ЗАМЕЖНЫ ДРУК (04–05.02.2011)

Разумны Маккэйн

4 лютага 2011 г. латвійская газэта “Diena” напісала пра візыт у Вільню сэнатара-рэспубліканца з ЗША Джона Маккэйна. Ён выказаўся пра Лукашэнку: “Я лічу, што гэта бязьлітасны, рэпрэсіўны і брутальны тыран, які стаіць на дрэнным баку. Рана ці позна беларускі народ пакарыстаецца правам, нададзеным Богам нам усім. Падзеі, якія скаланулі Блізкі Усход, Эгіпет і іншыя краіны сьвету, вельмі небясьпечныя, але яны відавочна вучаць нас таму, што ўлада ня можа абмежаваць правы чалавека, якія Бог даў кожнаму”. Маккэйн быў кандыдатам на прэыздэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі падчас апошніх выбараў.

Наш камэнтар: Ёсьць у дэмакратычным сьвеце людзі, якія добра разумеюць, што адбываецца ў Беларусі і падтрымліваюць наш народ.

Алесь Хадасевіч


Яднаньне халявы — новыя гарызонты

4 лютага 2011 г. летувіская газэта “Kauno Diena” цытавала выказваньні “аднаго з лідэрасаў” беларускай апазыцыі “Аляксандраса Казулінаса”: “Лукашэнка зрабіў усё, каб аб'яднаць апазыцыю... Зразумела, што ў апазыцыі ёсьць і няшчасьці і цяжкасьці. Паўтараю, калі яна ня здолее аб'яднацца, з апазыцыі нічога не застанецца, яна ня будзе існаваць. Цяпер высьвятляецца, хто ёсьць хто, хто за што змагаецца, якіх прынцыпаў прытрымліваецца і што для яго важней”.

Наш камэнтар: Спадар Казулін, у гэтыя дні мы становімся сьведкамі непараўнальнага братэрскага аб'яднаньня “апазыцыі” — за сталом у Вільні, дзе міжнародныя спонсары абяцаюць фінансы на “барбу за дэмакратыю”. Сымвалічна нават, што за гэтым сталом рэй вядзе “вялікі дэмакратас бальшавікас тав. Калякінас”. І мы ведаем паводле досьведу мінулых “братаньняў”, што гэтае псэўдаапазыцыйнае “аб'яднаньне” скончыцца тады, калі яны пачнуць дзяліць між сабой грантаўскую халяву.

Юрка Марозаў


Усё вернем

4 лютага 2011 г. дацкая газэта “Information” напісала пра цкаваньне і перасьлед у 1948 годзе і пазьней вялікага кампазітара Дзімітрыя Шастаковіча. Савецкія ўлады перасьледвалі генія за “фармалізм” і “празаходнасьць”. На Захадзе яго лічылі надта савецкім.

Наш камэнтар: На жаль, ніхто на Захадзе і ня ведае, што Шастаковіч — беларускі геній, унук паўстанца 1863-64 гадоў. Але, як кажуць, самы вінаватыя. Нацыянальнае музыказнаўства ў вызваленай Беларусі паставіць усё на сваё месца.

Алесь Хадасевіч


Іх ўразіў Асьвенцым

4 лютага 2011 г. французкая газэта “Le Figaro” напісала пра візіт мусульманскіх рэлігійных герархаў і прафэсуры з Босніі, Турцыі, афрыканскіх краін і Блізкага Усходу ў Асьвенцым, нямецкі лягер зьнішчэньня людзей на тэрыторыі акупаванай Польшчы. Іх вельмі ўразіла ўбачанае на тэрыторыі цяперашняга музэя.

Наш камэнтар: Мяркуючы па тэксту артыкула, экскурсантам чамусьці толькі забыліся распавесьці, што ў Асьвенцыме і іншых фашыстоўскіх лагерах сьмеці гінулі таксама мільёны людзей усіх эўрапейскіх народаў, хрысьціянскага, мусульманскага і іншых веравызнаньняў. Але ўсё тут зразумела.

Алесь Хадасевіч


Ёрнікі ад багемы

4 лютага 2011 г. нарвэжская газэта “Aftenbladet” напісала пра творчы праект мясцовага мастака Мортэна Тровіка. Ён разьмясьціў у цэнтры Осла памежныя слупы з нарвэжска-расейскай мяжы. Ідэя праекту — паказаць адноснасьць межаў. Журналісты зьвярнулі ўвагу на слуп № 320. У 1954 годзе савецкія памежнікі застрэлілі каля яго фінскага выведчыка, які выконваў заданьне нарвэжскай выведкі.

Наш камэнтар: Для нарвэжскіх салонных арыгіналаў дзяржаўная мяжа — прадмет хэпэнінга і арыгінальнічаньня. Для нарвэжскіх патрыётаў — адзін з важнейшых атрыбутаў роднай дзяржавы за якую аддавалі жыцьцё. І так ва ўсім сьвеце.

Алесь Хадасевіч


Яны не паразумнеюць

5 студзеня 2011 г. італьянская газэта “La Stampa” апублікавала артыкул пад тытулам “Кэмэран: шматкультурнасьць правалілася”. Прэм'ер Вялікай Брытаніі заявіў на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Манака: “Мы талеравалі той факт, што розныя абшчыны жылі асобным жыцьцём і паводзілі сябе неадпаведна нашым каштоўнасьцям. Эўропа павінна абудзіцца і зразумець, што адбываецца ў краінах-членах Эўразьвязу. Мы павінны мець абсалютную яснасьць наконт схемы тэрарыстычных атак — гэта значыць, наконт існаваньня такой ідэалогіі, як ісламскі экстрэмізм” Прэм'ер зазначыў, што гэтая ідэалогія ня мае дачыненьня да іслама. Кэмэран заклікаў усіх брытанцаў мусульманскай веры прызнаць каштоўнасьці роўнасьці і свабоды і супрацьпаставіцца ўсім — ад міністра да простага грамадзяніна — экстрэмісцкім ідэям.

Наш камэнтар: Урэшце з высокай трыбуны прагучала праўда — лібэральны фантом “шматкультурнасьці” з грукатам праваліўся. Вынікам гэтай фальшыўкі стала запампоўваньне ў краіны эўрапейскай і хрысьціянскай цывілізацыі мільёнаў чужынцаў у чалмах і бурках, стварэньне ў эўрапейскіх гарадах афра-азіяцкіх гета, лютай узаемнай нянавісьці паміж людзьмі і расамі.

Юрка Марозаў