“ТАК ИМ И НАДО...”

Гэтае паведамленьне з расейскай агенцыі навінаў Росбалт.Ру нельга чытаць спакойна, без агіды. У Японіі здарылася вялікая бяда. Разбураны гарады і пашкоджаны атамныя станцыі, загінулі тысячы людзей. У тэленавінах паказваюць, як на чаўнах з зоны катастрофы ратуюць цудам ацалелых дзяцей... Лідэры і прадстаўнікі грамадзваў ва ўсім сьвеце публічна выказваюць шчырыя спачуваньні японскаму народу і заклікаюць салідарна дапамагчы пацярпелым. А таямнічая і шырокая “русская душа” апантана радуецца. Можа каго і зьдзівіць гэтая рэакцыя, але толькі не беларусаў. Мы шмат і даўно маем дачыненьне з носьбітамі гэтай “душы”. Балазе і ў сьвеце вельмі многія людзі разабраліся з кім маюць справу.

Чытаеш гэта і думаеш: і гэтая цемра, гэтая блюзьнерская арда лезе да нас з сваёй “адзінай дзяржавай”, сваім гэбэ, сваім “велікім і могучім”... Чалавецтву трэба ратавацца ад гэтага кашмару.

Блогеры апантана радуюцца “здохлай карове” у японцаў

Масква, 11 сакавіка. У камэнтарах да аднаго з найбольш папулярных сёньня пастарункаў блогера drugoi, прысьвечанага землятрусу ў Японіі, многія карыстальнікі выказваюць натуральную радасьць з нагоды трагедыі, якая абрынулася на японцаў.

“Такое ўражаньне, што Бог іх выкляў за выпады супраць Расеі”, — мяркуе блогер oklj. “Ня трэба было Курылы патрабаваць”, — піша andrewrichman. “Гэта ім за выспы”, “Так ім і надо”, — дадаюць aliev_bros і astrahankin. “Вось тая самая зброя, якую абяцаў Жырыноўскі. А нефіг да нашых выспаў лапкі цягнуць”, — зласьліва піша блогер vekha.

“Зараз у Японіі адбываецца натуральны экспэрымэнт, які быў запрапанаваны ў якасьці сцэнару адказу на магчымы напад Японіі на Курыльскія выспы, — піша ў сваім блогу карыстальнік еl-murid. — Землятрус магнітудай у 8,8 эквівалентны падрыву ядзернага баепрыпасу магутнасьцю ў 10 мэгатонаў. Сучасны стратэгічны баепрыпас мае магутнасьць парадку 0,5 МТн — пры мінімальным колавым адхіленьні, якое вымяраецца дзесяткамі мэтраў, гэта цалкам дастатковая магутнасьць для паражэньня любой мэты.

Кажучы інакш, зараз адбываецца тое, што можа чакаць краіну, якая паддадзена масіраванаму ўдару 20 стратэгічных баезарадаў. Падкрэсьліваю — не тактычных, а стратэгічных. Таму рэкамэндую тым, хто мяркуе, што такі ўдар здольны разьвеяць рашучасьць вырашаць праблемы з Расеяй ваенным шляхам — няхай ацэніць, як хутка японцы дадуць рады з наступствамі гэтага землятрусу. Наколькі будзе дэзарганізавана іхнае жыцьцё і кіраўніцтва.

А вось потым можна будзе грунтоўна пагаварыць — наколькі ядзерны ўдар можа паставіць праціўніка на калені”.

“Ні ў нямецкіх, ні ў ангельскіх камэнтарах або блогах я ніколі ня бачыў такога масавага гыгыканьня з нагоды чужой трагедыі, аніразу, — зазначае блогер maxbraun. — А ў рускіх — гэта самая звычайная з'ява. “У суседа карова здохла, гыгыгы”. Таму мяне заўсёды бярэ трасца, калі нехта побач заводзіць валынку пра шырыню рускай душы і асаблівай рускай духоўнасьці”.

Крыніца: http://www.rosbalt.ru/2011/03/11/827586.html

Пераклад з расейскай.