КАНТОРШЧЫКІ І СТУКАЧЫ

Маскоўскі сьвятар Якаў Кротаў напісаў у расейскай інтэрнэт-газэце Грані.Ру пра важнае, а можа і галоўнае — пра дзіўнае маўчаньне на тэму гэбізма і нават спробы абяліць гэтую злачынную сістэму. Татальна сфальсіфікаваныя выбары ў Расеі паказалі, што злачынная сістэма жыве і квітнее, у яе ўключаны многія службовыя асобы розных узроўняў, пачынаючы з самага высокага. І нічога з 1991-га не зьмянілася, стала толькі горш.

Усё напісанае непасрэдна тычыцца нашай акупаванай маскоўскім гэбізмам Беларусі. І ў нас таксама ў фальсіфікацыйнай машыне падчас выбарчых фарсаў разам з рэжымам актыўна дзейнічала падстаўная псэўдаапазыцыя. Яна са скуры вылузвалася, каб выратаваць рэжым ад Народнага Байкоту, які арганізоўвалі беларускія патрыёты-фронтаўцы пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка.

Праз дваццаць гадоў, пасьля сэрыі палітычных злачынстваў псэўдаапазыцыі мнгогім становіцца зразумела: нельга дапусьціць, каб гэтая публіка падманвала народ яшчэ дваццаць гадоў. Яна павінна быць выдалена з нашага грамадзкага жыцьця разам з антыбеларускім рэжымам, якому яна служыць. Камфортнае сьвята канторы павінна быць скончана.

Алесь Хадасевіч

Сьвята Лубянкі працягваецца

20 сьнежня — дзень народзінаў Лубянкі. Нават раней за дзень народзінаў Сталіна! Сёньня, як і ў 1991 годзе, гавораць пра многае — пра настаўніц, якія фальсіфікуюць выбары, пра суддзяў, якія абараняюць настаўніц, што фальсіфікуюць выбары, пра палітыкаў, якія прызначаюць суддзяў, што абараняюць і г.д. А вось пра Лубянку сёньня, як і ў 1991-м ані слова. Дзіўны нейкі палітычны ісіхазм!

Між тым сёньня Лубянка нашмат магутнейшая, чым у 1991-м, нашмат больш вопытная і багатая. Гэта, дарэчы, ў значнай ступені тлумачыць “пратэстны рух”. Ён ня супраць “фальсіфікатараў”, тым больш ён не за “сярэдні клас”. Гэта перш за ўсё бурчаньне гаспадарчай і ваеннай эліты, якую дастала нахабства лубяначнай эліты.

Зразумела, як і ў 1991-м, любыя спробы загаварыць пра Лубяначку выклікаюць незадаволенае шыканьне. Маўляў, ну што за паранойя! Што за драбяза — нейкія падслухоўкі, узламаныя блогі... Фі! Давайце пра галоўнае! Толькі хто сказаў, што гэта не галоўнае?!

Тайная палітычная паліцыя была ва ўсіх краінах сацыялістычнага блоку (для жыхароў Расеі трэба толькі зрабіць агаворку: па-за блокам яе не было, супастаўленьне Лубянкі з ФБР — чэкісцкая мана). Тайная палітычная паліцыя была ў розных краінах па-рознаму, але ва ўсіх краінах пасьля вызваленьня ад “апекі” Расеі доўга і пакутліва разьбіраліся з тымі, хто працаваў у ворганах або на ворганы. Адзіная краіна, у якой няма гэтай праблемы, — сама Расея. Будынак тайнай палітычнай паліцыі быў і ёсьць — дакладней, дзесяткі будынкаў у Маскве і тысячы па Расеі.

Супрацоўнікі тайнай палітычнай паліцыі былі і ёсьць — у Маскве тысячы, па Расеі дзесяткі тысячаў, а можа, і яшчэ нулік варта дапісаць.

А далей — затык. Вось у Нямеччыне стукачоў выяўлены мільёны. У іншых краінах менш, таму што добрасумленнасьці ў даносах не хапала. Тым ня менш гаворка йдзе пра тысячы людзей. Імёны названы, нехта звольнены, нехта падаўся ў адстаўку, нехта незразумела што.

І толькі ў Расеі — ні-чо-га! Ні-ко-га! Ніхто з журналістаў, палітыкаў, навукоўцаў, пісьменьнікаў ня стукаў, не пісаў даносаў, не рэалізоўваў пастаўленыя задачы і не выконваў заданьні. Адзін архіерэй прызнаўся быў у перастройку, што быў завербаваны Лубянкай, але потым дэпрызнаўся. Пара людзей, аб якіх дакладна было вядома, што яны “балазе, так”, ганарліва паведамілі, што займаліся дэзынфармацыяй і перавыхаваньнем Лубянкі.

Шмат вядома чэкістаў у шэрагах вышэйшай намэнклатуры — пачынаючы з Лідара нацыі. А вось ніжэй — пачынаючы, прыпусьцім, з дырэктараў школ і прыроўненых да іх — ніводнага. Пажарнікі ня стукалі, настаўнікі ня стукалі, спартоўцы ня стукалі. І ня стукаюць! Лубянка стаіць, грошы на агентаў выдаткоўваюць, даносы атрымліваюць — але ніхто ня піша.

Гэта яшчэ паў-удачы, а самае ўдалае — што ўсе змагаліся з Лубянкай. Галоўны дысыдэнт быў, як вядома, Андропаў, за ім сьледам Гарбачоў. Дысідэнцтвавалі ўсе члены, работнікі і батракі ЦК КПСС, пераадольваючы дурату дысыдэнтаў, якія спрыялі, наадварот, умацаваньню дэспатызму. Рабочыя і сяляне — зразумела, яны носьбіты розуму і свабоды. Саўкоў не было, іх прыдумалі па п'янай справе антысаветчыкі. Нядаўна высьветлілася, што не было “образованщины”, не было павярхоўна адукаваных і баязьлівых мяшчанаў з дыпломамі, што не жадалі адукоўвацца далей. А былі мілыя, дзіўныя, вольналюбівыя ітээраўцы, якія перадрукоўвалі самвыдат, слухалі “Свабоду”, наагул — набліжалі “перастройку” як маглі. Вось у Нямеччыне ітээраўцы стукалі, а ў нас — ніхто!

У кароткае — пара тыдняў — імгненьне, калі загучалі голасна галасы тых, хто патрабаваў закрыць Лубянку і раскрыць яе сяброў, які магутны хор дабрыні і розуму загучаў і працягвае гучаць! Цяпер мяркуецца, што і абмяркоўваць няма што. КГБ няма, ёсьць ФСБ, закон забараняе Лубянцы тое, закон забараняе Лубянцы сёе, новае пакаленьне савецкіх людзей наагул ня ведае, што такое Лубянка...

Ці ня так і ты, Русь... Усе чысьценькія, усе вольналюбівыя, усе эўрапеізаваныя да касьцей мазгоў. І галоўнае не пытацца — а чыя ўсё-ткі мача на падлозе нашых сарціраў? Чыя-чыя — нічыя! І так уся Расея.

Сьвятар Якаў Кротаў

Крыніца: http://www.grani.ru/opinion/m.194287.html

Пераклад з расейскай.