ЗАМЕЖНЫ ДРУК (13–14.02.2011)

Левая чума

13 лютага 2011 г. Ангельская газэта “Independent” паведаміла пра адмену заплянаванага візыту экс-прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў Швайцарыю з меркаваньняў недастатковай бясьпекі. Левыя арганізацыі паабяцалі наладзіць антыамэрыканскія дэманстрацыі ў краіне. Арганізатары пратэстаў зазначылі, што “акцыі будуць мець мірны характар, але яны ня змогуць прадухіліць гвалтоўныя закалоты”. Левыя абвінавачваюць амэрыканскія ўлады “у катаваньні вязьняў, якія арыштаваныя за тэрарыстычную дзейнасьць”.

Наш камэнтар: Як вядома, ЗША дэ факта знаходзяцца ў стане вайны з ісламскімі тэрарыстычнымі структурамі на Усходзе. Менавіта Амэрыка нясе асноўны цяжар барацьбы супраць гэтага эскстрэмісцкага зла, кіруемага з Крамля-Лубянкі. Эўрапейская і іншая левізна (таксама кіруемая і аплочаная з Масквы) робіць усё для таго, каб барацьба працягвалася вечна, каб прынізіць аўтарытэт ЗША. Як памятаем, агрэсіўная і крыклівая левізна пальчыкам не зварухнула, калі на працягу гадоў Масква забівала (і працягвае гэта рабіць цяпер) дзесяткі тысячаў цывільных людзей, дзяцей, на Каўказе, ня кажучы ўжо пра катаваньні і забойствы партызанаў, якія на Каўказе ваююць за вызваленьне ад Імпэрыі Зла.

Юрка Марозаў


“Продразьвёрстка” па-брусэльску

13 лютага 2011 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала артыкул пад тытулам “Сельская гаспадарка была ў лепшым стане ў часы Чаўшэску?” Газэта напісала: “Гучаць галасы, што румынская сельская гаспадарка лягла. Апошнім часам зьявілася інфармацыя, што ў нашай краіне хлеба хопіць толькі да канца гэтага месяца. Гэта азначае, што трэба будзе імпартаваць хлеб, пры тым, што сельскагаспадарчых тэрыторыяў у нас дастаткова. Дык якой была сельская гаспадарка ў часы Чаўшэску?”

Наш камэнтар: Цяжкасьці і нават крызісныя зьявы ў сельскагаспадарчым сэктары нацыянальных эканомікаў наступалі адразу ж, як краіны ўступалі ў “новы савецкі саюз” са сталіцай у Брусэлі. Сялянскія гаспадаркі траплялі пад глабалісцкую кувалду і станавілася проста нявыгадна займацца агракультурай. Бутэлька газіроўкі каштавала даражэй за бутэльку якаснага вясковага малака. Вось такая “продразьвёрстка” па-брусэльску. На жаль, румынская газэта нават не згадала пра гэтыя абставіны ў сваёй краіне, стомленай загадамі чужой бюракратыі. У такіх умовах адразу ажываюць міфатворцы, якія выхваляюць Брэжнява, Чаўшэску, Сталіна і іншых стваральнікаў калгаснага рабства, арганізатараў голаду, недаяданьня і ганебных дэфіцытаў.

Алесь Хадасевіч


Улада ў руках войска

13 лютага 2011 г. чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” паведаміла, што камандаваньне эгіпецкай арміі распусьціла парлямант і спыніла дзеяньне канстытуцыі. Па пытаньнях дзяржаўна-канстытуцыйнага ладу будзе праведзены рэфэрэндум. Створаны таксама сьпіс прадстаўнікоў рэжыму, якім без дазволу пракурора або вышэйшай вайсковай рады забаронена пакідаць краіну. Гэты сьпіс знаходзіцца ва ўсіх аэрапортах.

Наш камэнтар: Зразумела, што пасьля падзеньня любой антынароднай дыктатуры рэжымныя злачынцы спрабуюць уцячы ад адказнасьці і суда за мяжу. Пераможны народ не павінен ім гэтага дазволіць.

Алесь Хадасевіч


Забылася паведаміць

13 лютага 2011 г. летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея — лепшая кузьня мільярдэраў”. Паводле дадзеных расейскага часопіса “Фінанс”, у Расеі больш за сто багатых прадпрыймальнікаў, сумарнае багацьце якіх набліжаецца да паловы трыльёна даляраў і складае траціну ВВП Расеі. Газэта называе імёны Лісіна, Абрамовіча, Прохарава і іншых.

Наш камэнтар: Летувіская газэта забылася паведаміць, што Расея зьяўляецца таксама кузьняй галечы і сацыяльнай безвыходнасьці для дзесяткаў мільёнаў людзей, абрабаваных алігархамі.

Алесь Хадасевіч


Ляніва бароняцца

13 лютага 2011 г. латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Датчане абмяжоўваюць імігрантаў”. Газэта напісала: “Адмаўленьне ад ідэі шматкультурнасьці (мультыкультуралізма) становіцца ўсё больш распаўсюджаным у Эўропе. Дзяржавы, якія ня могуць паўнавартасна інтэграваць імігрантаў, імкнуцца прыняць больш шырокія антыіміграцыйныя правілы”. Газэта напісала пра спрэчкі ў грамадзтве над новымі правіламі для імігрантаў і пра пратэсты супраць новага іміграцыйнага закона. Сярод іншага ўводзіцца катэгорыя адрозьніваньня сярод імігрантаў — “неэўрапейцы”, якія павінны прайсьці адмысловае анкетаваньне. Цяжэй стане браць шлюб у Даніі. Імігранты павінны прайсьці ў гэтым выпадку таксама праверку. І г.д.

Наш камэнтар: Стомленая чужынцамі Эўропа пачынае бараніцца. Лепш позна, чым ніколі...

Алесь Хадасевіч


Якая гнюснасьць!

14 лютага 2011 г. швайцарская газэта “Tribune de Geneve” напісала, што ў Менску прайшоў пікет гомасэксуалістаў перад будынкам мінюстыцыі. Пікет пастаяў некалькі хвілінаў, “бо была палярная тэмпэратура, мінус 20 градусаў”.

Наш камэнтар: Гомікі падмерзьлі, але пасьпелі (як бачым) дапамагчы рэжыму гукнуць у шырокі сьвет, што “у Беларусі ўсё добра з правамі чалавека”: нават гомікі дэманструюць... Якая гнюснасьць!

Юрка Марозаў


Канцэрт “па заяўках”

14 лютага 2011 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала, што ў Маскве “самы выдатны актывіст апазыцыі” Б. Нямцоў падаў у суд на прэм'ера РФ Пуціна. Нямцоў палічыў, што Пуцін абразіў гонар апазыцыянэраў. Пуцін у сьнежні летась сказаў, што калі Нямцоў, Рыжкоў і іншыя былі ва ўладзе, то з казны зьніклі мільёны рублёў. Нямцоў сказаў, што сам факт прыняцьця ў судзе ягонай заявы ёсьць важнай перамогай, бо суды паслухмяныя ўладзе.

Наш камэнтар: Як кажуць у Маскве, “пустячок, а пріятно...” На самога Пуціна ў суд заяву падаў. Які герой! І СМІ ўсяго сьвету ёсьць пра што паведамляць “з Усходу”: у Расеі — Пуціна пад суд, у Беларусі — гомікі за “правы чалавека”. І працягваецца балалаечны канцэрт “па заяўках”.

Алесь Хадасевіч