У ВЯНОК УЛАДЗІМЕРУ ХРЫШЧАНОВІЧУ

Пайшоў ад нас у іншы сьвет наш партыйны сябра і адданы Бацькаўшчыне беларус Уладзімер Канстанцінавіч Хрышчановіч. Сьмяртэльная хвароба скасіла яго якраз тады, калі ён быў для Беларусі вельмі патрэбны напярэдадні вызваленьня яе ад цемры быцьця. Шкода, што ён ўжо не пабачыць новы сьветлы дзень нашай Айчыны, але ведайма: гэты дзень хутка настане і ў сьветазарным ягоным сьвятле будзе таксама і праца Ўладзімера Хрышчановіча і ягоная ахвяра гэтаму сьветламу дню на алтар нашай дарагой Бацькаўшчыны.

Вечны супачынак. Хай будзе пухам яму зямля Радзімы.

Зянон Пазьняк

Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

16 верасьня 2011 г.