СЦЭНЫ

(Сцэны з жыцьця пры позьнім лукашызме)

Як і меркавалася, псэўдаапазыцыйная (русскоязычная) “задума” з “Народным собраніем” правалілася. Некалькі сот асобаў, якія пастаялі 8 кастрычніка пад дажджом з мокрымі расейскімі расцяжкамі, — вось і ўсё, што гукальшчыкі прафсаюзных лёзунгаў здолелі сабраць у 2-мільённым горадзе. Такое ўражаньне, што менскія псэўдаапазыцыянэры пачалі рабіць дакладную копію з маскоўскага арыгіналу — усіх гэтых нямцовых і іншых, ад якіх даўно ўжо адвярнуліся людзі. На правінцыі сытуацыя была яшчэ больш мізэрнай.

Ужо заўважана: як толькі ў грамадзкім жыцьці абвастраюцца праблемы, рэжымная гэбельсаўшчына і псэўдаапазыцыйная падтанцоўка пачынаюць выцягваць у цэнтар сацыяльна-палітычнай арэны розных клоўнаў і блазнаў — падстаўных “крышнаітаў”, абарону правоў бадзяжных сабак, 1-гадзінны арышт прафэсара ад фальшывай статыстыкі сп. Манаева і г.д. У сярэдзіне кастрычніка на арэне былі актыўна засьвечаны гомасэксуалісты. Нават Радыё Свабода на поўным сур'ёзе наладзіла інтэрвію-сагу з удзелам аднаго з тых, што назваўся іхным лідарам. Малады гом у яркай кашулі распавядаў аб тым, як грамадзтва і рэжым не разумеюць іх, як ім цяжка жывецца, як яны рыхтуюць гом-парад у Менску.

Нармальным людзям пасярод лютага сацыяльна-палітычнага крызісу ёсьць аб чым задумацца і аб чым хвалявацца. Ім неяк не да збачэнцаў. Але тут правераны спосаб, які прайшоў апрабацыю ў цывілізаваных краінах Захаду. Там удалося ў апошнія гады заняць многія галовы гэтай лухтой, удалося ўзьняць над грамадзтвамі лёзунг наконт таго, што кожны гамасэк сьвяты і ім трэба даваць дзяцей на выхаваньне. Цяпер пра гэта неяк не чуваць: у заходніх грамадзтвах адбываюцца масавыя дэманстрацыі не пад гом-сымволікай, а пад сьцягамі сацыяльнага пратэсту. Людзі неяк схамянуліся і адкінулі ад сябе навязаную пустую тэму, масава вярнуліся ў сьвет сапраўдных чалавечых праблем. Паспрабуйце наладзіць дыскусію з грэкамі наконт гомасэксуалістаў. Яны пашлюць такіх куды падалей, ім цяпер не да гэтага. Але бачым, што ў Беларусі яшчэ спрабуюць навязаць грамадзтву дыскусійную непатрэбшчыну. У беларусаў, аднак, няма водгуку на гэтую апрабаваную правакацыю. Яно і добра.

Зь беларускіх дашкольных і школьных установаў паступае трывожная інфармацыя. Калі некалькі месяцаў таму пачалося абвастрэньне рэжымнага крызісу ў Беларусі, разумныя людзі папярэджвалі, што першымі ахвярамі злачынства стануць дзеці. Так яно і адбываецца цяпер. У тых дзіцячых установах, дзе даецца бясплатнае харчаваньне ў абед, дзеці ня хочуць есьці неякасныя стравы, якія ім прапануюць. У садкі і школы рэжым накіроўвае такія харчы, якія нідзе больш не бяруцца ў рэалізацыю. Выпадкі атручваньня дзяцей становяцца ўсё больш частымі. Там, дзе бярэцца плата за школьны абед, многія бацькі адмаўляюцца ад гэтай рэжымнай паслугі, бо ня могуць аплаціць яе. У выніку беларускія дзеці застаюцца галоднымі. Калі паглядзець на вышэйшую антыбеларускую хунту і яе ніжэйшых кіраўнікоў розных катэгорыяў, то бачна: іхныя сем'і не харчуюцца там, дзе ядуць дзеці простых беларусаў. На практыцы ажыцьцяўляецца марксістоўская формула пра тых “кто ест і кто не ест”.

17 кастрычніка ўсіх насьмяшыў прэзыдэнт Францыі Сарказі. Ён зьвярнуўся з адкрытым лістом да палітыка А. Мілінкевіча. Той некалі гастраляваў у Францыі ў амплуа “адзінага лідара ўсіх дэмсілаў Беларусі”. Гастролі, мабыць, запомніліся некаторым супрацоўнікам адміністрацыі Сарказі. Сярод іншага, супрацоўнікі адміністрацыі напісалі: “Эўразьвяз працягне палітычны ціск на беларускі рэжым”. Трэба было б нагадаць Сарказі і ягонай абслузе, што прагітлерскі антыфранцузкі рэжым Вішы часоў нямецкай акупацыі Францыі (1940-44 гг.) ніхто ў цывілізаваным сьвеце не называў “французкім рэжымам”. Усе разумелі, хто такія маршал Пэтэн і ягоная хунта. Людзі разумелі таксама, што сапраўдны нацыянальны супраціў французкага народу ўзначальвалі не пустышкі-мілінкевічы, а генэрал Шарль Дэголь, які за межамі Францыі арганізоўваў гэты супраціў. Але многія цяпер у Эўропе глухія і ня чуюць голас гісторыі.

У Празе чэшскай ажывіліся “прагматыкі”. Купка асобаў, якія некалі мелі беларускія пашпарты, патрабуе ад уладаў Чэхіі надаць ім статус нацыянальнай меншасьці ў гэтай краіне. За статусам стаіць шэраг артыкулаў дзяржаўнага фінансаваньня пражываньня гэтых асобаў. Асобы паведамляюць, што новы статус “дазволіць ім нават у судах выступаць на сваёй мове”. Аднак шырака вядома, што абсалютная бальшыня згаданых асобаў (“былых беларусаў”) не цікавіцца і не валодае роднай мовай. Яны ўжываюць акупанцкую расейшчыну, якую ад бальшыні зь іх толькі і можна пачуць.

Лукашэнкаўскія піраміды пусьцеюць. Многім у нашай краіне не хапае грошай, каб пракарміцца да наступнай мізэрнай зарплаты і пракарміць сям'ю. Беларусам цяпер не да “зімовых відаў спорту”. Ніхто ня ходзіць у “лядовыя палацы”, якіх на народныя грошы ажно 30 набудаваў у Беларусі антынацыянальны рэжым (раскраўшы пры гэтым ня менш за палову ўкладзеных у фараонскія пабудовы фінансавых сродкаў). Пабудаваныя раней “палацы” згнілі і патрабуюць рамонту. Туды ўжо небясьпечна пускаць людзей. Астатнія фінансава правальваюцца і зьяўляюцца невыносным цяжарам для мясцовых бюджэтаў (на якія лукашызм павесіў гіганцкія прадукты сваёй хворай фантазіі). Многім цяпер становіцца зразумелым, што “палацы” былі і ёсьць адным з каланіяльных спосабаў падрыву беларускай эканомікі. Разбуральны спосаб працуе на поўную моц.

Янка Базыль