доўга хадзіць ня будзеце, справаздачу аб вашым артэфакцебудзе пісаць за вас дзяжурны амонавец у пастарунку. А ім можна... Вось гэта фронда! Змагары!

За ўсёй гэтай крыклівай крытычнай кампаніяй адчуваеццацэнтралізаванае кіраўніцтва з боку варожых Беларусі структураў. Плыньмаскоўскай нібыта “мастацкай прадукцыі” пра мясцовуюдыктатуру (дарэчы, прамаскоўскую дыктатуру) падрыхтавана нелубянскімі касталомамі, а інтэлектуальнымі кадрамі гэтай канторы. Апэрацыя задумана шматслойная, з улікам беларускага мэнталітэту ічалавечай падсьвядомасьці. Не выпадкова герольды з Радыё Свабода ііншых “незалежных” СМІ так зашумелі: “Масквазьмяніла адносіны да Лукашэнкі!” Гэтымі дзеяньнямі (“разоблаченіямі”) і крыкамі Масква разьлічвае даказацьбеларусам, што сапраўды Лукашэнка ўжо згубіў падтрымку “століцынашей родіны” і яго можна будзе лёгка скінуць, прагаласаваўшысупраць яго на выбарах. Галоўнае — “все на выборы, товарішчі, мы его повалім!”

На нашых вачах адбываецца карнавал маскоўскіх гастралёраў-шаманаў. Яны б'юць у свае бубны і спрабуюць ўшчэнт ачмурыць нашаграмадзтва, каб потым весьці натоўпы аглушаных людзей на выбарчыяўчасткі рэжымных псэўдавыбараў (а вынікі галасаваньня рэжым намалюе).

Як ўжо надакучыў гэты маскоўскі вэрхал і гэтыя дубовыя лубянскіяхітрыкі. Байкот усёй гэтай камарыльлі! Прэч з прамаскоўскім рэжымам! Ніхто — на фальшывыя выбары!

Юрка Марозаў