АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (21.I.2011)

Пустата

21 студзеня 2011 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала камэнтары шэрагу польскіх палітыкаў наконт апошніх выказваньняў Лукашэнкі пра тое, што “праграмы зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу ў Беларусі пісаліся ў Нямеччыне і Польшчы”. Палітыкі даюць наступныя камэнтары: “Паскудная дыктатура”, “Ён жартуе з Сікорскага”, “Апошні крык агоніі”, “Лукашэнка слабее”.

Наш камэнтар: Цікава, што ў шматслоўных камэнтарах у польскіх палітыкаў не знайшлося сымпатыі для беларусага народу, да змагарных людзей, якія супрацьстаяць дзікай дыктатуры. Падобна, што яны да таго ж зьбіраюцца зноў рабіць рэкляму розным пустышкам-мілінкевічам і займацца імітацыяй падтрымкі барацьбы за дэмакратыю ў Беларусі.

Юрка Марозаў


“Ужо ўсім надакучылі”

21 студзеня 2011 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” напісала пра дыскусію ў Маскве пра муміяю Леніна, якая ляжыць у маўзалеі на Чырвонай плошчы. Старшыня таварыства “Мэмарыял” Арсеній Рагінскі патрабуе выдаліць Леніна з маўзалея і пахаваць. Ён называе яго адказным за стварэньне сістэмы дзяржаўнага тэрору, якая дзейнічала ў СССР на працягу 70 гадоў. Прадстаўнік рады па правах чалавека пры прэзыдэнце РФ М. Фядотаў паабяцаў паставіць пытаньне пра маўзалей і Леніна. Фядотаў супраць таго, каб “прысьпешваць гэты працэс” і за тое, каб “абмеркаваць пытаньне ў грамадзтве”.

Наш камэнтар: Масква ўжо дваццаты год носіцца з сваёй ленінскай муміяй пасьля таго, як абвясьціла сябе “православнейшей” і “святой Русью”. Яны ўжо ўсім надакучылі і з першым і з другім, з усёй гэтай лубянскай сьвятасьцю і крамлёўскай пасіянарнасьцю — суцэльнай фальшывай эклектыкай імпэрскага монстра.

Алесь Хадасевіч


“Ды і здароўя няма”

21 студзеня 2011 г. Латвійская газэта “Diena” перадрукавала афіцыйныя расейскія статыстыкі пра прызыў маладых у расейскую армію. Генэрал, адказны за мабілізацыю, прызнаў, што да вайсковай службы прыдатныя толькі 30% расейскіх хлопцаў. Многія пазьбягаюць службы, паступаюць у інстытуты, даюць хабар і г.д.

Наш камэнтар: Расейскія хлопцы з большага ня хочуць калечыцца і паміраць за тлустых мафійных катоў з Крамля-Лубянкі і крывавага бізнэсу, за дзікую імпэрыю. Ды і здароўя няма ў бальшыні.

Юрка Марозаў


Адэкватныя дзеяньні

21 студзеня 2011 г. Румынская газэта “Evenimentul Zilei” паведаміла, што краіны Эўразьвязу замарозілі рахункі зьвергнутага дыктатара Туніса Бэн Алі.

Наш камэнтар: Гэта ёсьць вельмі адэкватныя дзеяньні, накіраваныя супраць антынароднай дыктатуры.

Алесь Хадасевіч


Зьмянілі лексіку

21 студзеня 2011 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” апублікавала артыкул пад тытулам “Дыктатар прыняў прысягу” пра “інаўгурацыю” Лукашэнкі.

Наш камэнтар: Падчас фальшывай выбарчай кампані нешта газэты Эўропы не ўжывалі такой лексікі. Усё ў іх было на поўным электаральным сур'ёзе, яны зьбіраліся “выбары” прызнаць. Цяпер, пасьля правалу заходняй крывадушнай палітыкі яны лексіку зьмянілі.

Алесь Хадасевіч