УСПАМІНАЮЧЫ ШЫЛЬДБЮРГЕРАЎ

Радыё Свабода зьмясціла выказваньне Станіслава Шушкевіча, дзе ён кажа, што “Можа, лепей было б увесьці расейскія войскі ў Беларусь”. Нехта адразу даслаў камэнтар: “Ну, во. Вось і ў Шушкевіча дах канчаткова зьехаў”.

Удакладняю, ён заўсёды ад прыроды, гэты дах, быў такім. Падобных выказваньняў, як гэтае, у яго былі тысячы за апошнія 20 гадоў пасьля таго як ён ускочаў у палітыку. Уся справа ў асаблівасьці розуму беларуса. Ён глядзіць на нешта ўсім відавочнае, як на Лукашэнку, глядзіць і ва ўпор ня бачыць, пакуль дубінай па галаве не атрымае.

Ніжэй зьмяшчаем матэрыял з радыё Свабода.

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч у эфіры расейскай службы Радыё Свабода выказаў сваю ацэнку сытуацыі ў краіне.

Станіслаў Шушкевіч: “... Я б хацеў сказаць, што тое, што мы не прызнаем саюзную дзяржаву, і там прадугледжана наступнае, што калі ў саюзнай дзяржаве парушаюцца правы чалавека, дык саюзьнік наш у гэтай дзяржаве, Расея, павінна да гэтага ставіцца належным чынам. І, можа быць, лепей было б замест таго, каб уводзіць войскі ў нейкія краіны, якія заявілі пра сваю самастойнасьць, увесьці расейскія войскі ў Беларусь, каб там паклапаціцца пра тое, каб былі захаваныя чалавечыя жыцьці і чалавечае здароў’е. Гэта, дарэчы, адпавядае тым дамоўленасьцям, якія падпісаныя паміж Расеяй і Беларусьсю, падпісаныя тым жа Лукашэнкам. Але Расея, чамусьці, прызнае, фактычна, ужо прызнала гэтыя выбары”.

Адам Мікша