ЛУКАШЫСЦКІЯ ЭСЭСАЎЦЫ БІЛІ БЕЗ РАЗБОРУ, НАВАТ СВАІХ

Мы публікуем паведамленьне маскоўскага інтэрнэт-выданьня Lenta.ru ад 22 сьнежня 2010 г.

Спэцназ з Бабруйска абвінавацілі ў зьбіцьці менскіх міліцыянтаў

Лукашысцкі спэцназ падчас правакацыі ў Менску зьбіў пераапранутых у цывільнае супрацоўнікаў МУС Беларусі, сьцьвярджае карэспандэнт “Русской службы новостей”. Паводле ягоных дадзеных, былі зьбітыя 79 міліцыянтаў, якія знаходзіліся сярод мітынгуючых апазыцыянэраў.

Як паведаміў журналіст, пра памылку стала вядома пасьля таго, як былі апублікаваныя фотаздымкі і відэазапісы правакацыйнага штурма Дома ўраду ў Менску. Супаставіўшы іх, можна зрабіць выснову, што, напрыклад, адзін і той жа чалавек спачатку разьбівае шыбы ў будынку, а потым выразна кажа ў схаваны ў рукаве мікрафон рацыі фразу: “Выклікай ОМОН”.

Паводле дадзеных карэспандэнта РСН, па факце зьбіцьця супрацоўнікаў міліцыі ў МУС распачатае службовае рассьледваньне. “У ведамстве спрабуюць высьветліць, чаму байцы спэцназу часткі ўнутраных войскаў, дастаўленыя на разгон мітынгу з Бабруйска, не былі папярэджаны, што сярод прастэстуючых знаходзяцца іхныя менскія калегі, пераапранутыя ў цывільнае”, — цытуе свайго супрацоўніка радыёстанцыя.

Крыніца: http://lenta.ru/news/2010/12/22/friendly/

Пераклад з расейскай.