ВЯЛІКДЗЕНЬ

Дарагія сябры-фронтаўцы!

Дарагія землякі, суайчыньнікі!

Віншую Вас з найвялікшым хрысьціянскім сьвятам — Зьмёртвыхустаньнем (Уваскрасеньнем) Хрыстовым! Зычу ўсім Вам здароўя і шчасьця ў нашай дарагой Бацькаўшчыне, каб адрадзілася і квітнела наша зямля і свабода, мова і культура, павага і шанаваньне людзей, каб дух моцнасьці і адвагі зышоў на наш народ перад абліччам выпрабаваньняў і пераменаў да лепшае долі.

Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос у Беларусі!

Слава Хрысту!

24 красавіка 2011 года.

Зянон Пазьняк