ЦЕМРАШАЛЬСТВА Ў МАСКОЎСКАЙ ПАТРЫЯРХІІ

Чытаючы гэтыя фрагмэнты тэксту з маскоўскай інтэрнэт-газэты Грані.Ру, ня можаш пазбавіцца ад думкі, што недзе ўжо такое было і гучала. Успамінаюцца псэўдасьвятары розных канфэсій, якія актыўна падтрымалі гітлерызм, абвясьцілі Гітлера “карычневым Хрыстом” і нават жагналі натоўпы выявай нацыстоўскай свастыкі. Тое быў жудасны від дзяржаўна-клерыкальнага сатанізма.

Маналогі высокага чыноўніка РПЦ Чапліна ўражваюць расперазанай шчырасьцю. Бачна, што гэта ёсьць не ягоныя прыватныя думкі. Бацюшка Чаплін агучвае камісарскую канцэпцыю імпэрска-маскоўскай “праваслаўнай арганізацыі” (як трапна назваў псэўда-царкву РПЦ Лукашэнка). “Арганізацыя” заклікае да вайны, да “выратаваньня” народаў ад рэвалюцый. “Арганізацыя” за “стабільнасьць” гэбоўскай імпэрыі і ўсяго, што ёй падпарадкавана ў сьвеце.

Расейская псэўдацарква начале з патрыярхам гэбістам-гомасэксуалістам заклікае на вайну (“раэльную мужчынскую працу”) насельніцтва Расеі, ухваляе ўшчэнт сфальшаваныя лубянскія псэўдавыбары. У гэтым яна абапіраецца на спадчыну маскоўскага царызма (але ані слова ня кажа супраць бальшавіцкіх помнікаў па ўсёй імпэрыі). Навязьлівая эклектыка гэтай публікі ў сутанах каго хочаш саб'е з панталыку, заблытае і агаломшыць. На гэта і разьлічаны эфэкт іхнай дзейнасьці пад залатымі цыбулінамі будынкаў РПЦ. Яны яшчэ трошкі набяруцца рашучасьці і заравуць “Хайль!”

Беларусам (асабліва праваслаўнага веравызнаньня) трэба падалей трымацца ад гэтага расейскага Вавілона.

Янка Базыль

РПЦ заклікае да вайны

Расея павінна нарошчваць прысутнасьць ва ўсіх рэгіёнах, дзе “людзі просяць абароны ад аранжавых рэвалюцый, ад рознага роду каляровых рэвалюцый”. Аб гэтым у эфіры Рускай службы навінаў заявіў кіраўнік сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадзтва пратаіерэй Усевалад Чаплін. “Нават калі Расеі трэба будзе ўдзельнічаць у баявых дзеяньнях, гэтага ня трэба сёньня баяцца. Арміі трэба ўрэшце даць сапраўдную працу. Сецевых хамячкоў цалкам можна было б накіраваць у армію, што дзейнічае. Тыя зь іх, што выжывуць, мабыць, стануцца людзьмі”, — сказаў Чаплін.

“Расея губляе сваю палітычную волю менавіта таму, што яна ня ўдзельнічае напоўніцу ў сусьветных палітычных працэсах. Мы зараз накіравалі караблі да берагоў Сірыі — гэта добра, але гэта павінна быць толькі пачаткам. Ва ўсіх тых месцах, дзе людзі заклапочаны небясьпекай каляровых экспэрымэнтаў над тымі або іншымі народамі, Расея павінна прысутнічаць, у тым ліку ваенным чынам, паўнамаштабна, нават калі гэта будзе азначаць удзел у баявых дзеяньнях. І вось у гэтых дзеяньнях павінен удзельнічаць, прынамсі, увесь мужчынскі элемэнт нашага народу, уключна з тымі самымі няшчаснымі хамячкамі, што відавочна могуць даць рады толькі тады, калі яны сутыкнуцца з рэальнай мужчынскай працай, з ваеннай працай”, — заявіў пратаіерэй.

“Калі ўлада ня хоча быць неадкладна загрызенай, а народ — карміць чужую армію і чужы бізнэс, трэба пераходзіць ад “стабільнасьці” да дыктатуры сумленьня і волі. Волі палітычнай і маральнай”, — піша Чаплін. Па ягоных словах, шмат з таго, што адбываецца ў Расеі, “глыбака ненармальна і не адпавядае волі народа”, а значыць, “спадчына 90-х гадоў павінна быць рашуча пераадолена”.

5 студзеня Чаплін заявіў, што вынікі выбараў у Дзярждуму зьвязаны з імкненьнем расейцаў да стабільнасьці і жаданьнем дамагчыся сацыяльнай справядлівасьці”, — сказаў Чаплін.

“На маю думку, апошнія выбары дастаткова адэкватна адлюстроўваюць настроі расейскага грамадзтва, — дадаў Чаплін. На ягоную думку, гэта відавочна, у тым ліку, і для прадстаўнікоў улады. “Нездарма прэм'ер-міністар Уладзімір Пуцін нядаўна ўпершыню падтрымаў прапанову павысіць падаткі на раскошу і звышспажываньне, пра што так даўно казала царква”, — сказаў сьвятар.

У сакавіку летась Чаплін заявіў, што ўлада мае права выкарыстоўваць сілу для здушэньня мяцяжоў. “Бываюць сытуацыі, калі дзяржава можа ўжыць сілу, напрыклад, для здушэньня мяцяжоў (менавіта мяцяжы, а не народныя паўстаньні), змовы, спробы насуперак волі народа падпарадкаваць яго зьнешняй сіле. Калі такое адбываецца, улада з дапамогай грамадзтва павінна адказваць сілай на сілу”, — сказаў Чаплін, адказваючы на пытаньні на сайце Грамадзкай палаты. “Хто ведае, якая была б сёньня Расея, калі б у лютым і кастрычніку 1917 года ўлада дастойна, як ёй і належыць, адрэагавала б на дзеяньні мяцежнікаў, якія зусім не прадстаўлялі наш народ і адкрыта казалі, што хочуць усталяваць дыктатуру меншасьці над большасьцю”, — сказаў пратаіерэй.

Крыніца: http://www.grani.ru/Society/Religion/m.194662.html

Пераклад з расейскай.