ВІНШАВАНЬНЕ СУАЙЧЫНЬНІКАМ

Віншую ўсіх беларусаў-каталікоў і ўсіх беларусаў-хрысьціянаў са сьвятам Божага Нараджэньня! Няхай гэтае найвялікшае Сьвята, якое 19-га сьнежня пачалося для беларусаў выпрабаваньнем цярпеньня, адзінства і волі, стане для нас весьнікам Адраджэньня сьветлай Беларусі, дарогай да новага жыцьця і шляхам свабоды.

Зянон Пазьняк